Серада, 23 Ліпень 2014 00:00

23 ліпеня 2014 г. – 50 гадоў з дня нараджэння (1964) Ігара Хведаравіча (Фёдаравіча) Сідарука, пісьменніка, драматурга

Iгар Фёдаравiч Сiдарук нарадзiўся 23 ліпеня 1964 года ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Закончыў СШ № 1 г. Кобрына ў 1981 годзе. Паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў у 1986 годзе.

Асвоіў спецыяльнасці ад грузчыка, заліўшчыка гарачага металу ў ліцейным цэху да настаўніка, карэспандэнта незалежнай і дзяржаўнай прэсы. Некаторы час настаўнiчаў на Салiгоршчыне. Працаваў у газетах «Кобрынскі веснік», «Брестский курьер» (1988–1992). У 1990–2000 гадах – загадчык літаратурна-драматычнай часткі ў Брэсцкiм абласным тэатры лялек. З сярэдзіны 2002 года па канец 2006-га займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю.

У лiтаратуры Iгар Сiдарук вядомы як паэт i драматург, шмат піша для дзяцей. Першыя літаратурныя вопыты І. Сідарука друкаваліся ў перыядычных выданнях «Студенческий меридиан», «Маладосць», «Чырвоная змена», у зборніку «Дзень паэзіі – 90». Iгар Сiдарук – аўтар паэтычных зборнiкаў «Чарнабел» (1991), «Саната Арганата» (1994), «Моўкнасць» (1997), кнігі для дзяцей «Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука» (1994), зборніка прозы «Квадратная варона» (2000), зборніка п’ес «Віртуальнае зубраня» (2004) і каля дваццаці п’ес, пераважна дзіцячых. Яго творы друкаваліся як у беларускіх, так і ў некаторых замежных выданнях.

Асноўны жанр літаратурнай творчасці Ігара Сідарука – драматургія. Яго пяру належаць п’есы “Галава”, “Прыгоды Люстрынкі, ці Несусветнае забойства”, “Янка Зух і нячысты дух”, “Штукары”, “Збавіцель”, “Плач, саксафон” і інш. Пра “Галаву” знаўцы тэатра і драматургіі гавораць “як рэч эксперыментальную, наватарскую… Гэта тое, чаго мы не сустракалі ў беларускай драматургіі”. Праз сімвалічныя вобразы Галавы, Шукальніка, Дурня, Сіроткі, Бежанкі аўтар выказаў свой погляд на нашу рэчаіснасць і яе праблемы. Зрабіў гэта нестандартна, адышоў ад звыклай вобразна-кампазіцыйнай сістэмы, што і дало падставу даследчыкам лічыць п’есу “Галава” фарс-абсурдам. Яна была пастаўлена на сцэне Тэатра нацыянальнай драматургіі “Вольная сцэна” ў маі 1992 года (рэжысёр Валерый Мазынскі).

У тэатрах лялек Беларусі пастаўлены яго п’есы: «Меч Анёла» (1993), «ЯнкаЗух і нячысты дух» (1993), «Завадныя парасяткі» (1994), «Збавіцель» (1994), «Штукары» (1994) і інш.

За п’есу «Збавiцель» аўтар атрымаў узнагароду на аглядзе творчай моладзi рэспублiкi, яна была пастаўлена ў Брэсце ў 1996 годзе. Спектакль «Залатая табакерка» па п’есе І. Сідарука – уладальнiк Гран-пры VІ Мiжнароднага тэатральнага фестывалю «Белая вежа» (Брэст, 2001).

Асобную, змястоўную старонку творчасці Ігара Фёдаравіча складае дзіцячая драматургія. Найбольш пашыраным у ёй з’яуляецца жанр драматычнай п’есы-казкі, дзе аўтар здолеў сказаць самабытнае слова. Яго мастацкія характары маюць непаўторнае аблічча, а для канфліктаў ён знаходзіць арыгінальныя падзейныя кантэксты. У Ігара Сідарука ў гэтым плане варта адзначыпь драматычную казку «Кветкі пад ліўнем» (1992). Без павучэнняў аўтар даводзіць маленькаму чытачу, як трэба жыць, паводзіць сябе у вялікім свеце. П'есы Ігара Сідарука сваімі мастацкімі і этычнымі вартасцямі заслужылі месца ў школьнай праграме.

Брэсцкі кампазітар Васiль Васiльевiч Кандрасюк паклаў на музыку вершы I. Сiдарука «Нечаканая» i «Спакусы».

