Аўторак, 18 Чэрвень 2013 10:15

22 чэрвеня 2013 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Асіповіча (1953), мастака-акварэліста

Нарадзіўся Уладзімір Іванавіч Асіповіч 22 чэрвеня 1953 года ў пасёлку Янава Віцебскай вобласці.

{gcontent}Маляваць любіў з дзяцінства. Пасля заканчэння школы паступіў на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Настаўнікамі Уладзіміра Іванавіча былі выдатныя мастакі-педагогі Іван Міхайлавіч Сталяроў і Фелікс Фёдаравіч Гумен. Закончыў інстытут ў 1975 годзе.

З 1977 года У. Асіповіч працаваў мастаком ў Баранавіцкім філіяле Брэсцкага камбіната “Мастацтва”.

Уладзімір Іванавіч – удзельнік абласных, рэспубліканскіх і замежных мастацкіх выстаў з 1986 года.

Працуе мастак ў акварэльным жывапісе. Акварэль для У. Асіповіча – люстэрка яго светаўспрымання. З яе дапамогай Уладзімір Іванавіч можа данесці да нас тыя вобразы, якія нараджаюцца ў яго багатым творчым уяўленні.

Найбольш вядомыя творы: «Насустрач невядомаму», «Праз нечаканую бяду», «Вясновы настрой», «Старадаўні матыў», «Барысаглебская царква ў Навагрудку», «Возера Свіцязь», «На пачатку новага дня», «Сонечны вясновы дзень», «Жнівеньскі дождж».

Работы У. Асіповіча знаходзяцца ў Баранавіцкім краязнаўчым музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў, музеях Брэста і ўласных калекцыях нашай краіны, Расіі, Украіны, Ізраіля, Польшчы, Германіі, Аўстрыі, Фінляндыі, Канады.

У 1991 годзе Уладзімір Іванавіч стаў членам Беларускага саюза мастакоў.

Зараз У. І. Асіповіч жыве ў г. Баранавічы.

Уладзімір Асіповіч шчодра дзеліцца сваім дарам з падрастаючым пакаленнем – працуе ў ізастудыі “Палітра маладых” УА “Навамышскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”.

Жыццё і творчасць Уладзіміра Іванавіча Асіповіча – адзінае цэлае. Як сапраўдны мастак ён заўсёды ў пошуку, у развіцці і ўдасканаленні свайго таленту.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая. Серафімовіч Ірына Сяргееўна, гал. бібліёграф аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы

{/gcontent}

  1. Уладзімір Асіповіч = Uladzimir Asipovitch : [“Скрозь нечаканую бяду”] // Мастакі Брэстчыны = Artists of Brest region : альбом-каталог / аўт.-склад. М. П. Кузьміч. Брэст, 2010. С. 18–19.
  2. Асіповіч Уладзімір Іванавіч / Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. Мінск, 2000. С. 618.
  3. Асіповіч Уладзімір Іванавіч = Asipovitch Uladzimir Ivanavitch // Беларускі саюз мастакоў. 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік = Belarussian union of artists. 1938–1998 : reference book / аўт.-склад. В. А. Крэпак [і інш.]. Мінск, 1998. С. 31.
  4. Владимир Осипович = Vladimir Osipovich : [“Старинный мотив Новогрудка”] // Художники Брестчины. 50 лет : альбом-каталог / авт.-сост.: Б. Крепак, А. Грищук, М. Коньков. Минск, 1997. С. 66–67.
  5. http://www.tavlay-library.by/index.php/kraaznaustva/ubileinie-dati-rodnaga-krau2013-god.html
  1. http://www.brestobl.com/hudoz/hudoz/hud32.htm

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2204 разоў Апошняя змена Чацвер, 28 Май 2020 10:31