Аўторак, 13 Май 2014 12:14

11 лютага 2014 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Генадзя Мікалаевіча Нявыгласа (1954), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, генерал-лейтэнанта

Генадзь Мікалаевіч Нявыглас нарадзіўся 11 лютага 1954 года ў вёсцы Парахонск Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1975 годзе з адзнакай скончыў Маскоўскае вышэйшае пагранічнае каманднае вучылішча Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі, у 1989 годзе – пагранічны факультэт Вышэйшай школы КДБ СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага.

 

З 1975 года Генадзь Мікалаевіч служыў на розных камандных, штабных пасадах ва Усходняй пагранічнай акрузе. У 1988 годзе – у Савецкай Арміі ў Афганістане. З 1992 па 1997 гады працаваў на пасадах аператыўнага і кіруючага саставу Галоўнага ўпраўлення пагранічных войск Рэспублікі Беларусь.

 

З 1997 па 2000 гады быў намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта пагранічных войск Рэспублікі Беларусь. 4 снежня 2000 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Г. М. Нявыглас прызначаны начальнікам службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

12 верасня 2001 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 492 назначаны на пасаду дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь (на месца Урала Латыпава) – памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях нацыянальнай бяспекі.

 

18 верасня 2001 года Г. М. Нявыгласу было прысвоена званне генерал-лейтэнанта.

 

З 2003 па 2011 гады ён узначальваў асацыяцыю “Беларуская фэдэрацыя футболу”, з’яўляўся членам Прэзідыума Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства “Дынама”.

 

4 студзеня 2006 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

Генадзь Нявыглас трапіў у спіс беларускіх чыноўнікаў,адказных за парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюзу,калі быў на пасадзе кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі. У 2008 годзе ён быў адпраўлены ў адстаўку, бо не забяспечыў ахову на Дзень Незалежнасці, калі падчас канцэрта быў учынены тэракт.

 

У 2011 годзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка прызначыў Г. М. Нявыгласа на пасаду намесніка генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).

 

 

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Станкевіч Клаўдзія Аляксандраўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

 

1.     Нявыглас Генадзь Мікалаевіч = Невыглас Геннадий Николаевич // Ваенная энцыклапедыя Беларусі. Мінск, 2010. С. 700.

 

2.     Невыглас Геннадий Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 5. С. 400.

 

3.     Нявыглас Генадзь Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 436.

 

4.     О назначении Г. Н. Невыгласа заместителем Председателя Государственного комитета пограничных войск Республики Беларусь : Указ Президента Республики Беларусь от 9 апреля 1997 г. № 237 // Собрание декретов, указов Президента и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1997 г., № 11, ст. 383.

 

5.     О присвоении Г. Н. Невыгласу воинского звания генерал-майора : Указ Президента Республики Беларусь от 14 июля 1999 г. № 400 // Зарег. в Нац. реестре правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 55, 1/502.

 

6.     О назначении Г. Н. Невыгласа начальником Службы безопасности Президента Республики Беларусь : Указ Президента Республики Беларусь от 4 декабря 2000 г. № 644 // Зарег. в Нац. реестре правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 115, 1/1832.

 

7.     О назначении Г. Н. Невыгласа Государственным секретарем Совета Безопасности Республики Беларусь : Указ Президента Республики Беларусь от 12 сентября 2001 г. № 492 // Зарег. в Нац. реестре правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 88, 1/3002.

 

8.     О присвоении очередных воинских и специальных званий : Указ Президента Республики Беларусь от 18 сентября 2001 г. № 507 // Зарег. в Нац. реестре правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 91, 1/3022.

 

9.     О назначении Г. Н. Невыгласа Главой Администрации Президента Республики Беларусь : Указ Президента Республики Беларусь от
4 января 2006 г. № 7 // Зарег. в Нац. реестре правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 6, 1/7116.

 

10.                       Об освобождении Г. Н. Невыгласа от должности Главы Администрации Президента Республики Беларусь : Указ Президента Республики Беларусь от 8 июля 2008 г. № 367 // Зарег. в Нац. реестре правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., № 170, 1/9856.

 

11.                       О внесении изменений в Указ Президента Республики Беларусь от 23 января 2004 г. № 41 : Указ Президента Республики Беларусь от 7 октября 2008 г. № 551 // Зарег. в Нац. реестре правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., № 248, 1/10105. [Утратил силу Указом Президента Республики Беларусь от 29 июля 2010 г. № 391 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 184, 1/11828)].

 

12.  Приветствие Государственного секретаря Совета Безопасности Республики Беларусь, председателя ассоциации «Белорусская федерация футбола» Г. Н. Невыгласа // Спортсмены Пинщины / авт.-сост. И. А. Кибак. Минск, 2004. С. 5.

 

13.                       Чернухо, А. Футбол, как и газета, должен быть народным : Председатель Белорусской федерации футбола Геннадий Невыглас во время онлайн-конференции рассказал о шансах Беларуси принять чемпионат мира / Александр Чернухо // Народная газета. 2011. 20 янв. С. 1, 11.

14.                       Примак, И. Мы можем играть в хороший футбол : Геннадий Невыглас о фанатах, любимом клубе и футбольном телеканале / Ирина Примак // Народнаягазета. 2011. 25 студз. С. 12.

15.                       Гришковец, В. Светлые дали Парохонска : [в тексте: Г. Невыглас] / Валерий Гришковец // Беларуская думка. 2006. № 11. С. 38–45.

16.                       Федорович, В. Деревня в центре Европе : очерк[о семье Г. Невыгласа] / Валерий Федорович // Пінскі веснік. 2006. 28 ліп.

17.                       Гришковец, В. Деревня в центре Европы : [о семье Г. Невыгласа] / Валерий Гришковец // Заря. 2006. 3 авг.

 

18.                       Невыглас Геннадий Николаевич // http://naviny.by/rubrics/politic/2008/ 07/08/

 

19.                       Невыглас Геннадий Николаевич // http://who.bdg.by/obj.php?kod=166

 

20.                       Бережков, В. Геннадий Невыглас: безвластие — это тупик / Владимир Бережков // http://www.pressball.by/articles/football/others/3225

 

21.                       Геннадий Невыглас: без зрителей футбол не праздник // http://sportpanorama.by/conteht/football/713/

 

22.                       Карней, І. Неўязных чыноўнікаў няма сэнсу трымаць на пасадах / Ігар Карней // http://www.svaboda.org/content/article/24929021.html

 

23.                       Невыязны Нявыглас наведаў Вену // http://www.svaboda.org/cohteht/
article/24929021.html

 

24.                       Геннадий Невыглас: ОДКБ гарант безопасности в Центральной Азии // http://rus.ruvr.ru/2013_07_23/Gennadij-Neviglas-ODKB-garant-bezopasnosti-v-Centralnoj-Azii-1555/

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1691 разоў Апошняя змена Серада, 08 Красавік 2020 15:40