Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 10 Снежань 2014 09:48

26 кастрычнiка 2014 г. – 75 гадоў з часу стварэння (1939) ААТ «Баранавіцкая абутковая фабрыка»

Баранавіцкая абутковая фабрыка створана ў верасні 1939 года згодна з загадам Народнага Камісарыята лёгкай прамысловасці БССР як фабрыка індывідуальнага пашыву абутку. Дзейнасць фабрыкі пачалася 26 кастрычнiка 1939 года. Яе асноўнай задачай было забеспячэнне насельніцтва скураным абуткам: мужчынскім, жаночым і дзіцячым.

Па вызваленнi Баранавiчаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў фабрыка з 1 жніўня 1944 года пачынае аднаўляць сваю работу. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны ў эксплуатацыю здаецца аднапавярховы будынак фабрыкі. У гэты час на прадпрыемстве працавалі каля 30 чалавек. Выпускаецца пераважна мужчынскі абутак, за год ўручную выраблялася 67 тысяч пар. З 26 сакавiка 1946 года прадпрыемства ў Міністэрстве лёгкай прамысловасці БССР.

У 1953 годзе фабрыка індывідуальнага пашыву абутку перайменавана ў абутковую фабрыку. Яна ўвайшла ў склад Галоўнага ўпраўлення гарбарнай і абутковай прамысловасці Міністэрства прамысловых тавараў шырокага спажывання БССР, а з 1965 года – Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР. У гэты час у асартыменце фабрыкі – мужчынскі і дзіцячы абутак.

У сярэдзiне 1950-х на фабрыцы працавалі закройшчыкі Уладзімір Родаман, Віктар Эпельбаум, Яўген Лабакевіч, якія за змену выкройвалі да 40 пар загатовак (пры норме 30). Побач паспяхова працавалі нарыхтоўшчыкі Міхаіл Свістуновіч і Рычард Петрушкевіч.

1963 год – пераломны год у гісторыі моды СССР. У свеце модных тэндэнцый фабрыка бярэ курс на вытворчасць жаночага абутку на сярэднім і высокім абцасе, у вытворчасць уваходзяць боты, падбітыя натуральным футрам. У сярэдзіне 1960-х дырэктарам фабрыкі быў І. Грыб. На фабрыцы працавалі больш за 400 чалавек. Лепшымі рабочымі лічыліся В. Буць, І. Кораб, П. Дзямянаў, П. Вашчылка, Т. Бубен, П. Кісляк і інш. У 1965 годзе цэхі фабрыкі перайшлі з адназменнай арганізацыі працы да дзвюхзменнай.

З сярэдзіны 1980-х гадоў прадпрыемства становіцца вопытна-эксперыментальнай абутковай фабрыкай, асвойвае прагрэсіўныя тэхналогіі пашыву абутку, што дазваляе вырашыць задачу вытворчасці на ўзроўні лепшых сусветных аналагаў. На прадпрыемстве ажыццяўлялася дзяржпрыёмка прадукцыі. Значная доля баранавіцкага абутку маркіравалася «Знакам якасці». Якасць выпускаемых вырабаў прызнавалася на ўзроўні СССР. Так, баранавіцкі абутак выкарыстоўваўся алімпійскай сборнай СССР у час Алімпійскіх гульняў 1980 года ў Маскве і ў 1984 годзе – у Сеуле.

У 1993 годзе прадпрыемства перайменавана ў ААТ «Баранавіцкая абутковая фабрыка». На працягу 2000–2002 гадоў фабрыка перажывае складаны перыяд. Склады былі перапоўнены гатовай прадукцыяй, не хапала фінансаў на закупку матэрыялаў і выплату заработнай платы. Раслі працэнты па атрыманых у банку крэдытах. Нерухомасць фабрыкі знаходзіцца пад залогам у банка. У студзені 2003 года вытворчасць поўнасцю спынена – не выпушчана ні адной пары абутку. У гэты перыяд фабрыцы дапамагае расійская кампанія «Мидиса»: яна выкупляе ў банка даўгі, прадастаўляе беспрацэнтныя таварныя крэдыты, накіраваныя на пагашэнне застаўшыхся даўгоў, нанова наладжваюцца сувязі па забеспячэнню прадпрыемства неабходнымі матэрыяламі. Пачынаецца адраджэнне фабрыкі.

