Субота, 16 Жнівень 2014 00:00

Жнівень 2014 г. – 70 гадоў з часу стварэння (1944) ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат», аднаго з буйнейшых сыраробчых прадпрыемстваў Беларусі

Малочны завод у г. Бяроза Брэсцкай вобласці заснаваны ў жнiўнi 1944 года, адразу пасля вызвалення Бярозаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прыём на працу першых супрацоўнікаў быў аформлены загадам № 1 ад 16 жніўня 1944 года і падпісаны першым дырэктарам Захарам Лявонціевічам Крукоўскім.

За першую пасляваенную пяцігодку (1946–1950) аб’ём вытворчасці малочнага завода вырас амаль у тры разы. За гэтыя гады змянілася тры кіраўнікі: Ганна Іванаўна Камісарава, Зіновій Ануфрыевіч Шымчук, Яўген Іванавіч Яфрэменка.

У другой пасляваеннай пяцігодцы аб’ём рэалізацыі вырас больш чым у 10 разоў. У 1959 годзе была ўведзена ў строй новая масларобная вытворчасць з магчымасцю перапрацоўкі 30 т малака ў змену. Працэс астуджэння малака з дапамогай лёду быў заменены на больш прагрэсіўны метад з выкарыстаннем кампрэсарных установак. Змянілася тэхналогія вырабу алею і смятаны.

У 1965–1967 гадах магутнасць прадпрыемства дасягнула 50 т перапрацоўкі малака ў змену, што дазволіла пашырыць асартымент прадукцыі. Запушчаны механізаваны масласырзавод. Была асвоена вытворчасць сыру «Расійскі», масла, смятаны, кісла-малочных прадуктаў. У 1969 годзе на базе завода праводзілася навуковая канферэнцыя сыраробнай прамысловасці БССР. У ходзе дэгустацыі сыр «Расійскі» заняў першае месца.

Масласырзавод у 1986 годзе пераўтвораны ў Бярозаўскі сырадзельны камбінат. З лістапада 1986 года камбінат узначальвае Уладзімір Рыгоравіч Папеня, які пачаў сваю працоўную біяграфію на малочным заводзе ў 1973 годзе слесарам, потым працаваў інжынерам па камплектацыі, галоўным механікам завода.

У 1986 годзе ўведзена ў эксплуатацыю першая лінія новай вытворчасці магутнасцю 280 т малака ў змену. У сыраробным цэху ўстаноўлена вянгерскае абсталяванне з фармовачнымі апаратамі і тунэльнымі прэсамі прадукцыйнасцю да 20 т цвёрдых сычужных сыроў у суткі.

Прадпрыемства адзінае ў малочнай галіне, забяспечанае абсталяваннем для комплекснай перапрацоўкі сыраваткі падсырнай з ужываннем мембраннай тэхналогіі. Ультрафільтрацыйная ўстаноўка дацкай фірмы «Pasilac» дазваляла перапрацоўваць да 150 т сыроваткі ў суткі. Канцэнтрат сыроватачны бялковы выкарыстоўваецца для вытворчасці прадуктаў дзіцячага харчавання, канцэнтратаў для спартсменаў, маянэзаў, плаўленых сыроў, марожанага. Ультрафільтрат – для выпрацоўкі малочнага цукру.

У 1987 годзе ўступіў у строй цэх па вытворчасці натуральнамалочнай прадукцыі магутнасцю 50 т у змену. Перапрацоўка малака вырасла да 600 т у суткі ў летні час. Асноўнай прадукцыяй прадпрыемства стаў цвёрды сыр.

У 1994 годзе прадпрыемства ператворана ў ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат». З 1996 года прадукцыя выйшла на замежны рынак. Партнёры прадпрыемства – Галандыя і Кіпр. Была ўсталявана расійская лінія «Макиз», якая дазваляе вырабляць у змену 150 кг макаронных вырабаў. Праз год устаноўлены тры новыя вертыкальныя сыравытворцы, якія забяспечваюць варэнне ў закрытым аб’ёме. Павысілася якасць сыру, і пашырыўся асартымент прадукцыі.

У 2003 годзе ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» рэарганізавана шляхам далучэння да яго ААТ «Івацэвіцкі малочны завод». На базе набытага прадпрыемства ўтвораны сельскагаспадарчы філіял «Прамень» (2005). У 2006 годзе ўведзена ў эксплуатацыю аўтаматызаваная лінія дацкай фірмы «Damrow» па вытворчасці цвёрдых сычужных сыроў (да 40 т у суткі).

У 2007 годзе ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» рэарганізавана шляхам далучэння да яго ААТ «Іванаўскі малочны завод». Уведзена ў дзеянне новая ўльтрафільтрацыйная ўстаноўка фірмы «АLРМА», іённа-абменная ўстаноўка фірмы «Аррlexsion». У наступныя гады ўвайшла ў строй нанафільтрацыйная ўстаноўка фірмы «ALIMA-BIS» (550 т сыроваткі ў суткі), зманціравана новая лінія «Сharlon Megard» французскай вытворчасці, запушчана аўтаматызаваная лінія па выпуску цвёрдага сыру, адкрыта новая лінія па фасоўцы сыру парцыённа.

