Аўторак, 19 Жнівень 2014 12:03

2014 г. – 425 гадоў з часу атрымання (1589) г. Кобрын граматы на магдэбургскае права

З мэтайпашырэння рамёстваўігандлю жыхарыгарадоў змагаліся за магдэбургскае права. Да другой паловы XVII ст. такім правам валодалі амаль усе больш ці меней значныя гарады і мястэчкі.

Валодаючы магдэбургіяй, горад ператвараўся ў самастойную адміністрацыйную адзінку са сваёй тэрыторыяй, грамадзянствам, судом, гербам, бюджэтам, падатковай сістэмай.

Першым у Беларусі магдэбургскае права ў 1390 г. атрымаў Брэст. Далей у XV ст. – Гродна, Полацк, Мінск, у XVI ст. – Ваўкавыск, Навагрудак, Слонім, Магілёў, Пінск, Пружаны, Кобрын і інш.

Пасля смерці польскага караля Стэфана Баторыя ў 1586 годзе Кобрынская эканомія перайшла да яго ўдавы каралевы Ганны Ягелонкі, дачкі караля Сігізмунда Старога і яго жонкі БоныСфорцы. Прыехаўшы ў Кобрын у канцы 1588 года, Ганна вызваліла гараджан ад земскіх павіннасцей. А ў 1589 годзе, каб стымуляваць развіццё рамёстваў і гандлю, павялічыць даходнасць гарадской гаспадаркі, каралева Ганна Ягелонка, актыўная ў палітычных і гаспадарчых справах, «пажалавала» гораду магдэбургскае права.

Ганна Ягелонка асабіста ўручыла жыхарам прывілей, падпісаны нядаўна абраным каралём Жыгімонтам III Вазай. Цікава, што нароўні з такімі гарадамі, як Магілёў, Мазыр, Віцебск, Орша, у прывілеі адзначаецца просьба саміх гараджан пра выдачу прывілеяў.

10 снежня 1589 года Кобрын атрымаў герб «у сярэбраным полі выява дзвюх жаночых постацей, на руках у адной дзіця». Гэта быўпершы гарадскі герб з адлюстраваннем Багародзіцы Марыі і яе маці святой Ганны.

Увядзенне магдэбургскага права прыкметна ажывіла гаспадарчае жыццё. Рамеснікі і купцы аб’ядналіся ў цэхі, якія складаліся з рамеснікаў горада – супольнасці людзей, занятых адной і той жа справай. Яны пільна баранілі «цэхавыя» інтарэсы. Таксама цэх адказваў за якасць прадукцыі, арганізоўваў навучанне людзей, забяспечваў збыт тавараў. Цэхі мелі вялікі ўплыў на дзейнасць гарадской адміністрацыі.

На чале магдэбургскага самакіравання стаяў войт. Мяшчане Кобрына мелі права абіраць войта самастойна з наступным сцвярджэннем яго кандыдатуры вялікім князем. Адным з самых важных прынцыпаў гарадскога самакіравання было тое, што ўлада ў горадзе прыналежала яго жыхарам – мяшчанам, якія на агульным зборы вырашалі найболей важныя пытанні жыцця горада, выбіралі і кантралявалі гарадскія органы ўлады і суда.

Узмацніўся тавараабмен паміж Кобрынам і навакольнымі населенымі пунктамі. На рацэ Мухавец часцей сталі з’яўляцца гандлёвыя судны. Ужо тады, каб стварыць зручны водны шлях, паўстала ідэя злучыць Мухавец каналам з ракой Пінай ці Прыпяццю.

Жыхары Кобрына атрымалі права ўладкоўваць штотыдзень гандаль па панядзелкам на рынку, а двойчы ў год – увосень і ўзімку – праводзіць ярмаркі. У 1580 годзе была ўведзена адзіная манетная сістэма Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Разлічваліся за тавар дукатамі, талерамі, шасціграшовікамі. Даны былі і некаторыя палёгкі на выкарыстанне часткі агульнагарадскіх прыбыткаў для грамадскіх патрэб, на рубку лесу і лоўлю рыбы.

У выніку ўсіх гэтых перамен значна ўзрос дабрабыт насельніцтва. Але ён быў значна падарваны бурнымі ваеннымі падзеямі сярэдзіны XVII ст., калі горад неаднаразова пераходзіў у рукі ваюючых бакоў, а затым шведскай акупацыі пачатку XVIІI ст. Упадак горада быў настолькіглыбокім, што ў ім не знаходзілася адукаваных людзей для адміністрацыйных пасад.

