Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 19 Сакавік 2014 17:33

27 лістапада 2013 г. – 110 гадоў з дня нараджэння Піліпа Сямёнавіча Пестрака (1903–1978), пісьменніка, дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа

Піліп Сямёнавіч Пестрак нарадзіўся 27 лістапада 1903 года ў вёсцы Сакоўцы Слонімскага павета (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) ў сялянскай сям’і.

Бацька працаваў на будаўніцтве чыгункі (займаўся адыходніцтвам), маці вяла гаспадарку. Піліп вучыўся ў мясцовай двухкласнай школе. Калі пачалася Першая сусветная вайна, сям’я эвакуіравалася ў Расію. Жылі ў сяле Максімаўка Бузулукскага павета Самарскай губерніі, дзе Піліп працягваў вучобу ў народным вучылішчы. Пасля заканчэння працаваў памочнікам рахункавода ў крэдытным таварыстве. Вучыўся ў гімназіі ў Бузулуку (1917–1918), працаваў памочнікам бухгалтара ў валасным выканкаме, вучыўся на рабфаку, пасля чаго паступіў на сацыяльна-гістарычны факультэт Самарскага ўніверсітэта, дзе вучыўся ў 1920–1921 гадах.

У 1921 годзе разам з бацькамі вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, працаваў рабочым на лесапільні, лесніком Косаўскага лясніцтва. У 1924–1926 гадах служыў у польскім войску. У 1926 годзе ўступіў у КПЗБ і стаў членам павятовага камітэта Беларускай работніцка-сялянскай грамады ў
м. Косава. З 1927 года – сакратар Косаўскага падпольнага райкама КПЗБ, член Слонімскага акруговага камітэта КПЗБ. За падпольную дзейнасць арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў турме г. Гродна (1929–1933). Пасля вызвалення быў інструктарам ЦК КПЗБ па Пінскай акрузе, зноў арыштаваны, сядзеў у турмах Пінска, Вільні, Гродна (1934–1939). Знаходзячыся ў віленскай турме Лукішкі, змяшчаў свае вершы ў нелягальным рукапісным часопісе “Краты”. Вызвалены Чырвонай Арміяй у верасні 1939 года.

Піліп Сямёнавіч абіраўся сакратаром гаркама КПБ у Гродне (1939–1940), старшынёй Беластоцкага аддзялення СП БССР (1940–1941), дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі ў Беластоку (1939). У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху. У 1943 годзе быў перапраўлены праз лiнiю фронту i працаваў начальнікам Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК БССР.

Пасля Перамогi працаваў у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (1946–1948), літкансультантам Саюза пiсьменнiкаў БССР (1948–1951). З 1951 года – на творчай рабоце. З 1969 года Піліп Сямёнавіч – персанальны пенсіянер. Член паўнамоцнай камісіі на сесіі Вярхоўнага Савета СССР (1939), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1940–1946 гадах, Вярхоўнага Савета БССР у 1971–1975 гадах.

П. С. Пестрак узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі, Дружбы народаў, “Знак Пашаны”, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. У 1964 годзе за раман “Серадзібор” удостоены Дзяржаўнай літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа. У 1968 годзе атрымаў званнее Заслужаны дзеяч культуры БССР.

Першыя спробы пяра Пiлiпа Пестрака адносяцца да 1923 года. Друкавацца пачаў на старонках часопіса “Родныя гоні” ў 1927 годзе. Першы зборнік вершаў “На варце” выйшаў у 1940 годзе. У давераснёўскі перыяд пісьменніка найбольш хвалявалі тэмы рэвалюцыйнай барацьбы за вызваленне, услаўленне мужнасці палітзняволеных, сярод якіх сам аўтар правёў адзінаццаць гадоў, вера ў лепшае будучае. Ваенныя матывы, змаганне савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, вобразы герояў партызанскага руху адлюстраваў у зборніку вершаў “За сваю Айчыну”. Усталяванне савецкай улады ў Заходняй Беларусі паказана ў кнігах апавяданняў “Першыя ўсходы”, “Неспадзяванак”, “Лясная песня”, “Сярод чаротаў”.

