Чацвер, 05 Верасень 2013 16:17

19 кастрычніка 2013 г. – 65 гадоў з часу заснавання Брэсцкага абласнога савета прафсаюзаў (1948)

На ХІХ Пленуме Усесаюзнага Цэнтральнага Савета прафесійных саюзаў 1 кастрычнiка 1948 года была прынята пастанова “Аб стварэнні ў рэспубліках, краях і абласцях Саветаў прафсаюзаў”.

{gcontent}19 кастрычніка 1948 года ў Брэсцкім Доме палітычнай асветы адбылася І Брэсцкая абласная канферэнцыя прафсаюзаў, якая абрала Брэсцкі абласны савет прафсаюзаў. 105 дэлегатаў прадстаўлялі 37.078 арганізаваных у прафсаюзы рабочых і служачых. Старшынёй аблсавпрофа был выбраны Адам Пятровіч Фамічоў (1948–1958).

7 студзеня 1958 года адбылася V абласная міжсаюзная прафсаюзная канферэнцыя. 156 дэлегатаў прадстаўлялі 162.368 членаў прафсаюзаў. Старшынёй аблсавпрофа был выбраны І. І. Сіротаў (1958–1963).

У сувязі з перабудовай партыйнага і гаспадарчага кіраўніцтва эканомікай ХІ Пленум ВЦСПС прыняў рашэнне аб рэарганізацыі краявых і абласных саветаў прафсаюзаў, у адпаведнасці з якім быў створаны савет прафсаюзаў па кіраўніцтву прафсаюзнымі арганізацыямі: прамысловасці, будаўніцтва, транспарту і гарадской гаспадаркі – старшынёй выбраны Мікалай Дзмітрыевіч Сенькін (1963–1964), а таксама сельскай гаспадаркі і устаноў, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку – старшынёй выбраны Аляксандр Кірылавіч Букраба (1963–1964). Да 1965 года яны былі зноў аб’яднаны ў абласны савет прафсаюзаў.

16 верасня 1965 года адбылася абласная міжсаюзная прафсаюзная канферэнцыя. Старшынёй аблсавпрофа был выбраны Міхаіл Іванавіч Дзялец (1965–1969).

28 мая 1969 года V пленум аблсавпрофа выбраў старшынёй савета Івана Міхайлавіча Калільца (1965–1985). У гэтыя гады яшчэ больш узрасла роля прафсаюзаў вобласці ў здзяйсненні задач гаспадарчага і культурнага будаўніцтва. Прафсаюзы вобласці рэалізоўвалі перададзеныя ім дзяржавай функцыі ў галіне аховы працы, сацыяльнага страхавання. На ІV пленуме аблсавпрофа 21 лістапада 1985 года старшынёй савета выбраны Мікалай Міхайлавіч Гвай (1985–1991).

У гэты перыяд работы абласной прафсаюзнай арганізацыі працягваецца склаўшаяся практыка дзейнасці прафсаюзаў па розных накірунках, аднак, на канец яго палажэнне спраў рэзка мяняецца. У сярэдзіне 1980-х намеціліся дэмакратычныя пераўтварэнні ў грамадска-палітычным жыцці грамадства, абазначыліся крызісныя праяўленні ў эканоміцы і сацыяльнай сферы, што істотна закранула інтарэсы працоўных. Абстаноўка пабудзіла прафсаюзы шукаць новыя, нестандарныя формы абароны сваіх членаў.

У верасні 1990 года на ХІХ абласной канферэнцыі прафсаюзаў быў скасаваны аблсавпроф і створаны Савет прафсаюзных арганізацый Брэсцкай вобласці. Сфарміраваны Савет шляхам дэлегіравання ў яго склад роўнай колькасці прадстаўнікоў галіновых прафсаюзаў. 12 лютага 1991 года на І пленуме быў зацверджаны склад Савета, старшынёй якога выбраны Арсеній Аляксандравіч Майсейчык (1991–1995). Усе наступныя гады складаная сацыяльна-эканамічная і палітычная абстаноўка ў рэспубліцы і вобласці вымушала Савет шукаць і знаходзіць формы аб’яднання намаганняў усіх прафсаюзаў для рашэння ўзнікаючых і мяняюшчыхся праблем. 3 кастрычніка 1995 года на І пленуме Савета другога склікання старшынёй абласнога аб’яднання прафсаюзаў выбраны Уладзімір Васільевіч Мірончык (1995–2002). 26 ліпеня 2002 года старшынёй стаў Мікалай Іванавіч Басалай.

