Панядзелак, 05 Жнівень 2013 10:59

1 лiстапада 2013 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Мiколы (Мiкалая Мiкалаевiча) Пракаповiча (1948, Брэст), паэта, журналiста

Мікалай Мiкалаевiч Пракаповіч нарадзіўся 1 лістапада 1948 года ў в. Пугачова Брэсцкага раёна.

{gcontent}Бацькі паэта паходзілі з сялянскіх сем’яў, але працавалі ў горадзе, бо родная вёска стала часткай Брэста. Бацька, Мікалай Ільіч, меў некалькі прафесій: экскаватаршчык, трактарыст, слесар, маляр, амаль усё яго жыццё было звязана з працай у Брэсцкім рачным порце. Маці, Вольга Паўлаўна, працавала прыбіральшчыцай, гардэробшчыцай, любіла кнігі і прывучала чытаць сына.

У 1955 годзе Мiкалай Пракаповіч стаў вучнем Пугачоўскай васьмігодкі, а сярэднюю адукацыю атрымаў у СШ № 4 г. Брэста. У школе захапляўся гісторыяй, фізікай, ахвотна пісаў сачыненні. Пачаў пісаць вершы пад уплывам суседа кампазітара-аматара, паэта Дзмiтрыя Васільева, які ў той час многа друкаваўся ў абласной газеце “Заря”. Ён паказваў вершы Міколы Міхасю Рудкоўскаму, які іх станоўча адзначыў. Гэта паўплывала на выбар прафесіі – у 1966 годзе М. Пракаповіч паступае на філалагічны факультэт Брэсцкага педагагiчнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Вучыўся разам з будучымi паэтамi Алесем Разанавым i Алесем Каско. Iх талент заўважыў выдатны педагог, літаратуразнавец Уладзімір Андрэевіч Калеснік.

У 1966 годзе газета “Заря” ўпершыню надрукавала верш Міколы Пракаповіча “Ранак”. З’явіліся публікацыі ў “Чырвонай змене”. Пасля заканчэння інстытута з 1970 па 1971 год настаўнічаў у палескай вёсцы Асабовічы Пінскага раёна.

Пасля службы ў Савецкай Армii з 1972 года ён працуе на абласным радыё, потым на Брэсцкай студыі тэлебачання. З 1975 года – старшы рэдактар, пазней загадчык аддзела мастацкіх праграм Брэсцкага тэлерадыёаб’яднання. Стваральнік, аўтар і вядучы перадач “Творчыя сустрэчы”, “Перазовы”, “Далягляды”, “Гэта было з намі”, мастацка-публіцыстычных праграм “Берасце”, “Край”. Дыпламант міжнародных тэлефестываляў.

Першая кніга паэта “Белая вежа” была надрукавана ў калектыўным зборніку “Нашчадкі” (1979). Беларуская крытыка адзначыла: “Міколу Пракаповічу належыць адзін з лепшых у зборніку вершаў пра Радзіму”. Свет сонечных берагоў, змораных паводак, старэнькіх лодак, колішніх песень і свят, знойдзеных і не знойдзеных дарог адкрывае перад намі паэт у сваіх зборніках “Неад’емнае” (1982) і “На кругі свае” (1986).

У 1981 годзе прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. У 1984–1990 гадах быў сакратаром абласной арганізацыі СП.

Мікола Пракаповіча пра сваю кнiгу “Мяжа надзеi” (1993) гаварыў: “Вызначальнае для мяне ў гэтай кнізе – зварот да гісторыі, найперш да гісторыі Берасцейшчыны, да постацяў нашых продкаў. Я даволі доўга працаваў над рукапісам і асабліва не назаляў выдаўцам… Можа таму, што сапраўды апынуўся на мяжы: надзеі, роспачы, няпэўнасці – адначасова. Здаецца, надзея перамагла…”

За зборнік вершаў “Мяжа надзеі” выдавецтва “Мастацкая літаратура” прысудзіла Міколе Пракаповічу прэмію імя М. Багдановіча (1993). Паэт таксама лаўрэат звання “Берасцейская зорка”, Літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя У. Калесніка (2008). Узнагароджаны Ганаровай граматай Брэсцкага аблвыканкама (2008).

