Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 10 Снежань 2014 10:25

21 верасня 2014 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Васіля Аляксеевіча Жуковіча (1939), пісьменніка

Васіль Аляксеевіч Жуковіч нарадзіўся 21 верасня 1939 года ў вёсцы Забалацце Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) ў вялікай сялянскай сям’і. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Дзмітравіцкай сярэдняй школе, якую скончыў у 1957 годзе. Пасля школы два гады працаваў на заводзе будаўнічых матэрыялаў у Брэсце.

У 1959 годзе Васіль Жуковіч паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Першыя вершы «Думы пра Маскву» і «Родныя мясціны» надрукаваны ў 1956 годзе ў газеце «Піянер Беларусі». У студэнцкія гады ён актыўна ўдзельнічаў у рабоце літаратурнага аб’яднання пры абласной газеце «Зара», якім кіраваў яго настаўнік, вядомы беларускі крытык У. А. Калеснік. У 1959 годзе заўчасна памерла маці В. Жуковіча Яўгенія Дзянісаўна, і ён пакутліва перажываў нечаканую раннюю страту. З прычыны цяжкага матэрыяльнага становішча ў 1962 годзе ён перавёўся на завочнае аддзяленне інстытута і працаваў літсупрацоўнікам, загадчыкам сельскагаспадарчага аддзела ў рэдакцыі брэсцкай раённай газеты «Заря над Бугом». Паэтычны голас Васіля Жуковіча актыўна загучаў на старонках абласнога і рэспубліканскага друку. На гэты час прыпадае сяброўства і перапіска з паэтэсай Яўгеніяй Янішчыц.

З 1971 года Васіль Жуковіч займаў пасаду старшага рэдактара Брэсцкай студыі тэлебачання. Вершы маладога паэта былі заўважаны ў сталіцы. Яго запрасілі на працу ў рэдакцыю газеты «Знамя юности». У маі 1972 года Жуковіч пераехаў у Мінск, дзе стаў супрацоўнікам газеты «Знамя юности». У 1973–1980 гадах працаваў рэдактарам у выдавецтве «Мастацкая літаратура», з 1981 па 1982 год – намеснікам рэдактара ў выдавецтве «Юнацтва». У 1977 годзе быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў БССР (цяпер у Саюзе беларускіх пісьменнікаў). З 1982 года займаўся творчасцю. У 1982 годзе паэт узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. З 1992 па 1996 год В. Жуковіч працаваў метадыстам Рэспубліканскага цэнтра эстэтычнага выхавання дзяцей, у 2000–2002 гадах – вядучым спецыялістам рэдакцыйнага персаналу часопіса «Полымя». З’яўляецца Членам Савета грамадства «Беларусь – Украіна».

Васіль Жуковіч – паэт шырокага дыяпазону. Піша лірычныя, публіцыстычныя і жартоўныя вершы, байкі і прытчы, эпіграмы, вершы і прозу для дзяцей. Кожны яго паэтычны зборнік – гэта часцінка сэрца паэта: «Паклон» (1974), «Мелодыя святла» (1976), «Суседства» (1982), «Цана цішыні» (1985), «Твая місія» (1988), «Разняволенне» (1990), «У храме хараства і смутку» (2003), «Каханне радасці й пакуты» (2004), «Не завіце радзіму малой» (2009), «Цудадзейны вітамін» (2011), «Золата лістападу» (2012). Асноўныя тэмы творчасці – маральна-этычныя праблемы, краса роднай прыроды, стан роднай мовы, культуры. У творах для дзяцей – добрае веданне дзіцячай псіхалогіі, уменне даступна гаварыць з малым чытачом: зборнікі вершаў, казак, загадак «Казачны сад», «Крылатыя сябры», «Нашы памочнікі» (1976), «Тараскаў самакат» (1988), «Гуканне вясны» (1992), «Цудоўная краіна» (1997), «Ад казкі – да спектакля» (1998), «Свет дзівосны» (2000), «Пра што гаманілі рамонкі» (2012).

Наш зямляк заявіў пра сябе і як паэт-песеннік. Выйшла некалькі зборнікаў яго песняў, у тым ліку для дзяцей «Дарога ля жыта», «Свята», «Дзіўны горад», «Вяселы ранішнік» (1992). На вершы В. Жуковіча напісаны песні У. Буднікам, Л. Захлеўным, ён аўтар слоў «Калыханкі» (муз. Э. Зарыцкага). Васіль Жуковіч – аўтар лібрэта оперы-казкі «Пра тое, што было» (1991, муз. Э. Казачкова).

Значнае месца ў творчасці Васіля Аляксеевіча належыць перакладам. Ён пераклаў зборнік К. Цвіркі «Салавейка» (1974), паасобныя вершы П. Грабоўскага, І. Няходы, І. Якштаса, апавяданні А. Ананьева, С. Баруздзіна. Апошнім часам прыхільнасці творцы як перакладчыка звязаны з імёнамі А. Міцкевіча – «Мой Міцкевіч» (2001), Л. Украінкі, І. Франко, Т. Шаўчэнкі – «Энергія запаветаў» (2006).

Вершы Васіля Жуковіча перакладзены на рускую, украінскую, літоўскую і польскую мовы.

Васіль Аляксеевіч Жуковіч – самабытны аўтар на пісьменніцкай ніве, самаахвярны, самаадданы і абавязковы чалавек, сапраўдны патрыёт нашай Бацькаўшчыны.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя У. М. Ігнатоўскага. Табольчык Ларыса Мікалаеўна,

гал. бібліёграф

 

Творы В. А. Жуковіча

  1. Хто хацеў бы пакатацца? : вершы : [для дзяцей] / Васіль Жуковіч. Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. 50 с. : каляр. іл.

