Панядзелак, 29 Верасень 2014 10:45

24 жніўня 2014 г – 65 гадоў з дня нараджэння Пятра Іванавіча Брыгадзіна (1949), доктара гістарычных навук, прафесара, заслужанага работніка адукацыі Рэспублікі Беларусь

Пётр Іванавіч Брыгадзін нарадзіўся 24 жніўня 1949 года ў вёсцы Моладава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння школы ў 1966 годзе паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1971 годзеЗатым два гады служыў у Савецкай Арміі ў Брэсце, быў камандзірам узвода, сакратаром камітэта камсамола палка.

Працоўную дзейнасць П. І. Брыгадзін пачаў загадчыкам кабінета кафедры гісторыі КПСС гуманітарных факультэтаў БДУ. З 1975 па 1977 гады вучыўся ў аспірантуры БДУ. У 1978 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме “Камсамол Беларусі – актыўны памочнік партыі ў культурным будаўніцтве (1966–1970 гг.)”. З 1977 года – выкладчык кафедры гісторыі КПСС БДУ, сакратар камітэта камсамола ўніверсітэта. 

У 1981–1982 гадах – загадчык аддзела прапаганды і культурна-масавай работы ЦК ЛКСМБ, а з 1982 па 1984 гады – намеснік сакратара парткама з правамі райкама КПБ Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1984–1988 гадахінструктар аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ. З 1988 па 1996 год – прарэктар па вучэбнай рабоце, загадчык кафедры гісторыі БДУ.

У 1995 годзе П. І. Брыгадзін абараніў доктарскую дысертацыю па тэме “Эсэры ў Беларусі (канец XIX ст. – люты 1917)”. У 19962000 гадах – першы прарэктар БДУ, рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.

З 21 ліпеня 2000 года – рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 19 кастрычніка 2001 года П. І. Брыгадзін прызначаны міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь. З 2003 года – дырэктар Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ. Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Прэзідыума НАН Беларусі, ВАК Рэспублікі Беларусь. Узначальвае Савет па абароне доктарскіх дысертацый БДУ.

Навуковыя інтарэсы Пятра Іванавіча: гісторыя Беларусі XIXXX стст., палітычная гісторыя Беларусі, праблемы дзяржаўнага кіравання. Аўтар больш за 90 навуковых прац па гісторыі, тэорыі кіравання, сацыялогіі, у тым ліку 10 манаграфій, 12 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. Падрыхтаваў двух дактароў і 7 кандыдатаў навук.

Узнагароджаны медалём “За працоўную доблесць” (1980), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1998), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2001). Удастоены званняў “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь” (1998) і “Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь” (1999). 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя В. Панфёрава. Мудзь Наталля Пятроўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі 

 

Працы П. І. Брыгадзіна 

1. Минские губернаторы: история власти / П. И. Бригадин, А. М. Лукашевич. Минск : ГИУСТ БГУ, 2009. 351 с.: ил. 

2. Мятежный корпус : из истории Александровского Брестского кадетского корпуса (18421863 гг.) / П. И. Бригадин, А. М. Лукашевич. Минск : ГИУСТ БГУ, 2007. 183 с.: ил. 

3. История Беларуси в контексте европейской истории : курс лекций / П. И. Бригадин. Минск : ГИУСТ БГУ, 2007. 332 с.: ил. 

4. Военная школа в Беларуси (XVIII в.первая четверть XIX в.) / П. И. Бригадин, А. М. Лукашевич. Минск : БГУ, 2004. 120 с. 

5. Ладысеў, У. Ф. Паміж Усходам і Захадам : станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917–1939 гг.) / У. Ф. Ладысеў, П. І. Брыгадзін. Мінск : БДУ, 2003. 307 с. 

6. Гісторыя Беларусі : у 2 ч. Ч. 2.: XIXXX стагоддзі : курс лекцый / П. І. Брыгадзін, У. Ф. Ладысеў, П. І. Зялінскі [i інш.]. Мінск : РІВШ БДУ, 2002. 656 с.

7. Ладысеў, У. Ф. На пераломе эпох : станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1917–1920 гг.) / У. Ф. Ладысеў, П. І. Брыгадзін. Мінск : БДУ, 1999. 127 с. 

8. Усевалад Ігнатоўскі – палітычны дзеяч, вучоны / П. І. Брыгадзін, І. Д. Мацяс. Мінск : Полымя, 1998. 96 с.: іл. (Нашы славутыя землякі). 

9. История Беларуси : учеб. пособие / Е. Л. Абецедарская, П. И. Бригадин, Л. А. Жилунович [и др.]. Минск : ИП Экоперспектива, 1997. 319 с. 

10. Беларусазнаўства : навуч. дапам. / пад рэд. П. І. Брыгадзіна. Мінск : Зaвiгap, 1997. 288 с. 

11. Эсеры в Беларуси (конец XIX в.февр. 1917 г.) / П. И. Бригадин. Минск : Згода, 1994. 152 с. 

12. Партыя беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў / П. І. Брыгадзін // З гісторыі палітычных партый. Мінск : БДУ, 1993. 

13. Политическая история Беларуси / П. И. Бригадин. Минск : БГУ, 1990. 130 с. 

14. Братские школы в Белоруссии / П. И. Бригадин // Славяне: единство и многообразие. Минск, 1990. 

15. Тенденции мировой экономики и государственное управление / П. И. Бригадин, И. В. Новикова // Проблемы управления. 2002. № 2. 

