Серада, 10 Снежань 2014 10:18

6 ліпеня 2014 г. – 105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Іванавіча Грыцаўца (1909–1939), удзельніка вайны ў Іспаніі 1936-1939 гг., першага двойчы Героя Савецкага Саюза (люты і жнівень 1939 г.)

Сяргей Іванавіч Грыцавец нарадзіўся 6 ліпеня 1909 года ў в. Бараўцы Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Навамышскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У гады Першай сусветнай вайны сям’я Грыцаўца перабралася ў пасёлак Шуміха Курганскай вобласці, дзе прайшлі яго дзяцінства і юнацкія гады. 

Па заканчэнні школы-сямігодкі ў 1927 годзе, Сяргей Грыцавец пачаў працаваць на чыгунцы, затым паехаў у горад Златавуст Чэлябінскай вобласці. У 1927–1931 гадах жыў у Залатавусце, працаваў слесарам на механічным заводзе, ў цэху па вырабу халоднай зброі. Быў абраны сакратаром завадскога камітэта камсамола, абіраўся дэлегатам 1-га з’езда ўдарнікаў.

У Чырвонай Арміі з 1931 года – курсант Арэнбургскай ваеннай школы лётчыкаў і лётчыкаў-назіральнікаў. З верасня 1932 года С. І. Грыцавец служыў у Кіеўскім знішчальным авіяатрадзе. У вольны час праявіў сябе добрым самадзейным музыкантам. Выдатныя музычныя здольнасці выявіліся ў Сяргея Грыцаўца яшчэ ў дзяцінстве, у канцэртах, што ладзіліся для ваеннаслужачых, выступаў на мандаліне, балалайцы, гітары, скрыпцы і раялі. З 1933 года – камандзір звяна ў 1-й Чырванасцяжнай знішчальнай авіяцыйнай эскадрыллі імя Леніна Забайкальскай ваеннай акругі.

У 1935 годзе ўзначаліў рэкордны пералёт шасці знішчальнікаў И-16 па маршруце Бачкарова–Спаск–Далёкі з пасадкай у Хабараўску, які завяршыў за 3 гадзіны 10 хвілін.

У 1936 годзе быў накіраваны на вучобу ў Адэскую школу паветранага бою, а па завяршэнні вучобы застаўся ў ёй лётчыкам-інструктарам.

З 1938 года старшы лейтэнант С. І. Грыцавец служыў лётчыкам-інструктарам у Кіравабацкай школе асобага прызначэння, вядомай як 20-я ваенная школа лётчыкаў. Рыхтаваў да паветраных баёў іспанскіх лётчыкаў-рэспубліканцаў. Неаднаразова падаваў рапарты з просьбай накіраваць яго добраахвотнікам для ўдзелу ў Грамадзянскай вайне ў Іспаніі, вечарамі вывучаў іспанскую мову. Нарэшце, быў туды накіраваны, камандзіроўка доўжылася з 10 чэрвеня па 26 кастрычніка 1938 года. У Іспаніі ўзначаліў адну з эскадрылляў знішчальных самалётаў И-16. С. І. Грыцавец здзейсніў 88 баявых вылетаў, правёў 42 паветраны баі, збіў 7 варожых самалётаў асабіста. Гэта вельмі высокія баявыя вынікі, за якія яму 22 лютага 1939 года было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Летам 1939 года ў групе вопытных лётчыкаў удзельнічаў у канфлікце на рацэ Халхін-Гол. Тут Сяргей Грыцавец здзейсніў 138 баявых вылетаў, удзельнічаў у 30-ці баях супраць японскіх самалётаў, асабіста збіў 11 самалётаў. 29 жніўня 1939 года маёру авіацыі С. І. Грыцаўцу было прысвоена званне двойчы Героя Савецкага Саюза.

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, таксама узнагароджаны ў 1939 годзе мангольскім ордэнам Чырвонага Сцяга.

Сяргей Грыцавец трагічна загінуў 16 верасня 1939 года на аэрадроме Балбасава побач з Оршай Віцебскай вобласці.

У гБаранавічы ў 1949 годзе ўстаноўлены помнік С. І. Грыцаўцу (скульптар З. Азгур). Бюсты С. І. Грыцаўца таксама ўстаноўлены ў Мінску і п. Балбасава Аршанскага раёна. У гонар Героя названа чыгуначная станцыя Грыцавец на дыстанцыі Баранавічы–Даманава. Яго імя было дадзена Харкаўскаму вышэйшаму ваеннаму авіяцыйнаму вучылішчу (расфарміравана ў 1999 г.). Імя С. І. Грыцаўца носіць Цэнтральны аэраклуб ДТСААФ у Баравой Мінскага раёна. Названы вуліцы ў Баранавічах, Брэсце, Мінску, Маскве, Ленінградзе, Оршы і іншых гарадах.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 годзе Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Біч Таццяна Анатольеўна, бібліёграф

 

  1. Трихманенко, В. Ф. Сергей Грицевец : документальная повесть : [для мл. шк. возраста] / Виктор Фёдорович Трихманенко. Минск : Юнацтва, 1987. 127 с. : ил. (Слава твоя, Родина!).