  2. Золата лістапада : вершы розных гадоў / Васіль Жуковіч. Мінск : Ковчег, 2012. 133 с.

  3. Няўжо?.. : кніга паэзіі / Васіль Жуковіч. Мінск : Кнігазбор, 2011. 151 с.

  4. Не завіце радзіму малой : кніга паэзіі / Васіль Жуковіч. Мінск : Кнігазбор, 2009. 245 с.

  5. Энергія запаветаў : пераклады з украінскай паэзіі / Васіль Жуковіч ; [уступ. артыкул А. Вярцінскага]. Мінск : В. Хурсік, 2006. 133 с. : іл.

  6. Мой Міцкевіч : эсэ, пераклад выбраных твораў А. Міцкевіча / Васіль Жуковіч. Мінск : Хурсік, 2004. 64 с.

  7. Кахання радасці ў пакуты : вершы і пераклады / Васіль Жуковіч. Мінск : Хурсік, 2004. 160 с.

  8. У храме хараства і смутку : кн. паэзіі : [для ст. шк. узросту] / Васіль Жуковіч. Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. 165 с.

  9. Ад казкі – да спектакля : дап. для педагогаў дзіцяч. дашк. устаноў і настаўнікаў пачатковых класаў / Васіль Жуковіч. Мінск : НМЦэнтр, 1998. 144 с.

  10. Гуканне вясны : вершы, казкі, загадкі : для малод. шк. узросту / Васіль Жковіч. Мінск : Юнацтва, 1992. 95 с. : іл.

  11. Разняволянне : Лірыка. Публіцыстыка. Гумар / Васіль Жуковіч. Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. 238 с. : іл.

  12. Тараскаў самакат : Вершы. Загадкі. Казкі : [для дашк. і мал. шк. узросту] / Васіль Жуковіч. Мінск : Юнацтва, 1988. 95 с. : каляр. 1 л.

  13. Цана цішыні : вершы / Васіль Жуковіч. Мінск : Мастацкая літатура, 1985. 119 с. : іл.

  14. Суседства : лірыка, гумар / Васіль Жуковіч. Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. 111 с.

  15. Мелодыя святла : вершы / Васіль Жуковіч. Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. 111 с.

  16. Паклон : вершы / Васіль Жуковіч. Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. 93 с.

 

Аб жыцці і творчасці В. А. Жковіча

  1. Васіль Жуковіч // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ «Брэсцкая друкарня», 2008. С. 303–306.

  2. Жукович Василий Алексеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск : БелЭн., 2006. Т. 3. С. 568.

  3. Жукович Василий Алексеевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. 2005 / [под ред. И. В. Чекалова]. Минск : «Меджик-Бук», 2005. Т. 2. С. 124.

  4. Васіль Жуковіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Камянецкага раёна. Мінск : Ураджай, 1997. С. 478–479.

  5. Жуковіч Васіль Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 6. С. 447.

  6. Жуковіч Васіль / А. А. Майсейчык // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. Мінск : БелЭн., 1993. Т. 2. С. 449–452.

  7. Лаўранчук, Т. Чулае сэрца паэта : [пра В. Жуковіча] / Тамара Лаўранчук // Навіны Камянеччыны. 2014. 3 мая. С. 21.

  8. Маліноўскі, М. Царственнае «Золата лістапада» Васіля Жуковіча / М. Маліноўскі // Навіны Камянеччыны. 2012. 1 верасня. С. 6.

  9. Міцковіч, М. Згадкі пра паэтава маленства : [пра В. Жуковіча] / М. Міцковіч // Навіны Камянеччыны. 2011. 2 ліпеня. С. 17.

  10. Несцяровіч, Л. «Не завіце радзіму малой» : размова з калегамі па кнізе В. Жуковіча / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. 2011. № 5. С. 4–7.

  11. Трафімчык, А. Васілю Жуковічу – 70 / А. Трафімчык // Навіны Камянеччыны. 2010. 4 снежня. С. 4.

  12. Мельнікава, З. І хараство, і смутак храма : [пра паэзію В. Жуковіча] / Зоя Мельнікава // Заря. 2009. 22 октября. С. 8; Жырандоля–2 : літ. альманах Брэсцкага абл. аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мінск : Кнігазбор, 2009. С. 251–254.

  13. Шыкунец, А. Сімволіка моўнага знака ў паэзіі Васіля Жуковіча / А. Шыкунец, Л. Леванцэвіч // Мая Радзіма – Беларусь! : материалы регион. науч.-практич. конф. студентов и уч-ся. Брэст : БрДУ, 2008. С. 145–146.

  14. Кенька, Т. Вершам навучае : [пра творчасць В. Жуковіча] / Т. Кенька // Роднае слова. 2006. № 7. С. 25.

  15. Тычына, М. Рыфмуюцца натхненне і сумленне : [творчы партрэт В. Жуковіча] / М. Тычына // Роднае слова. 2005. № 8. С. 31–32.

  16. Мусевіч, Г. Мандаліна нагадала: землякі : [пра аўтабіяграфічную аповесць В. Жуковіча «Як адна вясна» / Георгій Мусевіч // Навіны Камянеччыны. 2004. 18 лютага.

  17. Коршукова, Е. Признание в любви : [о сборнике «У храме хараства і смутку» В. Жуковича / Е. Коршукова // Нёман. 2003. № 9. С. 186–187.]

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 4804 разоў Апошняя змена Панядзелак, 13 Красавік 2020 11:07