У 2011 годзе дзяржава прадае апошнія акцыі, ААТ «Баранавіцкая абутковая фабрыка» канчаткова становіцца прыватным прадпрыемствам.

Па сёняшні дзень ТАА «Мидиса» – асноўны партнёр, які забяспечвае вытворчасць усімі камплектуючымі для вырабу абутку, а таксама рэалізацыю прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю.

За перыяд з 2003 па 2011 гады агульная колькасць работнікаў прадпрыемства ўзрасла больш чым у тры разы. На фабрыцы абноўлены парк тэхналагічнага абсталявання, штогод абнаўляецца 30 % выпускаемага асартыменту. Узначальвае калектыў Яўген Віктаравіч Іваноў.

У г. Баранавічы ў фабрыкі два фірменых магазіны – па вуліцы Царука, 5 і Багдановіча, 11 А.

Сёння прадукцыя Баранавіцкай абутковай фабрыкі – гэта жаночы мадэльны і паўсядзённы абутак з натуральнай скуры, на фармаванай падэшве, асенне-зімовага і вясенне-летняга асартыменту.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая. Кіпель Надзея Мікалаеўна, бібліятэкар ІІ кат. чытальнай залы літаратуры па краязнаўству, Серафімовіч Ірына Сяргееўна, гал. бібліёграф аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы

 

  1. Барановичская обувная фабрика // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 38.

  2. Барановичская обувная фабрика// Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 1. С. 192.

  3. Баранавіцкая абутковая фабрыка // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 293.

  4. Барановичская обувная фабрика // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1979. Т. 2. С. 57.

  5. Алешко, В. А. Барановичи : историко-экономический очерк / В. А. Алешко, М. И. Потемкин. Минск : Полымя, 1991. 125 с. : ил. (Города Белоруссии). Из содерж. : [Барановичская обувная фабрика]. С. 68.

  6. Борис, О. Барановичская обувная фабрика отметила 75-летие / Олег Борис // Наш край (Барановичи). 2014. 25 окт.

  7. В ногу со временем... : [история создания и развития Барановичской обувной фабрики] // Intex-press (Барановичи). 2012. 26 сентября. С. 10.

  8. Российский бизнес идет к нашим обувщикам // Брестский курьер. 2011. 7 июля. C. 2.

  9. Прокопова, Л. Обувная фабрика возвращается на отечественный рынок /Людмила Прокопова // Intex-press (Барановичи). 2010. 21 апреля. C. 2.

  10. Белуш, А. Свет в конце туннеля / Анжела Белуш // Intex-press (Барановичи). 2004. 4 сакавіка. С. 5.

  11. Белуш, А. Обуем всех! : новый директор ОАО «Барановичская обувная фабрика» Вячеслав Тумащик верит в завтрашний день предприятия / Анжела Белуш // Intex-press (Барановичи). 2004. 18 верасня. С. 1, 3.

  12. Белуш, А. Завтрашний день фабрики в руках акционеров / Анжела Белуш // Intex-press (Барановичи). 2004. 12 февраля. С. 1, 7.

  13. Гиль, С. Легкость и изящность от «Надзеі» : [обувной фабрике 50] / Светлана Гиль //Наш край (Барановичи). 1994. 4 ноября. С. 2.

  14. Гриб, И. Жизнь диктует / И. Гриб // Знамя коммунизма (Барановичи). 1965. 20 апр.

  15.   Керко, В. Изящную обувь – трудящимся : [о работе закройщиков Барановичской обувной фабрики] / В. Керко // Заря. 1956. 11 февр.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1247 разоў Апошняя змена Панядзелак, 13 Красавік 2020 10:05