Чацвер, 05 Верасень 2013 16:23

11 верасня 2013 г. – 35 гадоў з часу заснавання (1978; адкрыты ў 1986) Лунінецкага краязнаўчага музея

Лунінецкі краязнаўчы музей заснаваны паводле пастановы Бюро ЦК КПБ ад 11 верасня 1978 года.

{gcontent}Музей знаходзіцца ў двухпавярховым будынку, пабудаваным у 1929 годзе і размешчаным у гістарычным цэнтры горада Лунінца Брэсцкай вобласці па вуліцы Савецкай, 16. Пастаянная экспазіцыя для наведвальникаў урачыста адкрылася 17 лютага 1986 года.

Музеем кіравалі Я. Б. Шэцар, В. Р. Чарняўскі, Ю. Р. Навасёлаў,
Н. І. Казанкова, Г. А. Іванюковіч, С. А. Гарда, Н. У. Макаед, Н. І. Клеўшыц. З 2008 года – дырэктар А. М. Палынкевіч.

У 1997 годзе музей закрыўся на рэканструкцыю, пасля якой з 2000 года на першым паверсе пачала дзейнічаць выставачная зала. 18 мая 2007 года ў Міжнародны дзень музеяў урачыста адкрылася новая экспазіцыя. Яе аснову складаюць калекцыі: археалогія, этнаграфія, гісторыя тэхнікі, нумізматыка, дакументы, фотадакументы, друкаваныя выданні, фалерыстыка, жывапіс і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

У экспазіцыі прадстаўлены архелагічныя матэрыялы, знойдзеныя пры раскопках на тэрыторыі Лунінецкага раёна (каменныя сякеры, зуб маманта і інш.); этнаграфічныя матэрыялы (інтэр’ер сялянскай хаты з прадметамі хатняга ўжытку і прыладамі працы, даматканае адзенне, ручнікі, абутак). Сярод найбольш цікавых экспанатаў старадрукаваныя “Мінеі-чэцці. Месяц жніўня” (1705), набор шклянога посуду 1920-х гадоў. Прадстаўлены дакументы і матэрыялы аб рэвалюцыйных падзеях 1905 і 1917 гадоў, знаходжанні на Лунінеччыне Якуба Коласа і Аляксандра Блока, аб грамадзянскай вайне, Лунінецкім павеце ў складзе Польшчы ў 1921–1939 гадах. Шмат экспанатаў, якія прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне: стварэнне і дзейнасць падпольнага і партызанскага руху на тэрыторыі Лунінецкага раёна, падпольны перыядычны друк, фрагмент партызанскай зямлянкі, асабістыя рэчы партызан, матэрыялы аб вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама экспанатаў і матэрыялаў, якія адлюстроўваюць пасляваеннае аднаўленне і развіццё раёна.

Сёння экспазіцыя размяшчаецца на двух паверхах у 5-ці залах агульнай плошчай 170 кв. м. У першай зале наведвальнікі знаёмяцца з першым пісьмовым згадваннем горада, легендамі пра паходжанне слова “Лунінец”. Другая экспазіцыйная зала прысвечана гісторыі Лунінеччыны з часоў з’яўлення тут першых пасяленцаў да пачатку ХХ ст. Тут жа знаходзяцца сялянская хата канца ХIХ – пачатку ХХ стст. і пакой чыгуначніка пачатку ХХ ст. Трэцяя зала музея прысвечана перыяду 1920–1930-х гадоў. Чацвёртая – апавядае аб ваенных гадах у гісторыі нашага горада і раёна. На другім паверсе ў пятай зале размешчана экспазіцыя, якая адлюстроўвае пасляваенны перыяд у гісторыі Лунінеччыны.

Адным з галоўных напрамкаў работы краязнаўчага музея з’яўляецца збор, апрацоўка і захоўванне музейных прадметаў. Па стане на 1 студзеня 2013 года фонды ўстановы складаюць 13207 музейных прадметаў, з іх прадметаў асноўнага фонду – 10307, навукова-дапаможнага фонду – 2900. За першы квартал 2013 года ў фонды паступіў 61 прадмет.

Выставачная дзейнасць – адзін з асноўных напрамкаў у рабоце музея. У лістападзе 2012 года музей прыняў удзел у праваслаўных педагагічных чытаннях “Праваслаўная культура – неад’емная частка духоўна-маральнага выхавання асобы”, дзе была арганізавана выстава асабліва каштоўных прадметаў з фондаў музея “Выратаваныя каштоўнасці і абразы XVIII–XX стагоддзяў”. У рамках штогадовага літаратурнага фестывалю “Лунінская восень” арганізоўвалася выстава кніг з фондаў музея “Па старонках былога”, на якой былі прадстаўлены падручнікі, мастацкая літаратура, кнігі рэлігійнага зместу, энцыклапедыі, нарматыўна-прававыя акты.

У снежні 1912 года ў музеі сумесна з работнікамі арганізацыйна-метадычнага цэнтра культуры была падрыхтавана і праведзена прэзентацыя выставы “Паэзія народнага касцюма вёсак Лунінеччыны”, дзе наведвальнікі маглі пазнаёміцца з 19-цю самабытнымі народнымі касцюмамі пачатку ХХ ст.