16. Глобализация: необходимость формирования новой парадигмы государственного управления / П. И. Бригадин, И. В. Новикова // Перспективы интеграции на рубеже тысячелетий. Минск, 2001. 

17. Глобализация: необходимость формирования новой модели управления / П. И. Бригадин, И. В. Новикова // Наука и промышленность России. 2001. № 45. 

18. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці / П. І. Брыгадзін, У. Ф. Ладысеў // Труды Академии управления при Президенте Республики Беларусь. Минск, 2000. 

19. Проблемы подготовки кадров в сфере малого предпринимательства / П. И. Бригадин, С. Н. Мальченко // Вузовская наука, промышленность, международное сотрудничество : в 2 ч. Минск, 1998. Ч. 2. 

20. Гармонизация архитектуры высшего образования / П. И. Бригадин // Проблемы гармонизации образовательных стандартов. Минск : БДУ, 1999. 

21. Шклоўскае шляхетнае вучылішча / Пётр Брыгадзін, Андрэй Лукашэвіч // Беларуская мінуўшчына. 1997. № 4. С. 63–65. 

22. Свет і Беларусь: параўнальная храналогія : [да 1898 г.] / Пётр Брыгадзін, Аляксандр Каханоўскі, Леанід Лойка // Беларуская мінуўшчына. 1997. № 1. С. 17–19. 

23. Ладысеў, У. Рада БНР пасля Рыжскага дагавора 1921 г., ці Канец нацыянальнага рамантызму / Уладзімір Ладысеў, Пётр Брыгадзін // Беларускі гістарычны часопіс. 1997. № 1. С. 48–59. 

24. “Іменем беларускага народу…” : матэрыялы і дакументы аб дзейнасці Міністэрства беларускіх спраў 1918–1919 гг. / Пётр Брыгадзін, Уладзімір Ладысеў // Беларуская мінуўшчына. 1997. № 2. С. 26–31. 

25. Социальная структура белорусского общества на рубеже XIXXX вв. / П. И. Бригадин, А. Г. Кохановский // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 3. 1996. № 3. С. 34–37

26. Аляксандр II: “Тэрмінова прыступіць да паляпшэння грамадскага кіравання…” / Пётр Брыгадзін, Ірына Грыбко // Беларуская мінуўшчына. 1996. № 2. С. 13–14. 

27. З гісторыі партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў) / Пётр Брыгадзін // Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 3. С. 99–102. 

28. Брыгадзін, П. І. “Рэформа будзе праходзіць эвалюцыйным шляхам” : [гутарка з міністрам адукацыіі РБ] / П. І. Брыгадзін // Звязда. 2002. 16 сак.; 19 сак.; 20 сак.; 21 сак. 

29. Брыгадзін, П. І. “Рэформа адукацыі выклікана аб’ектыўнымі ўмовамі. І ад усведамлення гэтага ў многім залежыць яе поспех…” : [гутарка з міністрам адукацыіі РБ] / П. І. Брыгадзін // Народная газета. 2002. 12 ліст. С. 1, 3. 

30. Брыгадзін, П. І. Вучыцца, вучыцца і вучыцца… : [гутарка з міністрам адукацыіі РБ] / П. І. Брыгадзін // Народная газета. 2002. 18 кастр. С. 3.  

 

Аб жыцці і дзейнасці П. І. Брыгадзіна 

1. Бригадин Пётр Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 2. С. 532.

2. Брыгадзін Пётр Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18. Кн. 1. С. 355. 

3. Брыгадзін Пётр Іванавіч: “Няма ў мяне куміра” // Шчыра, як на духу… : споведзі вядомых людзей Беларусі / укл. У. Лапцёнак. Мінск : Кніга, 2002. Вып. 1. С. 71–75.

4. Брыгадзін Пётр Іванавіч // Прафесары i дактары навук Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта: 1921–2001 / склад. А. А. Яноўскi. Мінск : БДУ, 2001. С. 37. 

5. Брыгадзін Пётр Іванавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Іванаўскага раёна. Мінск : БЕЛТА, 2000. С. 515, 579. 

6. О назначении П. И. Бригадина Министром образования Республики Беларусь : Указ Президента Республики Беларусь № 597 // Советская Белоруссия. 2001. 20 окт. 

7. Маркевіч, А. Прэм’ер-міністр прадставіў Міністра адукацыі / Адам Маркевіч ; Брыгадзін Пётр Іванавіч // Настаўніцкая газета. 2001. 23 кастр. С. 1. 

8. Бригадин Пётр Иванович : ученые-педагоги // Министерство образования Республики Беларусь [Электронный ресурс]. 1999. Режим доступа: http://www.edu.gov.by/main.aspx?guid=80823. Дата доступа: 4.08.2014. 

9. Бригадин Петр Иванович : биография // Кто есть кто в Республике Беларусь [Электронный ресурс]. 2003. Режим доступа: http://who.bdg.by/obj.php?kod=120. Дата доступа: 04.08.2014. 

10. Бригадин Петр Иванович, директор Института управления и социальных технологий БГУ: Кто есть кто: //VB.BY. Региональный новостной портал [Электронный ресурс]. 2009. Режим доступа: http://vb.by/who_article.php?topic=32&article=23. Дата доступа: 04.08.2014.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1530 разоў Апошняя змена Пятніца, 10 Красавік 2020 15:05