У вынікупа ўказанні караля Станіслава Аўгуста Панятоўскагарашэннем сейма ў 1766 годзе Кобрын, у ліку іншых беларускіх гарадоў, быў пазбаўлены прывілей магдэбургскага права і стаў цэнтрам эканамічнай адзінкі «Кобрынскі ключ». Кіраўніцтва «Ключом» было пераведзена са старажытнага замка ў цэнтры горада ў загарадную сядзібу «Губернія», спецыяльна закладзеную з гэтай мэтай на паўднёвай ускраіне горада (цяпер парк імя А. В. Суворова).

Кобрынская магдэбургія праіснавала 177 гадоў. Праз дзесяць гадоў, у 1776 годзе, варшаўскім соймам магдэбургскага права былі пазбаўлены ўсе гарады, акрамя ваяводскіх і павятовых цэнтраў. Магдэбургскае гарадское права паступова губляла сваё значэнне. На ўкраінскіх і беларускіх землях яно выйшла з ужывання ў XVIII ст., фармальна захоўвалася да XIX ст.

16 мая 2014 года ў Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі імя А. В. Суворава адбылося свята “Вольны град Кобрын”, прысвечанае 425-годдзю атрымання горадам магдэбургскага права.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бiблiятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

1.     Магдэбургскае права // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5. С. 5–6.

2.     Кобрын // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. 2-е выд. Мінск, 2007. Т. 2. С. 116–117.

3.     Кобрын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 218.

4.     Казлоў, Л. Р. У складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай / Л. Р. Казлоў // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна. Мінск : БЕЛТА, 2002. С. 34–37.

5.     Цітоў, А. Геральдыка беларускіх местаў (ХVI – пачатак ХХ ст.) / Анатоль Цітоў. Мінск : Полымя, 1998. 287 с. Са зместу: Кобрынь. Гарадзец. – С. 173–174.

6.     Коваленя, А. А. Беларусь: страницы истории / А. А. Коваленя. Минск, 2011. С. 89.

7.     Чигринов, П. Г. Белорусская история / П. Г. Чигринов. Минск, 2010. С. 262.

8.     Кузнецов, И. Н. История государства и права Беларуси / И. Н. Кузнецов. Минск, 2004. С. 1516.

9.     Чигринов, П. Г. Очерки истории Беларуси / П. Г. Чигринов. Минск : Вышэйшая школа, 2000. С. 118–121.

10.                       Эканамічная гісторыя Беларусі / пад агульн. рэд. В. І. Галубовіча. Мінск : НКФ «Экаперспектыва», 1996. С. 102–103.

11.                       Копысский, З. Ю. Социально-политическое развитие городов Белоруссии в XVI – первой половине XVII в. / З. Ю. Копысский. Минск, 1975.

12.                       Грицкевич, А. П. Частновладельческие города Белоруссии в 16–18 вв. / А. П. Грицкевич. Минск, 1975.

13.                       Кирилюк, Л. От Ягелонки до Понятовского…: 2014 г. исполняется 425 лет кобринской магдебургии (1589 г.)] / Лилия Кирилюк // Кобрынскі веснік. 2014. 3 мая. С. 4.

14.                       Казакова, А. Музейная ночь опустилась над городок : [о празднике “Вольный град Кобрин” в музее им. А. В. Суворова] / А. Казакова // Кобрин-ифнорм. 2014. 22 мая. С. 3.

15.                       Лесик, И. Добро пожаловать в вольный град Кобрин! : [о празднике “Вольный град Кобрин” в музее им. А. В. Суворова] / И. Лесик // Кобрынскi веснiк. 2014. 24 мая. С. 9.

16.                       Чирун, А. Вольный город / Александр Чирун // Кобрынскі веснік. 2009. 19 жн. С. 5.

17.                       Мартынаў, А. Унія на Кобрыншчыне / А. Мартынаў // Камуністычная праца (Кобрын). 1990. 6 студз.

18.                       Мартынаў, А. Знамянальная гадавіна : 400 год з дня прысваення Кобрыну магдэбургскага права / А. Мартынаў // Камуністычная праца (Кобрын). 1989. 20 чэрв.

19.                       Город Кобрин // Материал из Википедии свободной энциклопедии : [Электронный ресурс]. Режимдоступа:http://be.wikipedia.
org/wiki/Горад_Кобрын
. Дата доступа: 8.05.2014.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1422 разоў Апошняя змена Панядзелак, 16 Лістапад 2020 14:53