Не абыходзіць Мікола Пракаповіч у сваёй паэзіі “вечную” тэму. Вершы пра каханне ў творчасці паэта хутчэй можна ахарактэрызаваць як вершы пра закаханасць (па манеры выкладу, па ўспрыманні), але гуллівасць і цацачнасць, характэрная для многіх з іх, зусім не перакрэсліваюць шчырасць і натуральнасць лепшых з такіх вершаў, бо своеасабліва і жыццёва натуральна выяўляюць характар лірычнага героя. Каханне паказваецца ў яго імгненнасці, неспадзяванасці, сучасных супярэчлівасцях, як ні дзіўна, дзе элемент “гульні” ў выглядзе верша прысутнічае, – там ён утрымлівае аўтара ад літаратуршчыны і банальнасці.

Беларуская крытыка не вельмі песціла Міколу Пракаповіча сваёй увагай. Кнігі папулярнага і любімага не толькі на Берасцейшчыне паэта маглі б быць больш убачанымі і адзначаныя з большай прыхільнасцю. Піша ў апошнія гады няшмат, але займаецца педагагічнай дзейнасцю: кіраўнік паэтычнай студыі “Спадчына” пры Брэсцкім цэнтры маладзёжнай творчасці.

Вершы Міколы Пракаповіча перакладаліся на рускую і ўкраінскую мовы. Плённа супрацоўнічае паэт з мясцовымі кампазітарамі, сябруе з мастакамі, з калектывам абласнога тэатра лялек.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

{/gcontent}

Творы, артыкулы М. Пракаповiча

  1. Галасы берасцейскага дзядзінца : [вершы] / Мікола Пракаповіч // …І нараджалася Слова : зборнік літаратурных твораў супрацоўнікаў тэлерадыёкампаніі “Брэст”, 1961–2011 гг. / укл. і аўтар прадмовы М. Пракаповіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2012. С. 73–92.
  2. На Миколу ; «Остался только голос твой…» ; «Она спустилась вдруг незваной гостьей…» ; «По полю, по белому полю…» ; «Где-то здесь задворки февраля…» ; «Строгая графика древ…» ; «Лампу погашу. Присяду» : [стихи] / Микола Прокопович // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины в переводах Валерия Гришковца. Минск : Лiтаратура i Мастацтва, 2010. С. 61–64.
  3. Літары на літоўцы : [вершы] / М. Пракаповіч ; уступ. артыкул Генадзя Праневіча // Трохперсце : вершы / М. Рудкоўскі, М. Пракаповіч,
    А. Каско. Мінск : Литература и Искусство, 2008. С. 55–104.
  4. “У галаве, бы ў веснім небе – чыста…” ; “Пера- / ступаю парог…” ; На Міколу ; “Недзе за гэтым светам…” ; “Сярод шматлікіх надпісаў…” ; Час : [вершы] / Мікола Пракаповіч // Маладосць. 2008. № 11. С. 7–8.
  5. Мяжа надзеі : вершы і паэма / Мікола Пракаповіч. Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. 142 с.
  6. На кругi свае : вершы і паэма / Мікола Пракаповіч ; уступ. арт. А. Кабаковіча. Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. 86 с.
  7. Неад’емнае : вершы і паэма / Мікола Пракаповіч. Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. 54 с.
  8. Белая вежа : [вершы] / Мікола Пракаповіч // Нашчадкі : зборнік паэзіі. Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. С. 207–228. (Першая кніга паэта).
  9. Што чакае за крутой гарой… : [успаміны пра У. А. Калесніка] / Мікола Пракаповіч // Пасланец Праметэя : кніга пра Уладзіміра Калесніка. Брэст : БрДУ імя А. С. Пушкіна, 2007. С. 226–229.
  10. “Новая зямля” па-ўкраінску : [пра вечарыну ўкраінскай і беларускай паэзіі ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага] / Мікола Пракаповіч // Вечерний Брест. 2007. 30 нояб. С. 8.
  11. “Па зямлі я хадзіў не госцем…” : [пра вечарыну памяцi мастака Генадзя Сурмы (1946–2002) у Мастацкім музеі] / Мікола Пракаповіч // Вечерний Брест. 2007. 19 сент. С. 4.
  12. Сем палёсткаў памяцi : [аб прэзентацыi кнiгi “Пасланец Праметэя”, прысвечанай памяцi У. А. Калеснiка] / Мiкола Пракаповiч // Вечерний Брест. 2007. 21 сент. С. 7.
  13. Яд акцёрства – у кожным з нас : [да 60-годдзя народнага тэатра Брэсцкага ДК чыгуначнiкаў] / Мікола Пракаповіч // Вечерний Брест. 2007. 2 февр. С. 8.
  14. Вяртанне праз творчасць : [пра выставу твораў Ф. I. Дарашэвiча i
    I. Хоміча ў Мастацкім музеі] / Мікола Пракаповіч // Вечерний Брест. 2006. 29 дек. С. 3.
  15. Беларуская Атлантыда Янкі Рамановіча : [пра жывапісца з в. Моталь Іванаўскага р-на і яго выставу ў галерэі “Беларт”] / Мікола Пракаповіч // Вечерний Брест. 2006. 29 нояб. С. 18.
  16. “Душа мая на Палессі…” : [пра мастака М. Кебеца да гадавіны з дня смерці] / Мікола Пракаповіч // Вечерний Брест. 2006. 20 окт. С. 8.
  17. Андэрсэн, гітара і раяль : [пра музычную вечарыну ў музеі “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці”] / Мікола Пракаповіч // Вечерний Брест. 2006. 13 дек. С. 4.
  18. Прафесія – гуляць у лялькі : Івану Герасевічу – 60 : [пра акцёра Брэсцкага тэатра лялек] / Мікола Пракаповіч // Брестский курьер. 2003. № 2. С. 20.

