Чацвер, 01 Жнівень 2013 13:49

5 жніўня 2013 г. – 45 гадоў з дня нараджэння (1968) Аляксея Аляксеевіча Паўлючука, скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Бураціі

Нарадзіўся Аляксей Аляксеевіч Паўлючук 5 жніўня 1968 года ў Віцебску.

{gcontent}Аляксею пашанцавала: першымі яго настаўнікамі былі бацькі, ён бачыў, як малюе маці, лепіць бацька. Затым вучыўся ў дзіцячай мастацкай школе, і паспяхова: атрымаў дыплом I ступені на міжнароднай выставе дзіцячага малюнка ў Парыжы.

У 1989 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава. З таго часу Аляксей Паўлючук жыве ў Брэсце, удзельнічае ў розных мастацкіх выставах i праектах. Працуе ў галіне манументальнай і станковай скульптуры, а таксама ў станковым жывапісе і графіцы.

Асноўныя творы А. Паўлючука: эмблема “Музы” (Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы), помнік спаленым вёскам Пружаншчыны (Пружаны); скульптурная кампазіцыя “Муха і Вец” (Пружаны); бюст канструктару
П. В. Сухому (Лунінец); скульптурныя партрэты пагранічнікаў мемарыялу “Вартавым гранiц” (Брэст); барэльефны партрэт В. Кублашвілі (Брэст) i iнш. З работ у стылі станковай скульптуры можна адзначыць: “Адыходзячая восень”, мармур; “Холад”, мармур; “Народжанне дзевы”, дрэва; “Запах бэзу”, дрэва; “Скрыпка”, бронза; “Гітара”, бронза; “Дуэт”, бронза; “Музычная фантазія” з серыі “Сола да скрыпкі”, бронза; серыя рэльефаў у гатэлі “Эверэст”, прысвечаная Яну Твардоўскаму (Венгрув, Польшча).

У ліпені 2009 года адкрыты помнік 1000-годдзя Брэста (скульптар Аляксей Паўлючук, архітэктар Аляксей Андраюк). Гэта трох’ярусны манумент з граніту і бронзы, агульная вышыня 15 метраў. На ніжнім ярусе размешчаны 12 бронзавых шыльдаў, на якіх коратка апісаны найбольш значныя падзеі гісторыі горада. Вышэй размешчаны шэсць бронзавых фігур: тры гістарычныя – Вітаўт, Радзівіл Чорны і Уладзімір Васількавіч, і тры зборныя – маці, салдат і летапісец. Над імі ўзвышаецца фігура анёла – захавальніка горада. У 2011 годзе на помніку ўстаноўлены кругавы гарэльеф агульнай плошчай 11 квадратных метраў, на ім адлюстраваны шэсць гістарычных сюжэтаў.

У 2003 годзе Аляксей Аляксеевіч удастоены звання “Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Бурація” (Расійская Федэрацыя). Член Беларускага саюза мастакоў з 2005 года.

Творы Аляксея Паўлючука знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Польшчы, Германіі, Францыі і ЗША.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

{/gcontent}

  1. Аляксей Паўлючук : [помнiк “Спаленым вёскам Пружаншчыны”] // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог / аўт.-склад. М. П. Кузьміч. Брэст. 2010. С. 82–83.
  2. Алексей Павлючук : [“Уходящая осень”] // Художники Брестчины : альбом-каталог / авт.-сост. М. Коньков и др. Минск. 2002. С. 178–179.
  3. Набойченко, Н. Бронзовый акцент к 1000-летию Бреста : [об установке горельефа на памятник 1000-летия Бреста. Скульптор А. Павлючук] / Н. Набойченко // Брестский курьер. 2011. 21 апр. С. 1.
  4. Рубашевский, Ю. С «Погоней» на стяге, с гербом на щите : [о работе над горельефом к памятнику 1000-летия Бреста. Скульптор А. Павлючук] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2011. 6 апр. С. 1–2.
  5. Новаковская, А. Белорусский фонтан в интерьере соседей : [работы брестского скульптора Алексея Павлючука выставлялись в Польше] / А. Новаковская // Брестский весник. 2008. 30 окт. С. 14.
  6. Карпинчик, В. Дар брестских художников : [о благотворительной акции брестских художников (Т. Павлючук, О. Гайдукевич, М. Коньков, А. Павлючук) в г. Седльце (Польша)] / Василь Карпинчик // Брестский вестник. 2008. 30 окт. С. 4.
  7. Новаковская, А. Руки скульптора умеют творить : [о работе А. Павлючука над памятником к 1000-летию Бреста] / А. Новаковская // Брестский вестник. 2008. 28 авг. С. 3.
  8. Кобяк, Э. Символ памяти и веры : [в Пружанах в память о жертвах Великой Отечественной войны решено установить памятник, по результатам конкурса лучшим признан проект брестского скульптора Алексея Павлючука] / Эдуард Кобяк // Заря. 2005. 26 февр.
  9. Иванов, С. Монумент над водой : [о проекте скульптурной группы в начале реки Мухавец в Пружанах. Автор А. Павлючук] / С. Иванов // Вечерний Брест. 2003. 15 авг. С. 3.
  10. Некрасов, А. Худсовет сказал: “Надо!” – скульптор отвечает: “Есть!” : [о работе скульптора А. Павлючука над портретами героев-пограничников] / А. Некрасов // Вечерний Брест. 2001. 12 янв. С. 1, 3.
  11. Каско, А. Помнік рабілі талакою : На сродкі Саветаў і грамадскасці вобласці стварыў малады скульптар-берасцеец А. Паўлючук надмагільны мастацкі помнік Міхасю Рудкоўскаму ў вёсцы Востраў Ганцавіцкага раёна – на радзіме паэта / Алесь Каско // Заря. 1993. 23 янв.
  12. Андреева, Т. Мастер : [о брестском скульпторе Алексее Павлючике] / Т. Андреева // Заря. 1991. 12 июля.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1602 разоў Апошняя змена Пятніца, 07 Жнівень 2020 11:24