Апошні перыяд жыцця прафсаюзаў вобласці быў насычаны важнымі падзеямі, прафкамы актыўна ўдзельнічалі ў рашэнні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці, у грамадска-палітычных падзеях краіны. Гэта выбары Прэзідента, выбары дэпутатаў мясцовых саветаў і іншыя падзеі. Актыўна развіваліся супрацоўніцтва і сувязі прафсаюзаў з дзяржаўнымі органамі, мацаваліся пазіцыі і будаваліся канструктыўныя адносіны з наймальнікамі.

На 1 студзеня 2011 года ў Брэсцкай вобласці дзейнічалі 27 галіновых прафсаюзаў. Колькасць членаў прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, склала 519.467 чалавек, сярод іх працоўныя – 87,7%, навучэнцы – 8,2%. Агульны ахоп прафсаюзным членствам па вобласці склаў 96,4%.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

{/gcontent}

  1. Первая областная межсоюзная конференция профсоюзов // Заря. 1948. 23 сент.
  2. Очерки истории профсоюзов Брестчины : [1948–2004] / А. Н. Баюра [и др.]. Брест : БрГТУ, 2005. 128 с.
  3. Брестское областное объединение профсоюзов // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 207.
  4. История профсоюзного движения Беларуси. Минск, 2005. 415 с. Из содерж.: Областные советы профсоюзов. – С. 199–200.
  5. 100 лет профсоюзному движению Беларуси : документы и материалы. Минск : Федерация профсоюзов Беларуси, 2004. 239 с.
  6. Профессиональные союзы // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 6. С. 306–307.
  7. Соглашение между Брестским областным исполнительным комитетом, областными объединениями нанимателей и областным объединением профсоюзов на 2011–2013 годы. Брест, 2011. 31 с.
  8. Литвинович, Е. “Любая гарантия – в руках самого коллектива” : [о встрече профсоюзного актива Брестской области с председателем облисполкома К. А. Сумаром] / Евгений Литвинович // Заря. 2013. 16 марта. С. 3.
  9. Міхалевіч, Г. 60 гадоў адзінства і згоды : Абласное аб’яднанне прафсаюзаў адзначыла свой юбілей / Г. Міхалевіч // Народная трыбуна. 2008. 1 лістап. С. 2.
  10. Басалай, Н. “Мы всегда будем защищать интересы человека труда…” : [беседа с председателем Брестского областного объединения профсоюзов] / Николай Иванович Басалай ; беседовала Л. Охремук // Заря. 2008. 23 окт. С. 4.
  11. Басалай, Н. “Мы стали единой мощной организацией” : [беседа с председателем Брестского областного объединения профсоюзов] / Николай Иванович Басалай ; записала Т. Тиборовская // Беларускi час. 2005. 17–24 июня. С. 4.
  12. Кто есть кто в белорусском профдвижении : [Николай Иванович Басалай, уроженец д. Великая Гать Ивацевичского р-на] // Беларускi час. 2010. 25 июня (№ 25). С. 13.
  13. Басалай Николай Иванович // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2009. Минск, 2009. С. 20–21.
  14. Афанасьева, А. Четверть века на ниве культуры : [о 25-летии Дворца культуры профсоюзов в Бресте] / Александра Афанасьева // Вечерний Брест. 2006. 19 мая. С. 4.
  15. Охремук, Л. Быть ближе к людям, их заботам… : В Бресте прошла ХХI отчетно-выборная конференция областного объединения профсоюзов] / Л. Охремук // Заря. 2005. 23 июня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1993 разоў Апошняя змена Серада, 08 Красавік 2020 12:33