Найбольш глыбокае ўвасабленне тэма барацьбы народных мас Заходняй Беларусі за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне знайшла ў рамане П. Пестрака “Сустрэнемся на барыкадах” (1954). Падзеі рамана ахопліваюць перыяд з 1921 па 1939 гады. Звяртаўся да праблем жыцця пасляваеннай калгаснай вёскі (раман “Серадзібор”, 1963). У рамане “Лесавічанка” (няскончаны, асобныя раздзелы публікаваліся ў 1980 г.) імкнуўся даследаваць новае жыццё ў былой Заходняй Беларусі. Пісаў нарысы (“Падарожжа па Народнай Польшчы”), вершы (зборнік “Падарожнае”), літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы. Аўтар гісторыка-публіцыстычнай паэмы “Слова пра Мінск” (1968). Перакладаў на беларускую мову творы польскіх, украінскіх, латышскіх, літоўскіх пісьменнікаў. Яго творы перакладаліся на замежныя мовы. Аўтар п’есы “Пад зоркамі” (сааўтар А. Струнін, ставілася ў Гродзенскім абласным драмтэатры). Кампазітарамі
А. Багатыровым, Я. Цікоцкім і іншымi на вершы П. Пестрака напісаны песні.

Піліп Сямёнавіч быў чалавек сумленны, справядлівы, адважны. Яшчэ з турэмных гадоў ён хварэў на сухоты, лячыўся ў туберкулёзным дыспансеры. Быў цікавым субяседнікам, цудоўным расказчыкам і слухачом, валодаў пачуццём гумару, умеў смяяцца ад душы. Па натуры сваёй ён быў бунтаром, да канца жыцця змагаўся з несправядлівасцю.

Піліп Сямёнавіч Пестрак памёр 22 жніўня 1978 года. Пахаваны на Усходнiх могiлках г. Мiнска.

Імем Піліпа Пестрака названы Івацэвіцкая цэнтральная раённая бібліятэка, вуліцы ў Мінску i Гродне. У Мінску, на доме № 4 па вулiцы Ленiна, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка (скульптар
Э. Астаф’еў).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака. Лось Вікторыя Анатольеўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы П. С. Пестрака

1.     Збор твораў у 5-ці т. Т. 1. Вершы, паэма, апавяданні, аповесці / П. Пестрак. Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. 430 с.

2.     Збор твораў у 5-ці т. Т. 2. Сустрэнемся на барыкадах : раман. Кн. 1 / П. Пестрак. Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. 430 с.

3.     Збор твораў у 5-ці т. Т. 3. Сустрэнемся на барыкадах : раман. Кн. 2 / П. Пестрак. Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. 534 с.

4.     Збор твораў у 5-ці т. Т. 4. Серадзібор : раман / П. Пестрак. Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. 432 с.

5.     Збор твораў у 5-ці т. Т. 5. Лесавічанка : раман; публіцыстычныя і крытычныя артыкулы; асноўныя даты жыцця і творчасці / П. Пестрак. Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. 302 с.

6.     Девясил : [стих.] / Пилип Пестрак // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины в переводах Валерия Гришковца. Минск : Літаратура і мастацтва, 2010. С. 10.

7.     Мацуйся : [верш] / П. Пестрак // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Івацэвіцкага р-на. Мінск : БЕЛТА, 1997. С. 454 – 455.  

8.     На волю ; Развітанне ; На фронце : [вершы] / П. Пестрак // Покліч долі адзінай : вершы / уклад. П. Макаль. Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. С. 42–46.

9.     Маяк : [верш] / П. Пестрак // Покліч долі адзінай : вершы / уклад. П. Макаль. Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. С. 154.

10.                       Армія чырвоная ; Вясна мая ; Аб Леніне Вялікім : [вершы] / П. Пестрак // Покліч долі адзінай : вершы / уклад. П. Макаль. Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. С. 117–119.

11.                       Апавяданні / П. Пестрак. Мінск : Народная асвета, 1970. 208 с.

12.                       Слова пра Мінск : [паэма] / П. Пестрак. Мінск : Беларусь, 1968. 39 с.

13.                       Сярод чаротаў : [апавяданні] / П. Пестрак. Мінск : Беларусь, 1964. 122 с.

14.                       Серадзібор : раман / П. Пестрак. Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1963. 455 с.

 

Аб жыццi i творчасцi П. С. Пестрака

1.     Пестрак, Ф. Таков был путь : [писатель о себе] / Филипп Пестрак // Дружба народов. 1969. № 7. С. 252–253.

2.     Піліп Пестрак (1903–1978) // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 257–260.

3.     Піліп Пестрак // Ляшук, В. Я. Літаратурная Берасцейшчына : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. Мінск : Литература и Искусство, 2008. С. 204–206.

4.     Піліп Пестрак // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Івацэвіцкага раёна. Мінск : БЕЛТА, 1997. С. 454.

5.     Піліп Пестрак //  Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск : БелЭн, 1995. Т. 5. С. 5–13.

6.     27 лістапада – 100 год з дня нараджэння П. С. Пестрака (1903–1978), пісьменніка // Новыя кнігі. 2003. № 8. С. 19–22.

