Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 18 Чэрвень 2013 10:23

3 ліпеня 2013 г. – 55 гадоў з дня нараджэння Ільі Міронава (1958, Столінскі р-н), паэта

Ілья Міронаў (сапр. Лазейка Ілья Міронавіч) нарадзіўся 3 ліпеня 1958 года ў п. Рэчыца Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, дзе прайшлі дзіцячыя і школьныя годы.

{gcontent}Пасля заканчэння Рэчыцкай сярэдняй школы ў 1975 годзе паступіў на гідратэхнічны факультэт Украінскага інстытута інжынераў воднай гаспадаркі. Пасля атрымання спецыяльнасці “Будаўніцтва рачных збудаванняў і гідраэлектрастанцый”, у 1980 годзе быў размеркаваны ў Краснадарскі край (г. Абінск), дзе адпрацаваў амаль два гады. У вольны час падарожнічаў у горы, пабываў у Дамбаі і Цібердзе, Асеціі, Мінграліі, Сванеціі, Абхазіі. Праехаў узбярэжжа Чорнага мора ад Зугдзідзі да Наварасійска. Але прыгажосць Каўказа не сцішыла ўспамінаў пра берагі Гарыні і Прыпяці, таму ў 1982 годзе вярнуўся дамоў.

Па накіраванню Столінскага райкама ЛКСМБ Ілья Міронавіч апынуўся ў органах унутраных спраў, дзе працаваў да 1999 года на розных пасадах. Звольніўся ў званні маёра. З 1999 года І. М. Лазейка працуе ў Столінскім райвыканкаме.

Вершы пачаў пісаць у час юнацкай закаханасці ў 1978 годзе ў Карэліі. Але заўсёды пісаў толькі для сябе, нікому ніколі іх не паказваў. Першым чатачом вершаў Ільі Міронава стаў Леанід Васільевіч Дранько-Майсюк, які згадзіўся на сустрэчу з ім у Мінску ў верасні 2006 года. Пасля гэтай сустрэчы ў студзені 2007 года ў газеце “Советская Белоруссия” з’явілася першая нізка вершаў, чарговая публiкацыя была ў часопісе “Нёман”.

У чэрвенi 2007 года ў Пінскай рэгіянальнай тыпаграфіі надрукаваны першы зборнік вершаў паэта “Откровение”. Прадмову “Духовное дыхание” напiсаў Л. Дранько-Майсюк. Чалавек – аснова аўтарскага роздуму. Яго стаўленне да грамадства, прыроды, самога сябе, Бога – кола пытанняў, над якімі разважае Ілья Міронаў у сваім зборніку.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Літвінчук В. Л., гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

{/gcontent}

  1. Миронов, И. Откровение : стихи / Илья Миронов ; предисловие Л. Дранько-Мойсюка. Пинск : Пинская региональная типография, 2007. 42 с.
  2. Миронов, И. Слово – тоже поступок : [“Так нельзя, я знаю, так нельзя…” ; “Шел я в гору, обливаясь потом…” ; “Стреляющий куст залег у скалы…” ; “Золотистой каймой небосвод…” ; “Раненый волк, с перебитыми лапами…” ; “Странная цепь потянула вдруг левую руку…” ; “Мир людской не без зависти…” ; “Величье – великим, милость – падшим…” ; “Не сломиться б, упав…” : стихи] / Илья Миронов // Нёман. 2007. № 2. С. 121–124.
  3. Миронов, И. “Раненый волк, волоча лапы…” ; “Плыл по небу розовый грач…” ; “Мир людской не без зависти…” : [стихи] / Илья Миронов // Советская Белоруссия. 2007. 6 янв. С. 14.
  4. Ілья Міронаў // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 547–549.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2134 разоў Апошняя змена Чацвер, 04 Чэрвень 2020 09:57