Аўторак, 13 Май 2014 12:51

23 снежня 2013г. – 50 гадоў з пачатку дзейнасці (1963) Жабінкаўскага цукровага завода

У 1959 годзе ўрад БCCP зацвердзіў эканамічнае абгрунтаванне будаўніцтва Жабінкаўскага цукровага завода.

Пры размяшчэнні завода ўлічвалася блізкасць асноўных чыгуначных і аўтатранспартных артэрый краіны, воднага басейна, а таксама пасяўных плошчаў пад цукровыя буракі.У кастрычніку 1960 года быў заключаны дагавор з польскімі спецыялістамі на мантаж тэхналагічнага абсталявання, а генеральным падрадчыкам па будаўніцтве завода з’яўляўся Брэсцкі будаўнічы трэст № 8.

У 1961 годзе пачаўся мантаж тэхналагічнага абсталявання і будаўнічых канструкцый галоўнага корпуса завода. Прадпрыемства будавалася па тыпавому праекту на працягу трох гадоў і аснашчалася польскім абсталяваннем.Праектная магутнасць прадпрыемства складала 3000 тон перапрацоўкі цукровых буракоў у суткі.23 снежня 1963 годаадбыўся пуск завода, акт здачы ў эксплуатацыю быў падпісаны 26 снежня 1963 года.

Першым дырэктарам Жабінкаўскага цукровага завода быў прызначаны М. З. Сарачынскі, галоўным інжынерам – А. І. Кабанаў, галоўным тэхнолагам – В. М. Шапяленка.На заводзе на пачатку яго ўводу ў эксплуатацыю працавалі 1163 работнікі. Жабінкаўскі цукровы завод павялічыў магутнасць беларускай цукровай галіны на 30%.

У першы сезон сыравінай для вытворчасці цукру з’яўляліся толькі цукровыя буракі, але ўжо ў 1965 годзе прадпрыемства пачало перапрацоўваць трысняговы цукар-сырэц.

У 1973 годзе за высокія працоўныя дасягненні калектыў завода быў узнагароджаны памятным Чырвоным Сцягам ЦК КПБ, Савета Міністраў БССР і ЦК ЛКСМБ.

У маі 1979 года на заводзевыпушчана мільённая тона цукру.

У ХІ пяцігодцы (1981–1985) калектыў Жабінкаўскага цукровага завода пад кіраўніцтвам дырэктара Г. І. Вялько пяць разоў выходзіў пераможцам ва Усесаюзным і тры разы ў Рэспубліканскім сацыялістычных спаборніцтвах сярод прадпрыемстваў харчовай прамысловасці.

30снежня1995 года прадпрыемства было ператворана ў Адкрытае акцыянернае таварыства “Жабінкаўскі цукровы завод”.

З часу заснавання завода на прадпрыемстве двойчы праводзілася рэканструкцыя.Першая маштабная мадэрнізацыяправедзена ў 1989–1996 гадах.У гэты перыяд завод быў практычна нанова перабудаваны, што дапамагло павялічыць магутнасць перапрацоўкі цукровых буракоў да 4500 тон у суткі.

Да другой буйнамаштабнай рэканструкцыі завода прыступілі ў 2003 годзе.На прадпрыемстве пачалася праца па праектаванню і вядзенню будаўніча-мантажных работ з мэтай давядзення перапрацоўкі буракоў да 6000 тон у суткі.За наступныя тры гады ўдалося практычна цалкам мадэрнізаваць большасць ліній і цэхаў завода.

У 2004–2005 гадах на прадпрыемствеўкаранілі сістэму прамысловага тэлебачання. Звесткі з манітораў перадаюцца на цэнтральны шчыт кіравання, дзе знаходзяцца аператары асноўнай вытворчасці.У 2005 годзе ўведзены ў эксплуатацыю першая лінія па расфасоўцы цукру-пяску ў папяровыя пакеты па 1 кг і ўпаковачная машына для расфасоўкі ў пакецікі па 5 г.

У 2006 годзе на заводзе ўведзена лінія па вытворчасці і фасоўцы жэліруючага цукру. Завод у Жабінцы стаў першым прадпрыемствам у Беларусi, якое наладзіла вытворчасць гэтага новага віду прадукту.

Праектная магутнасць завода ў 2008 годзе дасягнула 7000 тон перапрацоўкі цукровых буракоў у суткі.Цукровая прадукцыяз 2010 года ідзе пад брэндам«Sweet line» –«Салодкая лінія».Колер лагатыпа – жоўта-аранжавы, а асноўны колер упакоўкі – сіні.У 2011 годзе на заводзе перапрацоўваецца да 8000 тон цукровых буракоўу суткі.

У цяперашні час завод праводзіць чарговы этап мадэрнізацыі вытворчасці, у ходзе якой будзе ўстанаўлівацца сучаснае высокапрадукцыйнае абсталяванне, якое дазволіць у 2015 годзе выйсці на аб’ём перапрацоўкі цукровых буракоў да 10000 тон у суткі.