Ігар Сідарук – адзін са стваральнікаў літаратурнага аб’яднання «Таварыства Вольных Літаратараў», з 2013 года – член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У апошні час Ігар Фёдаравіч друкуецца ў газетах «Кобрынскі веснік», «Народная трыбуна», «Заря», «Літаратура і мастацтва» і інш. З 2012 года актыўна займаецца мастацкай фатаграфіяй, аддаючы перавагу дзіцячаму і сямейнаму фота. У маі 2014 года з поспехам прайшла яго фотавыстава “Імгенні сямейнага шчасця”, прымеркаваная да Міжнароднага дня сям’і.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы І. Сідарука

1. Чарнабел : вершы / Ігар Сідарук ; мастак А. У. Івашка. Кобрынь, 1991. 32 с. : іл.

2. Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука : для дашк. і мал. шк. узросту / Ігар Сідарук. Брэст : Талер, 1994. 23 с. : іл.

3. Саната Арганата : вершы, паэмы / Ігар Сідарук. Полацк : Палацкае ляда, 1994. 61 с. (Паэзія новай генэрацыі).

4. Моўкнасць : вершы / Ігар Сідарук. Берасьце : Выдавецтва С. Лаўрова, 1997. 36 с.

5. Квадратная варона : аповеды / Ігар Сідарук. Полацк – Горадня – Кобрынь : Полацкае ляда, 2000. 119 с. (Б-ка часоп. “Калосьсе”; Кн. 6).

6. Галава : п’еса / Ігар Сідарук // Сучасная беларуская п’еса. Мінск, 1997. С. 221–247.

7. “Забыць усіх. Пайсці. Замкнуцца” : [верш] / Ігар Сідарук // Дзень паэзіі – 90. Мінск, 1990. С. 138.

8. “Усмешкаю старой паэткі…” : [вершы] / Ігар Сідарук // Дзень паэзіі – 91. Мінск, 1991. С. 150.

9. Затурханыя : урывак з п’есы / Ігар Сідарук // Ксеракс Беларускі. Полацк, 1992. С. 15–21.

10. Кветкі пад ліўнем : п’еса-казка / Ігар Сідарук // Драўляны рыцар : рэпертуарны зборнік / уклад. Н. Загорская. Мінск : Юнацтва, 1992. С. 246–269.

11. Торба : п’еса / Ігар Сідарук // Ксеракс Беларускі. Полацк, 1993. С. 34–40.

12. Подых звера / Ігар Сідарук // Дзядзінец. Паэзія Берасцейшчыны : літаратурна-мастацкае выданне. Брэст, 1999. С. 268–277.

13. Затачэнец : апавястушка-фантасмагорыйка / Ігар Сідарук // Правінцыя. 2002. № 3–4. С. 49–62.

14. Кветка для Анёла : п’еса-казка ў дванаццаці з’явах / Ігар Сідарук // Кветка для Анёла : зборнік п’ес для аматарскіх драматычных і лялечных тэатраў / уклад. Г. А. Каржанеўская. Мінск : БелДІПК, 2003. С. 68–83.

15. Салодкіх вуснаў сьпелае віно... : [вершы] / Ігар Сідарук // Дзеяслоў. 2009. № 3 (40). С. 84–88.

16. Адкуль пайшлі дамавікі? : інсцэніроўка паводле казак Уладзіміра Караткевіча / Ігар Сідарук // Культура. 2010. № 39. С. 17.

17. Подых звера : лясовы трыпціх / Ігар Сідарук // Дзеяслоў. 2010. № 5. С. 78–86.

18. “Всех позабыть. Уйти. Замкнуться” : [стих.] / Игорь Сидорук // Белой Вежы свет : поэзия Брестчины в переводах Валерия Гришковца. Брэст, 2010. С. 140–142.

19. «ты сёння не спіш…» : [вершы] / Ігар Сідарук // Заря. 2011. 27 окт. С. 18.

20. Маршрутка № 8 : тры апавяданні / Ігар Сідарук // Дзеяслоў. 2012. № 6. С. 201–211.

21. Пасля кропкі працяжнік не ставіцца : абразкі / Ігар Сідарук // ЛіМ. 2012. 9 сакав. С. 17.

22. Лірычныя абразкі / Ігар Сідарук // ЛіМ. 2013. 18 студз. С. 7.

