Чацвер, 01 Жнівень 2013 10:47

1 ліпеня 2013 г. – 25 гадоў з часу адкрыцця (1988) ў Брэсце Дзіцяча-юнацкага клуба юных маракоў з флатыліяй

Брэсцкi гарадскі дзіцяча-юнацкі клуб юных маракоў з флатыліяй быў адкрыты рашэннем выканкама Брэсцкага гарадскога савета народных дэпутатаў № 319 ад 30 чэрвеня 1988 года.

{gcontent}З 2011 года – Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цэнтр юных маракоў з флатыліяй г. Брэста”.

Для размяшчэння клуба аддзелам адукацыі гарвыканкама ў Дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі быў арандаваны будынак па адрасе: г. Брэст, вул. Шаўчэнкі, 102/1. На беразе ракі Мухавец выдзелена тэрыторыя для базавання вучэбных суднаў і шлюпак.

Дырэктарам быў прызначаны капітан II рангу запасу Рыхтэр Барыс Міхайлавіч, які кіраваў клубам да кастрычніка 1993 года. Змяніў яго у штурвала капітан III рангу запасу Сырыца Расціслаў Антонавіч (1993–1995). Дванаццаць гадоў на капітанскім мосціку стаяў капітан II рангу запасу Клім Міхаіл Мікалаевіч (1995–2007). Са студзеня 2008 года клубам кіраваў капітан III рангу запасу Бяшанаў Уладзімір Васільевіч. З красавіка 2010 года клубам кіруе Ярмашук Мікалай Пятровіч.

У кастрычніку 1988 года Гомельскім рачным параходствам была перададзена баржа, якая пасля пераабсталявання атрымала назву “Ліра” і выкарыстоўваецца ў якасці базы для стаянкі, бягучага рамонту судоў і захоўвання маёмасці. Сёння яна носіць назву “Юнга”.

Вясной 1989 года з г. Феадосіі атрыманы тры пластыкавыя шлюпкі ЯЛП-6 з парусным узбраеннем і падвяснымі маторамі. У ліпені таго ж года з г. Архангельска былі дастаўлены дзве шлюпкі ЯЛ-6. На гэтых шлюпках адразу прыступілі да падрыхтоўкі зборнай каманды клуба для ўдзелу ў першым Усесаюзным злёце юных маракоў і рачнікоў. У ліпені 1990 года з Архангельска быў атрыманы мадыфікаваны парусна-маторны бот “Дэльфін”. Цеплаход “Фрост” папоўніў флацілію ў верасні 1998 года.

У верасні 1988 года 200 курсантаў першага набору прыступілі да заняткаў, якія праводзіліся на базе агульнаадукацыйных школ. Да пачатку 1989–1990 навучальнага года ў будынку клуба былі абсталяваны кабінеты: навігацыйнай пракладкі, марской практыкі, лінгафонны, акеаналогіі, суднаваджэння. У 1989 годзе ўведзены ў эксплуатацыю клас КУВТ “Корвет” і ў гэтым жа годзе пры клубе створаны музей акіяналогіі.

У 1989 годзе каманда клуба прымае ўдзел ва Усесаюзным злёце клубаў юных маракоў у г. Петразаводску. У 1990 годзе дэлегацыя клуба наведвае Вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя Ф. Э. Дзяржынскага ў
г. Ленінградзе, хлопцы пазнаёміліся з жыццём курсантаў. У 1992 годзе каманда клуба прымала ўдзел у злёце клубаў юных маракоў у
г. Архангельску, прысвечаным 50-годдзю Салавецкай школы юнг. На гэтым злёце каманда КЮМ заняла I месца па кіданні выкідкі і III месца па сцяжнаму семафору.