Спадарожныя цукровай вытворчасці прадукты, якія вырабляюцца: патака (меласа), бураковы жом, дэфекат, вапна. ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» экспартуе сваю прадукцыю ў Расію, Украіну, Казахстан, Узбекістан, Таджыкістан, Польшчу, Латвію.

У розныя перыяды Жабінкаўскі цукровы завод узначальвалі: Мікалай Захаравіч Сарачынскі (1963–1964); Яўген Аляксандравіч Карвіга (1964–1967); Рыгор Андрэевіч Старчыус (1967–1972); Генадзь Іванавіч Вялько (1972–2002); Анатоль Мікалаевіч Турок (2002–2003); Андрэй Леанідавіч Гладкі (2003–2008); Віктар Рыгоравіч Міронаў (2008 – па цяперашнi час).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Карпішчук Марына Віктараўна, бібліёграф

 

1.     ОАО «Жабинковский сахарный завод» // Белая Русь. 2006. № 1. С. 2627.

2.     Жабинковскийсахарный завод // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 3. С. 513.

3.     Жабинковскийсахарный завод : [буклет]. Жабинка : ОАО «Жабинковский сахарный завод», 2004.

4.     Жабінкаўскі цукровы завод // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 6. С. 410.

5.     Гармель, Е. Путь длиною в полвека : [о 50-летии Жабинковского сахарного завода] / Елена Гармель // Заря. 2013. 24 дек. С. 4.

6.     Косціна, Л. Цукрыстась сыравіны вышей чым летась : інтэрвью намесніка генеральнага дырэктара па сыравіне ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” А. Я. Яраша / Людміла Косціна // Сельская праўда (Жабінка). 2013. 7 верас. С. 1– 2.

7.     Заградский, В. «Сладкая линия»: к новым вершинам / Виктор Заградский // Народная газета. 2013. 9 крас. С. 7.

8.     Жук, І. Мадэрнізацыя : [пра фабрыку фасоўкі цукру] / Ірына Жук // Сельская праўда (Жабінка). 2013. 24 жн. С. 3.

9.     Хокимова, А. «Sweet lihe» стремится вверх / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2011. 7 окт. С. 5.

10.                       Ориентир на собственные мощности // Белорусская нива. 2011. 22 февр. С. 5.

11.                       Вішнеўская, С. “Салодкая лінія” рыхтуецца выйсці на еўрапейскі рынак / С. Вішнеўская // Сельская праўда (Жабінка). 2011. 11 чэрв. С. 2.

12.                       Николаева, В. Когда сладкое на пользу / Валентина Николаева // Советская Белоруссия. 2010. 28 дек. С. 19.

13.                       Ганчук, А. Малады цукар : [аб абнаўленні вытворчасці цукру на Жабікаўскім цукровым заводзе] / А. Ганчук // Сельская праўда (Жабінка). 2010. 2 ліп. С. 3.

14.                       Капачова, А. Салодкі прадукт цукравараў з Жабінкі / Алена Капачова // Народная трыбуна. 2009. 28 сак. С. 9.

15.                       Хокимова, А. Чай без сахара – только на любителя : 45 лет назад состоялся пуск Жабинковского сахарного завода / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2008. 2426 дек.

16.                       Муха, Ф. Сахар станет слаще:Жабинковский сахарный завод расширяет производство / Фёдор Муха // Рэспубліка. 2008. 3 вер. С. 7.

17.                       Еўтуховіч, А. Пад знакам якасці / А. Еўтуховіч // Сельская праўда (Жабінка). 2007. 17 ліст. С. 3.

18.                       Муха, Ф. Сахарная стратегия / Фёдор Муха // Рэспубліка. 2005. 24 ліст.

19.                       Бяляк, С. Будучыня – за новымі тэхналогіямі / С. Бяляк // Сельская праўда (Жабінка). 2005. 22 кастр.

20.                       Свістуновіч, С. Генеральны дырэктар ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” Андрэй Гладкі: “Найперш падумай пра Радзіму, а потым – пра сябе”/ Сымон Свістуновіч, Віктар Пазнякоў, Марыя Жылінская // Звязда. 2005. 15 кастр.

21.                       Николайчук, С. Зри в корень! Сахарный / Владимир Николайчук // Рэспубліка. 2004. 3 ліст.

22.                       Тоболич, А. Сахарный проект реализуют сельхозпредприятия Брестчины / Адам Тоболич // Заря. 2004. 23 окт.

23.                       Николайчук, В. Сладкий стол для всей страны : Жабинковкому сахарному заводу сегодня – 40 лет / В. Николайчук // Рэспубліка. 2003. 23 снеж.

24.                       Гладкі, А. Пачыналі з магутнасці ў 3000 тон, канчатковая мэта – 6000: [да 40-годдзя ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод»] / А. Гладкі // Сельская праўда (Жабінка). 2003. 24 снеж. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1386 разоў Апошняя змена Пятніца, 10 Красавік 2020 14:12