23. Сем белых хрызантэм : апавяданне / Ігар Сідарук // Кобрынскі веснік. 2013. 13 верас. С. 9.

24. Я цябе правяду, нібы восень… : вершы / Ігар Сідарук // Кобрынскі веснік. 2013. 9 лют. С. 10.

 

Аб жыцці і творчасці І. Сідарука

1. Ігар Сідарук // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 315–316.

2. Ігар Сідарук : рэкамендацыйны бібліяграфічны паказальнік / Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Кобрын, 2002. 4 с.

3. Сідарук Ігар Хведаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2002. Т. 14. С. 369.

4. Сідарук Ігар Фёдаравіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна. Мінск : БЕЛТА, 2002. С. 441.

5. Ігар Сідарук // Ляшук, В. Я. Літаратура Берасцейшчыны / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. Брэст, 1999. С. 364–366.

6. Сідарук Ігар // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1995. Т. 6. С. 667.

7. Трафімчык, А. Драматургія для дзяцей : Ігар Сідарук : Да 45-годдзя пісьменніка / Анатоль Трафімчык // Жырандоля–2 : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мінск, 2009. С. 221–228.

8. Галава, А. Сваёй прысутнасцю мне шчасце падары… : [правыстаўку фотамастака І. Сідарука «Імгненні сямейнага шчасця»] / Адам Галава // Краязнаўчая газета. 2014. № 20 (май). С. 5.

9. Славін, В. У адну непарушную повязь… : [у памяшканні ЗАГСа г. Кобрына арганізавана выстава фотамастака І. Сідарука, прымеркаваная да Дня сям’і] / Віктар Славін // Народная трыбуна. 2014. 16 мая. С. 2.

10. Сідарук, І. Магнетызм друкаванага слова : [кніга ў жыцці] / Ігар Сідарук // Кобрынскі веснік. 2012. 18 лют.

11. Трафімчык, А. Дабро VS Зло : [пра творчасць драматурга І. Сідарука] / Анатоль Трафімчык // ЛіМ. 2012. 20 ліп. (№ 29). С. 6.

12. Сідарук, І. «Іншым радок дыктуе само неба…» : [наш зямляк – вядомы літаратар Ігар Сідарук – адзначыў 25-годдзе творчай дзейнасці] / Ігар Сідарук ; гутарыла Ганна Каравайчык // Кобрынскі веснік. 2008. 6 жн. С. 6.

13. Драбеня, Ф. Сучасная беларуская дзіцячая драматургія: сюжэты, матывы, вобразы : [у т. л. пра п'есу «Кветкі пад ліўнем» І. Сідарука / Фёдар Драбеня // Полымя. 2008. № 11. С. 112.

14. Лявонава, Е. Беларуская літаратура ў Аўстрыі : [у аўстрыйскім часопісе прадстаўлена беларуская літаратура апошніх дзвух дзесяцігоддзяў, у т. л. творы І. Сідарука] / Ева Лявонава // ЛіМ. 2007. 13 крас. (№ 15). С. 7.

15. Кісліцына, Г. Мадыфікацыя празаічных жанраў у сучаснай беларускай літаратуры : [у т. л. аб творах І. Сідарука] / Ганна Кісліцына // Роднае слова. 2006. № 9. С. 23–25.

16. Кісліцына, Г. Апошні цвік : [пра кнігу прозы І. Сідарука «Квадратная варона»] / Ганна Кісліцына // ЛіМ. 2001. 6 крас. (№ 14). С. 6.

17. Савіцкая, А. «Ці ўваскрэснем мы душою…» : [аб творчасці драматурга І. Сідарука] / Ала Савіцкая // Мастацтва. 1996. № 7. С. 32–35.

18. Садаўнічы, Э. Містэрыя «Калючага дроту» : Парадоксы сучаснай беларускай драматургіі : [ у т. л. п’еса І. Сідарука «Галава»] / Эдуард Садаўнічы // Роднае слова. 1996. № 12. С. 61.

19. Бельскі, А. Пуцявінамі абнаўлення : Маладая беларуская драматургія 80-х – пачатку 90-х гг. : [у т. л. пра драматурга І. Сідарука] / Алесь Бельскі // Роднае слова. 1994. № 1. С. 28–30.

20. Бунеева, Л. «Дзверы у неба» : Ігар Сідарук і яго героі / Людміла Бунеева // Тэатральная Беларусь. 1994. № 1. С. 42–43.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 3782 разоў Апошняя змена Пятніца, 10 Красавік 2020 15:30