7.     Камейша, К. Піліп Пестрак (1903–1978) : [аб жыцці і творчасці] / К. Камейша // Полымя. 2006. № 9. С. 114–118.

8.     Мікуліч, М. “Над намі віхры выюць…” : [паэзія 1920–1930-х гг. пісьменніка П. Пестрака] / М. Мікуліч // Беларуская думка. 2004. № 11. С. 165–170.

9.     Хромчанка, К. Непадуладнае забыццю : Заходняя Беларусь у рамане Піліпа Пестрака “Сустрэнемся на барыкадах” / К. Хромчанка // Роднае слова. 2003. № 9. С. 5–8.

10.                       Пестрак, А. Ён як мог стараўся дапамагчы людзям : [успаміны сына аб жыцці бацькi] / Анатоль Пестрак // Івацэвіцкі веснік. 2003. 25 лістап. С. 2.

11.                       Мароз, В. Піліп Сямёнавіч Пестрак – паэт і пісьменнік, наш зямляк : [да 100-годдзя з дня нараджэння] / В. Мароз // Івацэвіцкі веснік. 2003. 9 верас. С. 2; 12 верас. С. 4; 17 кастр. С. 4; 28 кастр. С. 3.

12.                       Жычка, Х. Незабыўныя сустрэчы : да 100-годдзя з дня нараджэння Піліпа Пестрака / Хведар Жычка // ЛіМ. 2003. 28 лістап. С. 12.

13.                       Да 100-годдзя Піліпа Пестрака : [падрыхтоўка да юбілею пісьменніка ў Iвацэвiцкай раённай бібліятэцы] // Івацэвіцкі веснік. 2003. 11 ліп. С. 1.

14.                       Каваленка, В. Праз цяжар астрожных пакут / В. Каваленка // Полымя. 2001. № 10. С. 247–262.

15.                       Шамякін, І. Звястун і бунтар / Іван Шамякін // Беларусь. 2000. № 8. С. 42–45.

16.                       Калеснік, У. Ачышчэнне памяці : літаратура Заходняй Беларусі : творчасць П. Пестрака / Уладзiмiр Калеснік // Полымя. 1998. № 9. С. 189–212.

17.                       Карнялюк, К. “Па хаце палыхаў у ценях бляск лучыны” : [аб славутым земляку] / К. Карнялюк // Івацэвіцкі веснік. 1997. 27 верас. С. 2.

18.                       Сачанка, Б. Запісы розных гадоў. Воля : [успаміны пра П. Пестрака] / Барыс Сачанка // ЛіМ. 1993. 8 студз. С. 9.

19.                       Прыходзька, П. Ён меў свой характар / Пятро Прыходзька // Полымя. 1993. № 5. С. 218–223.

20.                       Лаўранюк, А. Даніна памяці : [аб стварэнні ў в. Сакоўцы Iвацэвiцкага раёна музея П. Пестрака] / А. Лаўранюк // Заря. 1993. 15 ліп. С. 2.

21.                       Пестрак, А. Дарога ў сёняшні дзень : [успаміны жонкi пра П. Пестрака] / Анастасiя Пестрак // Полымя. 1983. № 10. С. 141–148.

22.                       Міско, Я. Па дарозе жыцця : [успаміны пра П. Пестрака] / Я. Міско // Полымя. 1978. № 11. С. 229–237.

23.                       Юрэвіч, У. Будуць новыя сустрэчы / У. Юрэвіч // Полымя. 1973. № 10. С. 203–213.

24.                       Кухараў, С. Святло душы / С. Кухараў // Маладосць. 1973. № 11. С. 134–138.

25.                       Гiлевiч, Н. Любімае слоўца П. С. Пестрака : [верш] // Гiлевiч, Н. Жыта, сосны і валуны / Н. С. Гілевіч. Мінск, 1992. С. 7–8.

26.                       Куляшоў, А. Пад гарою : [верш аб П. Пестраку] // Куляшоў, А. Паміж наступным і былым : вершы і паэмы / Аркадзь Куляшоў. Мінск, 1995. С. 119.

27.                       Макарэвiч, В. Піліп Пестрак : [верш] // Макарэвiч, В. Везувій / В. С. Макарэвіч. Мінск, 1993. С. 145–157.

28. Прыходзька, П. Яго барыкады : [верш аб П. Пестраку] // Прыходзька, П. Позняя восень / Пятро Прыходзька. Мінск, 2001. С. 133–134.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2812 разоў Апошняя змена Серада, 08 Красавік 2020 15:04