З 1 снежня 1992 года ў клубе працуюць два аддзелы: марской накіраванасці і вылічальнай тэхнікі. У 1993 годзе курсанты, сумесна з клубам юных маракоў г. Іжэўска, прымаюць удзел у шматдзённым шлюпачным паходзе па рацэ Кама. Улетку наступнага года юныя маракі з Іжэўска наведалі Брэст і здзейснілі сумесны дзесяцідзённы паход па рацэ Мухавец і Дняпроўска-Бугскім канале. У 2000 годзе для хлопчыкаў і дзяўчынак была арганізавана экскурсія ў г. Санкт-Пецярбург, а ў 2006 годзе дэлегацыя клуба наведала караблі Чарнаморскага флота ў г. Севастопалі.

Мэтай дзейнасці ДУА “Цэнтра юных маракоў з флатыліяй г. Брэста” з’яўляецца стварэнне аптымальных умоў для развіцця асобы вучня, фарміравання і развіцця яго творчых здольнасцяў, задавальнення яго індывідуальных патрэбаў у інтэлектуальным, маральным, фізічным удасканаленні, адаптацыі да жыцця ў грамадстве, арганізацыі вольнага часу, прафесійнай арыентацыі, выхавання грамадзяніна і патрыёта Рэспублікі Беларусь.

Гонарам ДУА “Цэнтра юных маракоў з флатыліяй г. Брэста” з’яўляецца водна-турыстычны паход “Памяць” па месцах баявой славы воінаў Чырвонай Арміі, маракоў Пінскай і Дняпроўскай флатылій, беларускіх партызан. Лепшыя навучэнцы цэнтра змагаюцца за права ўдзельнічаць у пераходзе па маршруце Брэст – Пінск – Брэст. Удзельнікі паходу ў месцах прыпынкаў ускладаюць кветкі да помнікаў, магіл загінуўшых воінаў, прыводзяць у парадак месцы захаванняў, сустракаюцца з мясцовымі жыхарамі і ветэранамі.

У цэнтры працуе “кают-кампанія”, у якую ўваходзяць ветэраны флоту і выкладчыкі. Рэгулярна яны арганізуюць сустрэчы з вучнямі на розныя тэмы, якія тычацца важных марскіх дат, жыцця флатаводцаў і г. д. Штогод у кастрычніку праводзяцца тэматычныя вечарыны для навучэнцаў і выкладчыкаў, прысвечаныя Дню настаўніка. Традыцыйным мерапрыемствам з’яўляецца лютаўская гульнявая праграма “Юнга года”, дзе навучэнцы паказваюць свае веды па марской тэрміналогіі, прыладзе шлюпкі, геаграфіі, біялогіі, вязання марскіх вузлоў, сцяжнаму семафору, уменне правільна паставіць палатку, выканаць марскую песню. Гэта своеасаблівае падвядзенне вынікаў года, на якое часта запрашаюцца тэлебачанне і прэса. Таксама добрай традыцыяй стала правядзенне розных гульнявых праграм для бацькоў з дзецьмі на базе Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна. Штогод у цэнтры праводзіцца цэлы шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, калі арганізуюцца сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і флоту, экскурсіі ў Брэсцкую крэпасць і інш.

Заняткі ў цэнтры дазваляюць падлеткам вызначыцца з галоўным рашэннем у жыцці – выбарам будучай прафесіі. За апошнія гады 26 лепшых навучэнцаў цэнтра паступілі ў вышэйшыя марскія навучальныя ўстановы Расійскай Федэрацыі.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

{/gcontent}

 