Прадукцыя камбіната пад гандлёвай маркай “Берёзка” ўзнагароджана Гран-пры, залатымі медалямі на многіх прэстыжных міжнародных выставах і кірмашах. Камбінат пастаўляе сваю прадукцыю ў Расію, Літву, Польшчу, Германію, Галандыю, ЗША, Канаду.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. А. Г. Логіс, бібліёграф, К. А. Ляўковіч, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу

1. Берёзовский сыродельный комбинат // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 106–107.
2. Берёзовский сыродельный комбинат // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 2. С. 370.
3. ОАО «Берёзовский сыродельный комбинат» : каталог. Иваново : Терра-Бренд, 2010. 43 с. : ил.
4. Попеня Владимир Григорьевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2009. Минск : Энциклопедиск, 2009. С. 184.
5. Пунько, Е. Г. Исследование ассортиментной политики ОАО «Березовский сыродельный комбинат» / Е. Г. Попеня, И. А. Кузнецова // Материалы VII Международной молодежной научно-практической конференции «Научный потенциал молодежи – будущему Беларуси» / Полесский гос. ун-т. Ч. 1. Пинск, 2013. С. 278–280.
6. Шевко, А. Молоко... для роста / А. Шевко // Сельская газета. 2014. 29 марта. C. 3.
7. Хомикова, А. Вкус к модернизации : Берёзовский сыродельный комбинат осуществляет “экспорт технологий” в райцентр / Антонина Хокимова // Вечерний экспресс. 2014. № 2 (июнь). C. 2.
8. Синкевич, Н. О вкусах спорят! / Николай Синкевич // Маяк (Берёза). 2014. 11 янв. C. 3.
9. Рекуц, С. Сыроделы знают дело : [о социально-экономическом развитии Берёзовского сыродельного комбината] / Сергей Рекуц // Заря. 2014. 13 марта. C. 5.
10. Литвинович, Е. Расти, «Берёзка», и процветай! / Евгений Литвинович // Заря. 2014. 28 авг. C. 17.
11. Курец, А. Владимир Попеня, директор ОАО «Берёзовский сыродельный комбинат» : «Приятно на велосипеде созерцать красоту родных улиц» / А. Курец // Сельская газета. 2014. 5 авг. C. 2.
12. Волотовский, В. Молочные реки, валютные берега / В. Волотовский // Директор. 2013. № 9. С. 4–7.
13. Синкевич, Н. Чемпионы вкуса / Николай Синкевич // Маяк (Берёза). 2013. 10 апр. C. 3.
14. Синкевич, Н. «Берёзка» идёт в Европу / Николай Синкевич // Маяк (Берёза). 2013. 27 апр. C. 3.
15. Рекуц, С. “Берёзка” пошла в рост / Сергей Рекуц // Заря. 2013. 5 янв. С. 11.
16. Первые во всём // Маяк (Берёза). 2013. 12 янв. C. 1.
17. Синкевич, Н. «ГУСТ» “Берёзки” / Николай Синкевич // Маяк (Берёза). 2012. 9 янв. C. 2.
18. Рекуц, С. Балансируйте на здоровье / Сергей Рекуц // Заря. 2011. 25 июня. C. 6.
19. Попеня, В. Один шестерых не заменит / Владимир Попеня ; беседовал Ю. Бехтерев // Директор. 2011. № 7. С. 48–49.
20. Новакова, И. Дарим улыбку детям! / И. Новакова // СБ. Беларусь сегодня. 2011. 4 июня. C. 15.
21. Могилевский, Э. Уроки энергосбережения Берёзовского сыродельного комбината / Э. Могилевский // Белорусское сельское хозяйство. 2011. № 12. C. 81–84.
22. Шведов, О. Награда за труд – премия правительства / Олег Шведов // Белорусская нива. 2010. 20 февр. C. 5.
23. Новакова, И. Новое это хорошо / И. Новакова // СБ. Беларусь сегодня. 2010. 30 янв. C. 19.
24. Мощик, С. Качество – величина постоянная / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2010. 22 янв. C. 1–2.
25. Литвинович, Е. Настоящее березовское качество! / Евгений Литвинович // Заря. 2010. 6 февр. C. 7.
26. Литвинович, Е. Здорово живем! / Евгений Литвинович // Заря. 2010. 20 мая. C. 8.
27. Жибуль, Е. Инвестиции... в любой десерт / Е. Жибуль // Народная газета. 2010. 7 ліп. C. 7.
28. Рекуц, С. Эликсир найден! / Сергей Рекуц // Заря. 2009. 23 мая. C. 3.
29. Попеня, В. Г. Сыр сварить – не поле перейти / Владимир Григорьевич Попеня ; беседовал А. Переверзев // Директор. 2009. № 5. С. 36–38.
30. Рекуц, С. Сыр березовский – качество европейское / Сергей Рекуц // Заря. 2009. 10 февр. C. 3.
31. Мощик, С. Скажут ли инспекторы «ЕС»? : Представители Еврокомиссии начинают проверку брестских предприятий / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2009. 21 янв. C. 6.
32. Аникеева, М. «Взвешенность решений – лучший способ пережить любой кризис...» / М. Аникеева // Заря. 2009. 19 дек. C. 4.
33. Орлова, И. На вкус и цвет – товарищи есть, когда речь идет о продукции одного из ведущих предприятий молочной отрасли страны – ОАО «Берёзовский сыродельный комбинат» / И. Орлова // Народная газета. 2008. 29 кастр. C. 5.
34. Илларионова, Л. “Луч” светит ярче, оказавшись “под крылом” ОАО “Берёзовский сыродельный комбинат” / Лара Илларионова // Вечерний Брест. 2007. 4 мая. С. 7.
35. http://www.msz.by/bereza/
36. http://brestmmp.by/enterprises
37. http://kollega.by/work/company/id_1882/
38. http://produktgoda.by/
39. http://www.genesis-by.com/1_-
40. http://www.export.by/?act=member&mode=view_details&id=1049
41. http://www.belarusinfo.by/ru/poisk/1363

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1262 разоў Апошняя змена Панядзелак, 13 Красавік 2020 09:59