Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 19 Сакавік 2014 17:36

23 лістапада 2013 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Дзіяны Мікалаеўны Вымаркавай (1948), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (ручное ткацтва)

Дзіяна Мікалаеўна Вымаркава нарадзілася 23 лiстапада 1948 года ў горадзе Вельск Архангельскай вобласцi (Расія). Скончыла мастацка-графічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага завочнага педагагічнага інстытута ў 1976 годзе. Працуе ў галіне габелена, прамысловай графікі, у апошнiя гады асвоiла тэхнiку фелтынга.

 

Жыве ў Брэсце, з 1979 года працавала ў камбінаце “Мастацтва”. З 1980 года Дзіяна Мікалаеўна ўдзельнічае ў абласных мастацкіх выставах. Персанальныя выставы ў Брэсце адбыліся ў лiпенi 1993 года (музей “Выратаваныя мастацкiя каштоўнасцi”) i ў кастрычніку 1999 года (выставачная зала камбіната “Мастацтва”). Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года.

Асноўныя творы: габелены “Элегія”, “Ціхая затока”, “Настальгія”, “Русь”, “Чаромха цвіце”, “Сярэднявечча”, “Мінулае”, “Вячэрні Талін”, “Лугі сенакосныя”, “Вясковы нацюрморт”, “Восень”, “Трыо”. Габелены брэсцкай мастачкі ўводзяць у добры і вельмі ўтульны свет. Яе ніткавыя фантазіі лучацца цёплым, спакойным святлом.

Творы Дзіяны Вымаркавай знаходзяцца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, музеях Кобрына, Харкава, Севастопаля, у прыватных зборах Германіі, Даніі, Швецыі, Ізраіля, ЗША і іншых краін.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

 

1.     Дзіяна Вымаркава : [“Бабіна лета” : габелен] // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог. Брэст, 2010. С. 28–29.

2.     Диана Выморкова : [InVinoVtritas : гобелен] // Художники Брестчины : альбом-каталог. Минск : А. Климов, 2002. С. 26–27.

3.     Вымаркава Дзіяна Мікалаеўна : [“Адышоўшае” : габелен] // Беларускі саюз мастакоў. 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1998. С. 104.

4.     Диана Выморкова : [“Волна” : гобелен] // Художники Брестчины : альбом-каталог. Минск : Хелмон, 1997. С. 20–21.

5.     Диана Выморкова // Памяць : Брэст : гісторыка-дакументальная хроніка ў 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 648.

6.     Данилова, Е. Не валяйте дурака – валяйте шерсть! : [о работах в технике фелтинга Д. Выморковой] / Елена Данилова // Заря. 2010. 7 авг. С. 9.

7.       Нить Дианы : [о выставке гобеленов Д. Выморковой] // Вечерний Брест. 1999. 27 окт. С. 7.

8.     Андреева, Т. В замкнутом круге : [о художнице Д. Выморковой] / Т. Андреева // Народная трыбуна. 1991. 21–27 студз.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1170 разоў Апошняя змена Серада, 08 Красавік 2020 14:54