 

Аб жыццi i творчасцi М. Пракаповiча

  1. Мікола Пракаповіч // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл.
    А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 29–32.
  2. Пракаповіч Мікола // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. Мінск, 1995. Т. 5. С. 38–40.
  3. Данелія, П. Партрэт паэта Міколы Пракаповіча. 1981. Папера, пастэль : [рэпрадукцыя] // Пётр Данелія. Жывапіс. Графіка : альбом / скл.
    П. Кульша. Брэст : ТАА РИА “Вечерний Брест”, 2011. С. 34.
  4. Борсук, Н. М. Канцэпт асобы и грамадства : (паводле творчасці
    М. Пракаповіча) / Н. М. Борсук // Вестник БрГТУ. Гуманитарные науки. 2009. № 6. С. 93–96.
  5. Пракаповіч, М. “Здароў, дзядзька!” : [інтэрв’ю з паэтам з нагоды яго 60-годдзя] / Мікола Пракаповіч ; гутарый Ю. Рубашэўскі // Вечерний Брест. 2008. 7–8 нояб. С. 4.
  6. Мацяш, Н. Прызнанне ў любові : [пра зборнік паэзіі “Трохперсце”, у
    т. л. пра М. Пракаповіча] / Ніна Мацяш // Заря. 2008. 28 авг. С. 8.
  7. Мацяш, Н. Суладная малітва любові : [пра зборнік паэзіі “Трохперсце”, у т. л. пра М. Пракаповіча] / Ніна Мацяш // Маладосць. 2008. № 11. С. 123–124.
  8. Праневіч, Г. На кругі свае : [аб паэзіі М. Пракаповіча] / Генадзь Праневіч // Трохперсце : вершы / М. Рудкоўскі, М. Пракаповіч,
    А. Каско. Мінск : Литература и Искусство, 2008. С. 57–69.
  9. Праневiч, Г. Вечны падарожнiк : Мiколу Пракаповiчы – 60 / Генадзь Праневiч // Народная трыбуна. 2008. 1 лiстап. С. 11.
  10. Фiлатаў, А. “З душы, сагрэтае табой” : Міколу Пракаповічу – 60 / Алесь Фiлатаў // Брестский курьер. 2008. 30 окт. (№ 44). С. 10.
  11. Вашэка, В. “Ты пакліч мяне, мая сябрына…” : Наш выдатны зямляк, вядомы паэт Мiкола Пракаповіч адзначыў 55-я народзіны / В. Вашэка // Брестский курьер. 2003. 6–12 нояб. С. 22.
  12. Борсук, Н. Пошукі сучаснага берасцескага паэта М. Пракаповіча ў галіне праблемы “Чалавек і грамадства” / Н. Борсук // Матэрыялы навуковай канферэнцыі “Сучасныя праблемы беларусікі” прысвечанай У. А. Калесніку. 16–17 снеж. 1999 г. Брэст : БрДУ, 2000. С. 44–50.
  13. Лебедзеў, У. Горад Міколы Пракаповіча : [горад у паэзіі
    М. Пракаповіча] / У. Лебедзеў // Праблемы адукацыі, навукі, культуры Беларускага Палесся : матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі. 22–23 ліст. 1996 г., г. Мазыр. Ч. III. Брэст, 1997. С. 40–41.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2652 разоў Апошняя змена Панядзелак, 30 Сакавік 2020 15:27