  2. С. И. Грицевец : [фотоальбом] / автор текста А. Д. Щербаков; ред.-сост. С. А. Нортман ; фото В. И. Межевича, Н. И. Ходасевича. Минск: Беларусь, 1978. 12 с. : ил., 10 л. ил. (Жизнь подвиг).

  3. Григорьев, Г. К. Две звезды : документальная повесть / Г. К. Григорьев. Москва : ДОСААФ, 1970. 222 с.

  4. Грицевец Сергей Иванович // Регионы Беларуси: энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1. С. 304.

  5. Грыцавец Сяргей Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск : БелЭн, 1996. Т. 3. С. 165.

  6. Воронкова, И. Ю. Беларусь и война в Испании, 1936–1939 гг. / И. Ю. Воронкова. Минск : Беларуская навука, 2009. 159 с. Из содерж: С. Грицевец. С. 80–84.

  7. Курков, И.Н. Судьба истребителя / И. Н. Курков // Курков, И. Н. Брестчина: легенды, с обытия, люди / И. Н. Курков. Минск, 2005. С. 8.

  8. Абросов, С. В. В небе Испании. 1936–1939 годы / Сергей Владимирович Абросов. Москва, 2003. 430 с. : ил.

  9. Абросов, С. В. Воздушная война в Испании : хроника воздушных стражений 1936–1939 гг. / Сергей Владимирович Абросов. Москва : Яуза, Эксмо, 2008. 632 с. : ил.

  10. Мероньо, Ф. В небе Испании : воспоминания испанского лётчика – участника национально-революционной войны в Испании / Франсиско Мероньо. Москва : Воениздат, 1975. 189 с.

  11. Ворожейкин, А. В. Истребители / А. В. Ворожейкин. Москва: Воениздат, 1961. 304 с. (Военные мемуары).

  12. Памятник Грицевцу Сергею Ивановичу : [г. Барановичи] / А. И. Дулебо, Л. Г. Лапцевич // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 87.

  13. Дом, в котором родился Грицевец Сергей Иванович : [д. Боровцы Барановичского р-на] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 91.

  14. Помнік Грыцаўцу Сяргею Іванавічу : [п. Балбасава Аршанскага р-на] // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. Мінск, 1985. С. 100.

  15. Помнік Грыцаўцу Сяргею Іванавічу // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск. Мінск, 1985. С. 110.

  16. Грицевец Сергей Иванович // Их именами названы… : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 165–166.

  17. Чуйко, П. Н. Герой Советского Союза Сергей Иванович Грицевец. От берегов Испании до степей Монголии / П. Н. Чуйко // Крылья Родины. 2013. 6. С. 9091.

  18. Архангельская, Л. “Триумф и трагедия Сергея Грицевца – моё личное дело” : [о С. И. Грицевце рассказывает его дочь] / Лариса Архангельская // Наш край (Барановичи). 2009. 22 окт. С. 4.

  19. Лавренюк, В. Грицевец: легенда истребительной авиации / В. Лавренюк // Белорусская военная газета. 2009. 17 июля. С. 3.

  20. Ермоленко, В. Первый дважды Герой : [очерк о С. И. Грицевце] / Валерий Ермоленко // Нёман. 2009. № 6. С. 146–152.

  21. Дружинин, Г. Их было не разлить водой : [о дружбе С. И. Грицевца и П. Т. Коробова] / Георгий Дружинин // Наш край (Барановичи). 2009. 14 мая. С. 4.

  22. Дружинин, Г. Рождение «хлопчыка» вызвало недовольство : к 100-летию со дня рождения С. И. Грицевца / Георгий Дружинин // Наш край (Барановичи). 2009. 10 марта.

  23. Лавренюк, В. В небе Испании и над Халохин-Голом / В. Лавренюк // Во славу Родины. 2004. 20 июля.

  24. Кавалёў, В. Апошні палет нябеснага сокала / В. Кавалёў // ЛіМ. 2003. 3 чэрв. (№ 22). С. 4.

  25. Виденмар, О. «Он родился для неба…» / О. Виденмар// Наш край (Барановичи). 1999. 16 сент. (№ 116). С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1635 разоў Апошняя змена Панядзелак, 13 Красавік 2020 11:38