Аўторак, 18 Чэрвень 2013 10:26

5 ліпеня 2013 г. – 90 гадоў з дня нараджэння (1923) Георгія Пятровіча Давідзюка, вучонага-сацыёлага і філосафа, заснавальніка беларускай навуковай школы прыкладной сацыялогіі

Георгій Пятровіч Давідзюк нарадзіўся 5 ліпеня 1923 года ў вёсцы Камень-Шляхцінскі (цяпер Акцябр) Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласцi.

{gcontent}У гады Вялікай Айчыннай вайны быў камандзірам роты партызанскага атрада імя Мікалая Шыша Пінскага злучэння. Пасля вайны вучыўся і працаваў у розных установах г. Брэста. У 1952 годзе Георгій Пятровіч паспяхова скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, а ў 1959 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Праз дзесяць год Г. П. Давідзюк атрымаў ступень доктара філасофскіх навук. 3 1970 года – прафесар.

У 1962–1973 гадах Георгій Пятровіч займаў пасаду загадчыка аддзела сацыялагічных даследаванняў Інстытута філалогіі і права АН БССР. Ім была створана беларуская сацыялагічная школа, якая займалася распрацоўкай праблем прыкладной сацыялогіі, сацыяльных праблем горада і вёскі.

У 1973 годзе Г. П. Давідзюк узначальваў кафедру філасофіі і праблемную лабараторыю сацыялагічных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У апошнія гады быў прафесарам кафедры сацыялогіі. У 1989 годзе ва ўніверсітэце было адкрыта аддзяленне сацыялогіі. Пад навуковым кіраўніцтвам Г. П. Давідзюка 48 аспірантаў абаранілі кандыдацкія, а 12 з іх – доктарскія дысертацыі па сацыялогіі. Георгій Пятровіч у розныя гады чытаў лекцыі ў Іенскім і Білефельдскім (Германія), Люблінскім (Славенія), Кракаўскім (Польшча) універсітэтах. Прымаў удзел у міжнародных сацыялагічных канферэнцыях.

Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны і выдадзены ў 1975 годзе «Метадычныя ўказанні па распрацоўцы плана эканамічнага і сацыяльнага развіцця Мінска на 1976–1980 гады». За гэтую працу Г. П. Давідзюк узнагароджаны залатым медалём ВДНГ СССР. Пад яго рэдакцыяй напісаны і выдадзены шэраг кніг, падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ. Усяго Георгій Пятровіч надрукаваў 150 навуковых прац, у тым ліку 13 – у замежных выданнях.

Талент вучонага, педагога і арганізатара навукі арганічна злучаецца ў Георгія Пятровіча з адметнымі чалавечымі якасцямі, увагай да калег, разуменнем іх праблем. Яго адрознівае навуковая прынцыповасць, працавітасць, пастаянны інтарэс да новага.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бiблiятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

{/gcontent}

  1. Давидюк Георгий Петрович // Новейший социологический словарь / сост. А. А. Грицанов, В. Л. Абушенко, Г. М. Евелькин, Г. Н. Соколова. Минск : Книжный Дом, 2010. С. 253.
  2. Давидюк Георгий Петрович // Регионы Беларуси : энціклопедія 6 : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 316.
  3. Давидюк Георгий Петрович // Социологическая энциклопедия / под общ. ред. А. Н. Данилова. Минск, 2003. С. 76–77.
  4. Давідзюк Георгій Пятровіч // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Кобрынскага раёна. Мінск : БЕЛТА, 2002. С. 432–433.
  5. Давідзюк Георгій Пятровіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 4. С. 106.
  6. Данилов, А.Н. У истоков отечественной социологии : [к 80-летию Г. П. Давидюка] / А. Н. Данилов // Адукацыя і выхаванне. 2003. № 6. С. 70–71.
  7. : [электронный ресурс] // Яндекс. Словари : Социология. Энциклопедия. Электронная версия энциклопедии. Минск, 2003. Режим доступа (на 06.06.2009) : http://slovari. yandex.ru/ dict /sociology /article/soc/soc-0285.htm
  8. Давидюк, Г. П. Беларусь: в муках, страданиях родилась социология / Г. П. Давидюк // Социологические исследования. 2008. № 6. С. 93–99.
  9. Давидюк, Г. П. Прикладная социология / Георгий Петрович Давидюк. Минск : Вышэйцшая школа, 1979. 220 с.
  10. Эффективность средств массовой информации / ред. Г. П. Давидюк. Минск : Наука и техника, 1986. 157 с.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1823 разоў Апошняя змена Панядзелак, 06 Красавік 2020 15:00