Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 18 Чэрвень 2013 10:27

10 ліпеня 2013 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Васіля Якаўлевіча Сахарчука (1953–2003), паэта, журналіста, перакладчыка

Васіль Сахарчук нарадзіўся 10 лiпеня 1953 года ў вёсцы Свадзьбічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.

{gcontent}Вучыўся ў Равяціцкай сярэдняй школе Бярозаўскага раёна, якую скончыў у 1970 годзе. З 1970 да 1975 года з’яўляўся студэнтам філалагічнага фалькультэта Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. Пасля заканчэння БДУ быў накіраваны настаўнікам у Касцюкоўскую васьмігадовую школу Любанскага раёна Мінскай вобласці. З 1977 да 1978 года Васіль Якаўлевіч працаваў арганізатарам пазакласнай, пазашкольнай работы Обчынскай сярэдняй школы Любанскага раёна.

У 1978 годзе В. Я. Сахарчук пераехаў у Бярозаўскі раён. Уладкаваўся намеснікам дырэктара па выхаваўча-адукацыйнай рабоце ў Высокаўскую сярэднюю школу, дзе адначасова выкладаў гісторыю. У 1979 годзе паэт пераехаў ў г. Жабінку Брэсцкай вобласці. Тут ён працаваў загадчыкам аддзела сельскай гаспадаркі раённай газеты “Сельская праўда” і адначасова з гэтым кіраваў літаратурным аб’яднаннем “Плынь”.

Вершы Васіль Сахарчук пачаў пісаць яшчэ ў школе, а падахвоціў яго да гэтага настаўнік беларускай літаратуры. Першыя вершы былі змешчаны ў бярозаўскай раённай газеце “Маяк коммунизма”. В. Сахарчук працягваў пісаць вершы і ва ўніверсітэце, друкаваўся ў калектыўным зборніку паэзіі “Універсітэт паэтычны” (1977), але сапраўдным пачаткам мэтанакіраванай літаратурнай працы стаў 1979 год. Творы паэта з’яўляюцца ў часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, газеце “Чырвоная змена”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”. Першая нізка вершаў “Зорны мост” была надрукавана ў калектыўным зборніку маладой паэзіі “Крыло” (1984), а ў 1988 годзе – выдадзены першы самастойны зборнік “Даніна”.

З 1988 года Васіль Сахарчук – член Саюза пісьменнікаў Беларусі і літаратурнага аб’яднання “Крыніца”.

Паэзія В. Сахарчука працягвае традыцыі Францiшка Багушэвіча ў беларускім вершаскладанні. Паэт звяртае на сябе ўвагу глыбокай cацыяльнай думкай, філасофскім асэнсаваннем сучасных праблем, высокай паэтычнай культурай. Выдаюцца зборнік яго вершаў “Ранішні госць” (1994), кніжка загадак для дзяцей “Што такое? Хто такі?” (1998). Паэт асвоіў такія формы верша, як верліб, актава, тэрцын.

Ён захапляецца перакладам на беларускую мову вершаў украінскіх, рускіх і балгарскіх паэтаў. Сумесна з Нiлам Гілевічам перакладае зборнік балгарскага паэта Пее Яварава “Апалавы пярсцёнак” (1988), зборнік нарысаў “Дзеці-героі” (1991). У снежнi 2001 года выдавецтва “Мастацкая літаратура” выпускае кнігу “Пад сурдзінку” з серыі “Паэзія народаў свету”, дзе змешчаны пераклад балгарскага паэта-класіка Дзімчы Дэбелянава на беларускую мову Васілём Сахарчуком. Ім перакладзены на беларускую мову паасобныя творы Л. Даскалавай, Х. Радзеўскага, Ф. Цютчава, Э. По і інш.

“Мой вечны бор” (2004) стаў апошнім зборнікам вершаў паэта. У 2010 годзе выдавецтвам “Літаратура і Мастацтва” планавалася выпусцiць кнігу перакладаў з балгарскай мовы В. Сахарчука “Пакаяльная малітва”.

Верш Васіля Сахарчука “Чысціня” пакладзены на музыку М. Сацура і гучыць у выкананні ансамбля “Сябры”.

Не стала Васіля Якаўлевіча Сахарчука 26 студзеня 2003 года.

У ліпені 2003 года да 50-годдзя з дня нараджэння В. Сахарчука ў Жабінкаўскім ГДК прайшла вечарына памяці паэта-земляка. У Жабінцы ў 2009 годзе адна з вуліц названа яго імянем.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Карпішчук Марына Віктараўна, бібліёграф

