Аўторак, 13 Май 2014 12:02

15 студзеня 2014 г. – 65 гадоў з дня нараджэння (1949) Канстанціна Андрэевіча Сумара, старшыні Брэсцкага аблвыканкама

Канстанцін Андрэевіч Сумар нарадзіўся 15 студзеня 1949 года ў вёсцы Вічын Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці.

Бацькі Андрэй Максімавіч і Еўдакія Аляксееўна былі калгаснікамі, выхавалi шасцёра дзяцей. Канстанцін вучыўся ў Дварэцкай сярэдняй школе, быў выдатнiкам, атрымаў сярэбраны медаль.

Працоўную дзейнасць Канстанцін Сумар пачаў у 1968 годзе на пасадзе загадчыка Дварэцкага сельскага клуба. З 1970 года быў інжынерам-гідрамеліаратарам калгаса імя Леніна Лунінецкага раёна.

У 1973 годзе К. Сумар скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці вучоны-аграном. Працаваў галоўным аграномам
(в. Чучавiчы), намеснікам старшыні калгаса “Шлях Леніна” (в. Бастынь, 1971–1975), старшынёй калгаса “Рассвет” Лунінецкага раёна. Тады, у сярэдзіне 70-х у Беларусі быў аб’яўлены рух “Моладзь – на фермы!” Старшыні калгаса К. Сумару ўдалося прыцягнуць ў жывёлагадоўлю шмат дзяўчын выпускнога класа Вулькаўскай сярэдняй школы. Была створана маладзёжная ферма – адна з першых у раёне.

У 1981 годзе К. А. Сумар быў назначаны першым намеснікам старшыні выканаўчага камітэта Лунінецкага раённага Савета народных дэпутатаў, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі. У 1987 годзе скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу, быў накіраваны на працу ў Брэсцкі раён. У 1987–1991 гадах – другі, затым і першы сакратар Брэсцкага райкама КПБ. У 1991–1995 гадах – старшыня Брэсцкага раённага Савета народных дэпутатаў, старшыня Брэсцкага райвыканкама.

У 1996–1998 гадах – намеснік начальніка Службы кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. З 1998 года – першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. З 31 сакавіка 2000 года – старшыня Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь. 24 верасня 2001 года указам Прэзідэнта РБ № 535 прызначаны міністрам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

9 сакавіка 2004 года К. А. Сумар вызвалены ад пасады міністра па падатках і сборах РБ і прызначаны старшынёй Брэсцкага аблвыканкама. 31 сакавіка 2004 года дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў зацвердзілі яго на пасадзе старшыні аблвыканкама. У лістападзе 2004 года
К. А. Сумар абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў.

Канстанціну Сумару даводзіцца прымаць даволі важныя рашэнні, у гэтым яму дапамагаюць жыццёвая мудрасць, інтэлект і багатая практыка. Не аднойчы Канстанціна Андрэевіча правярала само жыццё, і кожны раз ён умеў праявіць сталасць і кампетэнтнасць, развіваючы тым самым і далей свае арганізатарскія здольнасці. Нярэдка ў складаных сітуацыях яму дапамагалі патрабавальнасць і рашучасць. Канстанцін Андрэевіч прафесійна валодае гаспадарчымі пытаннямі рэгіёна – гэта найбольш моцны яго бок. Умее весці дыялог з жыхарамі Брэстчыны, а па складу мыслення ён зусім не папуліст, а болей прагматык, накіраваны на вынікі дзеяння.

К. А. Сумар узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём “За працоўную доблесць”, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламентскага Сходу Саюза Беларусі і Расіі. У снежні 2009 года яму было прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Брэсцкага раёна”. У студзені 2014 года за шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Брэсцкай вобласці К. А. Сумар узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Канстанцін Андрэевіч прапагандуе спорт, удзельнічае ў масавых спартыўных святах “Брэсцкая лыжня” і інш. З’яўляецца старшынёй арганізацыйнага камітэта міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая вежа”. Любіць музыку, сам добра спявае. Дзесяць гадоў узначальвае аргкамiтэт мiжнароднага фестывалю класічнай музыкі “Студзеньскія музычныя вечары”. Для родных і сяброў запісаў музычны дыск “Берёза белая, подруга…” – лірычныя песні ў сваім выкананні. Запіс быў зроблены на сцэне з музычным суправаджэннем ансамбля народных інструментаў “Сябрына” Тэльмаўскага СДК Брэсцкага раёна.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Бабута Алена Уладзіміраўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

1.     Сумар Константин Андреевич // Регионы Беларуси : энциклопедия. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 2. С. 392–393.

2.     Сумар Константин Андреевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. 2009. Минск : Энциклопедикс, 2009. С. 224.