Да Дня Перамогі краязнаўчым музеем была арганізавана выстава “Лунінеччына ў 1941–1944 гадах”, на якой былі прадстаўлены 105 прадметаў, у тым ліку франтавыя лісты, перыядычныя выданні часоў Вялікай Айчыннай вайны, асабістыя рэчы салдат Савецкай і нямецкай армій, юбілейныя медалі і інш.

Краязнаўчым музеем вядзецца распрацоўка навуковых даследаванняў на тэмы: “Лунінец ўчора і сёння”; стварэнне брэнда Лунінецкага раёна “Лунінецкія клубніцы”; навакольнае асяроддзе Лунінецкага Палесся i інш. У музеі праводзяцца кансультацыі, масавая і навукова-асветная работа, краязнаўчыя чытанні.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Бабута Алена Уладзіміраўна, гал.бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

{/gcontent} 

  1. Лунінецкі раённы краязнаўчы музей ; Лунинецкий районный краеведческий музей // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / [рэд. савет: Г. П. Пашкоў і інш.]. Мінск, 2008. С. 356–359.
  2. Лунинецкий районный краеведческий музей // Регионы Беларуси : энциклопедия. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 2. С. 43.
  3. Лунинецкий краеведческий музей // Туристские регионы Беларуси / [сост. Л. В. Ловчая]; под общ. ред. И. И. Пирожника. Минск, 2008. С. 76.
  4. Лунинецкий краеведческий музей // Туристская энциклопедия Беларуси / [сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская]; под общ. ред. И. И. Пирожника. Минск, 2007. С. 303.
  5. Лунинецкий краеведческий музей // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2007. Т. 4. С. 564.
  6. Лунінецкі краязнаўчы музей // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 9. С. 370.
  7. Лунінецкі раённы краязнаўчы музей // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 401.
  8. Лунінец // Гарады і вескі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць. Мінск, 2007. С. 205–209.
  9. Шануем гісторыю. Музеі// Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна / укл. Т. Канапацкая. Мінск, 1995. С. 706.
  10. Пакіна, Г. Здабыткі краязнаўцаў і Лунінецкі краязнаўчы музей / Ганна Пакіна // Лунінецкія краязнаўчыя чытанні : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 560-годдзю заснавання г. Лунінца. Лунінец, 2009. С. 22–23.
  11. Пакіна, Г. М. Дзверы да дзіваў адчынены : [навуковы супрацоўнік краязнаўчага музея пра экскурсіі па музею і горадзе] / Ганна Мікалаеўна Пакіна ; гутарыла Таццяна Канапацкая // Лунінецкія навіны. 2008. 16 мая. С. 8.
  12. Васільева, Т. Рарытэты раскажуць, якімі мы былі… / Таццяна Васільева // Лунінецкія навіны. 2011. 18 мая. С. 4.
  13. Непаўторнасць мясцовых строяў : [пра выставу “Паэзія народнага касцюма вёсак Лунінеччыны” ў краязнаўчым музеі] // Лунінецкія навіны. 2012. 12 снеж. С. 4.
  14. Васільева, Т. З эпохі Пятра І : [пра кнiгу пачатку ХVIII ст. у фондзе музея] / Таццяна Васільева // Лунінецкія навіны. 2012. 28 сак. С. 4.
  15. Окунева, С. Свет старинных икон в музее / Светлана Окунева // Информ-прогулка (Лунинец). 2012. 12 апр. С. 4.
  16. Жилко, В. Подарки для музея / Вадим Жилко // Информ-прогулка (Лунинец). 2012. 11 окт. (№ 41). С. 4.
  17. Сайко, И. “Ноч у музеі” : [удзел Лунiнецкага музея ў акцыі “Ноч музеяў”] / Іна Сайко // Лунінецкія навіны. 2013. 24 мая. С. 3.
  18. Гринкевич, Т. От бруковщика до тряпичника : [о старинных ремёслах и промыслах Лунинца] / Татьяна Гринкевич // Советская Белоруссия. 2006. 6 дек. С. 7.
  19. Викторова, Т. Бутылка с историей : [о найденной и переданной в музей бутылке со старинными документами начала ХХ в.] / Татьяна Викторова // Советская Белоруссия. 2010. 18 июня. С. 9.
  20. Гринкевич,Т. Город Блока и Калинковича : Полесская одиссея поэта и журналиста : [о писателе Николае Калинковиче (1950–1990)] / Татьяна Гринкевич // Советская Белоруссия. 2010. 27 мая. С. 5.
  21. Бурик, Е. Послание в бутылке : [о новых экспонатах в Лунинецком краеведческом музее] / Екатерина Бурик // Заря. 2010. 18 мая. С. 10.
  22. Строцкая,Г. Осколки «бесстрашной искренности» : [в Лунинце хранят память об Александре Блоке] / Галина Строцкая // Беларускі час. 2009. 10–16 июля (№ 27). С. 19.
  23. Жылко, В. Спадчына даследчыка : [пра Вячаслава Вярэніча (1924–1999) і яго кнігі ў фондзе музея] / Вадзім Жылко // Информ-прогулка (Лунинец). 2011. 6 янв. С. 11.
  24. Бондаренко, А. Радость и боль из далекого будущего : [о коллекции костюмов в районном краеведческом музее] / Анна Бондаренко // Лунiнецкiя навiны. 2004. 16 лiп. С. 6.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1786 разоў Апошняя змена Серада, 08 Красавік 2020 12:46