{/gcontent}

Творы В. Сахарчука

  1. Мой вечны бор : вершы, пераклады / Васіль Сахарчук. Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. 141 с.
  2. Што такое? Хто такі? : загадкі : для малодшага школьнага ўзросту / Васіль Сахарчук ; мастак І. І. Бокі. Мінск : Юнацтва, 1998. 31 с. : іл.
  3. Ранішні госць : вершы і паэмы / Васіль Сахарчук. Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. 111 с.
  4. Даніна : вершы / Васіль Сахарчук. Мінск : Мастацкая літаратура. 1988. 110 с.
  5. Зорны мост : [вершы] / Васiль Сахарчук // Крыло : зборнік вершаў / уклад. Л. В. Дранько-Майсюк. Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. С. 87–98. (Першая кніга паэта).
  6. Явараў, П. Апалавы пярсцёнак : лірыка / Пее Явараў ; пераклад з балг. Н. Гілевіча, В. Сахарчука ; прадмова, заўвагi В. Сахарчука. Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. 127 с., 4 л. іл., 1 л. партр. (Паэзія народаў свету).
  7. Дэбелянаў, Д. Пад сурдзінку : вершы / Дзімча Дэбелянаў ; пер. з балг., прадм., заўв. В. Сахарчука. Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. 103 с., іл., партр. (Паэзія народаў свету).
  8. “От жизни я в поэзию бегу…» ; Кон ; Пустота : [стихи] / Василь Сахарчук // Белой Вежи свет : сборник поэзии Брестчины в переводах Валерия Гришковца. Минск : Лiтаратура i Мастацтва, 2010. С. 47–48.
  9. Пакаяльная малітва : [вершы Р. Васiлева, А. Германава, А. Далчава i iнш. балгарскіх паэтаў] / пераклад В. Сахарчука ; публікацыя М. В. Сахарчука // Полымя. 2009. № 10. С. 107–114.
  10. Бясчассе ; Выгнаннік ; “Не застрашай мяне самотай…” : Сястры Галі ; Сустрэча на вуліцы ; Пупавіна ; Сляды ; За сямю пячаткамі ; Сумна… ; “Мяне няма, але я ёсць – адсутны…” : [вершы] / Васіль Сахарчук // ЛіМ. 2003. 7 сакав. (№ 10). С. 12–13.
  11. Жабінка : [верш] / Васіль Сахарчук // Сельская праўда (Жабінка). 2002. 22 мая. С. 3.
  12. Жыццё нам – для выпрабавання… : [верш] // Сельская праўда (Жабінка). 2001. 28 лістап. С. 3.
  13. Музыка вясны : [верш] / Васіль Сахарчук // Заря. 2001. 14 апр.
  14. Калядная сцюжа : [вершы] / Васіль Сахарчук // Дзядзінец : паэзія Берасцейшчыны. Брэст : Выдавецтва С. Лаўрова, 1999. С. 162–171. (Берасцейскае вогнішча).
  15. Развітанне : паэма-дыялог / Васіль Сахарчук // Крыніца. 1998. № 5. С. 49–53.
  16. Чысціня : [верш] / Васіль Сахарчук // Аглядзіны : вершы беларускіх паэтаў. Мінск, 1998. С. 168.

 

Аб жыцці і творчасці паэта

  1. Сахарчук Васіль // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 74.
  2. Сахарчук Васіль Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2002. Т. 14. С. 207.
  3. 3. Сахарчук Васіль // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / Інстытут літаратуры імя Я. Купалы АН РБ ; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Мінск, 1995. Т. 5. С. 263–264.
  4. Васіль Сахарчук // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. С. 486.
  5. Каско, А. Далучанасць да споведзяў нечужых : Васіль Сахарчук – перакладчык / Алесь Каско // Новы час. 2011. № 44. С. 20.
  6. Абрамовiч, П. Краіна мёртвых паэтаў : [пра беларускіх паэтаў, у т. л. пра В. Сахарчука] / П. Абрамовiч // Arche. 2007. № 1–2. С. 223–226.
  7. Святлова, С. Вуліца Васіля Сахарчука : [аб наданні імя В. Сахарчука вуліцы ў Жабінцы] // Сельская праўда (Жабінка). 2009. 17 студз. С. 1.
  8. Старычонак, В. “І птушкі, і хмары, і дрэвы, як людзі” : Антрапамарфічныя метафары : [у т. л. у творчасці В. Сахарчука] / В. Старычонак // Роднае слова. 2007. № 9. С. 18–21.
  9. Мацвiенка, Р. Што падымае птушку над зямлёй? : [аб прэзентацыі кніг В. Гадулькі “Голас” і В. Сахарчука “Мой вечны бор”] / Р. Мацвіенка // Сельская праўда (Жабінка). 2005. 2 лістап.
  10. Гарачка, У. Жыццё і смерць – набыткі і страты : [аб творчасці паэтаў, у т. л. В. Сахарчука] / У. Гарачка // Полымя. 2005. № 3. С. 213–216.
  11. ЛеГал. Шлях да паэтаў : [пра паэтаў Жабiнкаўшчыны, у т. л. В. Сахарчука] / ЛеГал [Л. Галубовіч] // ЛіМ. 2005. 25 ліст. (№ 47). С. 14.
  12. Яго вечны бор : [пра кнігу паэзіі В. Сахарчука “Мой вечны бор”] // Сельская праўда (Жабінка). 2004. 29 кастр.
  13. Галубовіч, Л. Ранішні госць : [успаміны пра В. Сахарчука] / Леанід Галубовіч // ЛіМ. 2003. 7 сакав. (№ 10). С. 12–13.
  14. Каско, А. “Не турбуйцеся пра мой юбілей…” : [успаміны пра В. Сахарчука] / Алесь Каско // ЛіМ. 2003. 7 сакав. (№ 10). С. 12–13.
  15. Сіўко, Ф. Васілёк : [успаміны пра В. Сахарчука] / Франц Сіўко // ЛіМ. 2003. 7 сакав. (№ 10). С. 13.
  16. Каско, А. Зямныя і зорныя масты паэта / Алесь Каско // Сельская праўда (Жабінка). 2003. 9 ліп. С. 3.
  17. У вянок паэту : [пра вечарыну памяцi паэта В. Сахарчука ў ГДК] // Сельская праўда (Жабінка). 2003. 12 ліп.
  18. Шніп, В. Балада Васіля Сахарчука : [верш] // Шніп, В. Проза і паэзія агню : вершы, аповесці, эсэ / Віктар Шніп. Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. С. 140.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2824 разоў Апошняя змена Панядзелак, 06 Красавік 2020 15:01