3.     Сумар, К. Брэсцкай вобласці – 70 гадоў / Канстанцiн Сумар // Брестчина, устремлённая в будущее : [фотоальбом] / гл. ред.
В. Шпарло. Брест, 2009. С. 4–5.

4.     Сумар, К. Добро пожаловать на Брестчину / Константин Сумар // Регион. Брестская область. Время действий и преображений = Theregion. Brestregion. Thetimeofactionsandtransformations: [фотоальбом] / ред.-сост. З. К. Пригодич. Минск, 2006. С. 6–7.

5.     Сумар, К. Мы учимся жить в гармонии с землёй / Константин Сумар // Агрогородки / гл. ред. В. Шпарло. Брест : РИА “Вечерний Брест”, 2010. С. 3–10.

6.     Сумар, К. Жизнь после Чернобыля / Константин Сумар // Брестчина после Чернобыля. Четверть века спустя / автор концепции и текста
А. В. Суворов. Брест : Полиграфика, 2011. С. 4–8.

7.     Сумар, К. “Брестчине на пользу близость к границе? Так этому только радоваться можно!” / Константин Андреевич Сумар ; интервью взяла Настасья Занько // Комсомольская правда в Белоруссии. 2013. 13 дек. С. 8–9.

8.     Литвинчук, В. О времени, о людях, о себе… : [о тружениках и руководителях Брестской области, в т. ч. о К. А. Сумаре] / Василий Литвинчук. Брест : Альтернатива, 2009. 119 с. : ил.

9.     Субат, У. Нашчадкі вічынскіх палян : [аб сялянах вёсак Вiчын i Дварэц Лунінецкага раёна і дынастыі Сумараў] / Уладзімір Субат // Белорусская нива. 2013. 30 нояб. С. 12–13.

10.                       Александров, Н. Сумар и оппоненты : [о материалах о К. А. Сумаре, напечатанных в СМИ] / Николай Александров // Брестский курьер. 2013. 25 апр. (№ 17). С. 4.

11.                       Ганчук, А. “Брэст чытае дзецям” : [аб сустрэчы дзяцей з К. А. Сумарам у абласной бібліятэцы імя М. Горкага ў рамках акцыі “Брэст чытае дзецям”] // Народная трыбуна. 2013. 18 мая. (№ 21). С. 3.

12.                       Канстанціну Андрэевічу Сумару : [верш] // Сітуха, У. Стваральнікі : у 2 ч. / Уладзімір Сітуха. Брэст : Альтернатива, 2011. Ч. 1. С. 282–283.

13.                       Сумар, К. А. Константин Сумар: “Мы должны ежедневно решать проблемы наших людей” : [пресс-конференция председателя Брестского облисполкома] / подготовил Александр Логвинович // Заря. 2010. 2 окт. С. 3.

14.                       Сумар, К. А. На пульсе времени : [беседа с председателем Брестского облисполкома] / К. А. Сумар ; записал Александр Логвинович // Заря. 2010. 1 июля. С. 1, 3.

15.                       Лосич, П. О выборах, инвестициях и квадратных метрах : [о пресс-конференции председателя Брестского облисполкома К. Сумара] / Павел Лосич // Заря. 2010. 30 дек. С. 1, 3.

16.                       О присвоении звания «Почётный гражданин Брестского района» : [решение Брестского районного Совета депутатов № 182 от 28 дек. 2009 г.; удостоены: П. А. Брюзгин, К. А. Сумар, Л. Д. Брызга,
Г. Ф. Скакун, Н. П. Дудчик] // Заря над Бугом (Брест). 2010. 15 янв.
С. 4.

17.                       Сумар, К. А. Больше производить и больше продавать – этим непреложным законом развития руководствуются на Брестчине /
К. А. Сумар ; беседовала И. Орлова // Народная газета. 2009. 21 крас.
С. 1.

18.                       Вайцяхоўская, Т. “Я люблю людзей і ўдзячны за кожную з імі сустрэчу…” : [пра наведванне К. А. Сумарам Лунінеччыны] /
Т. Вайцяхоўская // Лунінецкія навіны. 2009. 21 жн.

19.                       Сумар, К. Богатые регионы – богатая страна / Константин Сумар // Беларуская думка. 2006. № 9. С. 13–23.

20.                       Сумар, К."Я стараюсь выслушать и понять всех" / Константин Сумар ; интервью взял В. Шпарло // Вечерний Брест. 2006. 17 нояб. С. 1–2.

21.                       Бобоед, У. Брестский губернатор вывел коров из горящей фермы : Константин Сумар объезжал хозяйства области, когда на одной из ферм загорелась крыша / Ульяна Бобоед // Комсомольская правда в Белоруссии. 2006. 1 февр. С. 9.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1651 разоў Апошняя змена Чацвер, 09 Красавік 2020 12:42