  1. Митюков, А. В большое плавание готовит своих воспитанников центр юных моряков / Александр Митюков // Заря. 2012. 14 янв.
  2. Грышкевіч, С. 13 незабыўных дзён : [пра ўдел выхаванцаў Брэсцкага клуба юных маракоў у паруснай рэгаце “Перамога-2012” ва Украіне] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2012. 12 ліп. С. 3.
  3. Петрова, И. Детская бухта радости / И. Петрова // Брестский курьер. 2011. № 1. С. 4.
  4. Паламарчик, Е. Море, твоим матросом хочу я стать! / Е. Паламарчик // Брестский курьер. 2011. 6 янв. (№ 1). С. 97.
  5. Онищук, Е. Море! Твоим матросом хочу я стать! / Екатерина Онищук // Брестский калейдоскоп. 2011. 2 февр. (№ 3). С. 6.
  6. Матюшков, А. За тех, кто в море : станет ли Брест кузницей кадров для “Белморфлота”? / А. Матюшков // Заря. 2011. 6 янв. С. 8.
  7. Борисюк, С. П. Из жизни клуба юных моряков / С. П. Борисюк // Вымпел. Брест, 2011. № 7. С. 22–23.
  8. Бондич, О. Не осталось ни одного моряка : [о проблеме кадров в Брестском клубе юных моряков] / Ольга Бондич // Транспортный вестник. 2009. 19 нояб. (№ 43). С. 8.
  9. Бешанов, В. В. Двадцать лет на плаву / Владимир Васильевич Бешанов // Вымпел. Брест, 2009. № 6. С. 17–18.
  10. Цапков, В. Отдали швартовый и поплыли в полесскую глубинку /
    В. Цапков // Брестский курьер. 2008. 15 мая (№ 20). С. 7.
  11. Самойлов, А. Е. Из жизни клуба юных моряков / А. Е. Самойлов // Вымпел. Брест, 2008. № 5. С. 21–22.
  12. Глущенко, Т. “…И с ними дядька их морской” : [о директоре клуба юных моряков Владимире Васильевиче Бешанове] / Т. Глущенко // Вечерний Брест. 2008. 3 сент. (Вечёрочка).
  13. Драздоў, У. Ты марачка, я марак… : клубу юных маракоў Брэста сёлета спаўняецца 20 год / У. Драздоў // Народная трыбуна. 2008.
    26 красав. С. 9.
  14. Вечерко, М. Теплоход от мэра / М. Вечерко // Вечерний Брест. 2008. 17 окт. С. 2.
  15. Самойлов, А. Е. Из жизни клуба юных моряков / А. Е. Самойлов // Вымпел. Брест, 2007. № 3. С. 13–14.
  16. Нікіфарава, С. Марская кар’ера беларускіх маракоў / С. Нікіфарава // Настаўніцкая газета. 2007. 14 ліп. С. 10.
  17. Кряквин, А. Попутного ветра “Форпосту” // Вечерний Брест. 2007.
    16 мая. С. 18.
  18. Козлович, В. 60 адмиралов : В Бресткой области живут морские традиции / Валентина Козлович // Советская Белоруссия. 2006. 21 сент. С. 3.
  19. Макар, В. Свистать всех наверх! : [о празднике клуба юных моряков в детской библиотеке им. А. С. Пушкина] / Владимир Макар // Заря. 2006. 23 марта. С. 19.
  20. Рубашевский, Ю. Вспомнить всё : юные моряки из Бреста пройдут на теплоходе боевым путём Пинской флотилии / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2005. 4 мая. С. 7.
  21. По пути легендарной флотилии : [об экспедиции Брестского клуба юных моряков, посвященной памяти Пинской флотилии]// Народная газета. 2005. 6 мая. С. 7.
  22. Муха, Ф. По следам легендарной флотилии // Фёдор Муха // Рэспубліка. 2005. 3 мая. С. 7.
  23. Литвинович, Е. Морская болезнь : клуб юных моряков областного центра – один из лучших на постсоветском пространстве / Евгений Литвинович // Заря. 2005. 18 июня.
  24. Шапран, Ю. Юным морякам – 15 лет : Брестскому клубу моряков
    15 лет / Юрий Шапран // Вечерний Брест. 2003. 1 окт. С. 6.
  25. Рубашевский, Ю. В Бресте моряки не “замерзают” и зимой / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2003. 5 марта. С. 20.
  26. Альгерчик, В. Морякам – 15 лет! / Владимир Альгерчик // Транспортный вестник. 2003. 11 окт. (№ 73). С. 12.
  27. Адамянц-Подъяков, В. Снится мальчикам море / Валерий Адамянц-Подъяков // Заря. 2003. 16 июня.
  28. Адамянц-Подъяков, В. Семь футов по килем / Валерий Адамянц-Подъяков // Заря. 2003. 30 сент.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1728 разоў Апошняя змена Панядзелак, 06 Красавік 2020 15:14