Серада, 06 Жнівень 2014 00:00

6 жніўня 2014 г. – 60 гадоў з часу выхаду першага нумара газеты “Социалистический путь” (1954), з 1962 г. – газета “Заря над Бугом”

У Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці з 15 кастрычніка 1944 года выходзіла газета “Сталинец”. У 1954 годзе адбылася рэарганізацыя Брэсцкага і Дамачаўскага раёнаў у адзін Брэсцкі раён, у сувязі з гэтым была заснавана новая “раёнка” “Социалистический путь”.

Першы нумар газеты Социалистический путь выйшаў 6 жніўня 1954 года. Гэта быў орган Брэсцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Газета выходзіла на рускай мове тыражом 3000 экзэмпляраў па серадах, пятніцах і нядзелях, у 1960-я гады – па аўторках, чацвяргах і суботах, а тыраж быў каля 4800 экземпляраў.

Першым рэдактарам быў назначаны Віктар Гаўрылавіч Курэпін (1915–2000), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 9 мая 1975 года В. Г. Курэпіну было прысвоена званне “Заслужаны работнік культуры БССР”. Віктар Гаўрылавіч заставаўся на пасадзе галоўнага рэдактара па ліпень 1975 года. Намеснікам рэдактара стаў Міхаіл Квочкін, адказным сакратаром – Аркадзь Маісеевіч Бляхер, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, літаратурным супрацоўнікам – Аляксей Гурэцкі. Карэспандэнтамі ў розны час працавалі М. Квочкін, С. Гусеў, В. Чумакоў, Н. Пінчук, Н. Горба, П. Шпачэнка, В. Іваноў, В. Кулакоў, Н. Салавей. Л. Філатаў, В. Рассіхін і інш. Студэнтам філфака Брэсцкага педагагічнага інстытута прыйшоў працаваць у газету ў 1961 годзе Iван Міхайлавіч Мельнічук, у будучым – член Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1962–1971 гадах літаратурным супрацоўнікам быў Васіль Аляксеевіч Жуковіч, член Союза пісьменнікаў СССР з 1977 года.

У розны час фотакарэспандэнтамі працавалі Юрый Кілігін, Георгій Грыцук, Пётр Суліма, Уладзімір Абухаў, Юрый Макарчук.

У 1975–1989 гадах рэдакцыю ўзначальваў Рыгор Яўсеевіч Пятрушын, затым – на працягу 18-ці гадоў Сямён Рыгоравіч Іваненка.

Размяшчалася рэдакцыя ў Брэсце па вул. Дзяржынскага, 17, затым па вул. Камуністычнай, 23. У сакавiку 1983 года пераехала ў пабудаваны “Дом друку” на вул. Маскоўскай (цяпер праспект Машэрава), 75/1.

Пры рэдакцыі дзейнічала літаратурнае аб’яднанне, рэгулярна выходзіла літаратурная старонка, якая ў 1980-я гады называлася “Родник”, потым – “Вытокі”, цяпер – “Берасцейскае вогнішча”.

З 27 жніўня 1991 года выданне атрымала статус: грамадска-палітычная газета Брэсцкага раёна. Сёння “Заря над Бугом” – галоўнае грамадска-палітычнае выданне Прыбужжа. Газета асвятляе пытанні сельскай гаспадаркі, палітыкі, эканомікі, культуры, сацыяльныя і грамадскія праблемы. Выходзіць адзін раз на тыдзень, тыраж больш за 3600 экзэмпляраў, а аб’ём аднаго нумара складае 4 друкаваных аркушы.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладз
iмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

1. Иваненко, С. Всё, что было, мне помнится : [о работе редакции газеты «Заря над Бугом»] / Семён Иваненко // Нашчадкам слова застаецца / укл. Г. С. Тамашэвіч. Брэст, 2001. С. 47–52.

2. Спасибо за правдивое слово! : [поздравления с 60-летием газеты от Петра Климука, Галины Скакун, Константина Бобко, Владимира Базанова, Леокадии Грицко, Петра Брюзгина и др.] // Заря над Бугом (Брест). 2014. 7 авг. (№ 32). С. 1.

3. Панасюк, М. Летопись начали с жатвы : [обзор № 1 газеты «Социалистический путь» за 6 авг. 1954 г.] / Микола Панасюк // Заря над Бугом (Брест). 2014. 7 авг. (№ 32). С. 14.

4. Бляхер, А. …Строкой газетной прославляя людей Прибужья, их дела» : [воспоминания о работе в редакции газеты] / Аркадий Бляхер // Заря над Бугом (Брест). 2014. 7 авг. (№ 32). С. 8.

5. Горба, Н. «Кто-нибудь напишет и о нас с тобой…» : [воспоминания бывшего заместителя редактора] / Николай Горба // Заря над Бугом (Брест). 2014. 7 авг. (№ 32). С. 9.

6. Есть у нас деревня Смуга – любят там «Зарю над Бугом» / опрос провели Марина Самосевич и Наталья Толкачёва // Заря над Бугом (Брест). 2014. 7 авг. (№ 32). С. 10.

7. Ситуха, В. «Заря – над «Зарёю над Бугом»…» : [стих.] / Владимир Ситуха // Заря над Бугом (Брест). 2014. 7 авг. (№ 32). С. 1.

8. Якимук, М. «В руках «районка» и опять, как раньше…» : [стих.] / Мария Якимук // Заря над Бугом (Брест). 2014. 7 авг. (№ 32). С. 7.

1. Гурецкий А. Первая любовь : [воспоминания о первых годах работы редакции газеты «Социалистический путь»] / Алексей Гурецкий // Заря над Бугом (Брест). 2009. 8 авг. С. 4.

2. Рубашевский, Ю. Народный фотоальбом в подарок Бресту : [о фотографиях А. М. Бляхера в газете “Заря над Бугом”] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2009. 5 авг. С. 16.

3. Кирьянов, А. Жизнь в отставку не отпускает : [о бывшем журналисте “Зари над Бугом” А. М. Бляхере] / А. Кирьянов, Ж. Саливончик // Заря над Бугом (Брест). 2008. 13 сент. С. 3.

4. Курэпін Віктар Гаўрылавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Брэсцкага раёна. Мінск, 1998. С. 476.

5. Раёнка паведамляла // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Брэсцкага раёна. Мінск, 1998. С. 479–485.

6. У нас юбилей! : [материалы к 50-летию со дня выхода первого номера газеты] // Заря над Бугом (Брест). 2004. 6 авг.

7. Гордеева, Г. “Сегодня газете полвека!” : [стих.] / Галина Гордеева //Заря над Бугом (Брест). 2004. 6 авг. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1638 разоў Апошняя змена Панядзелак, 24 Май 2021 11:10