Серада, 10 Снежань 2014 10:34

7 кастрычніка 2014 г. – 65 гадоў з дня нараджэння (1949) Уладзіміра Аляксандравіча Павядайлы, вучонага-фізіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі

Уладзімір Аляксандравіч Павядайла нарадзіўся 7 кастрычніка 1949 года ў вёсцы Дамашэвічы Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці).

У 1973 годзе Уладзімір Павядайла скончыў фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.

Пасля заканчэння БДУ дзевятнаццаць гадоў працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР (да 1992 г.). У 1983 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Термооптические эффекты в лазерах с сосрецоточенной и распределенной обратной связью на сложных молекулах в газовой фазе”.

У перыяд з 1992 па 2007 гады – у Інстытуце малекулярнай атамнай фізікі НАН Беларусі. Потым зноў у Інстытуце фізікі імя Б. І. Сцяпанава. У 2009 годзе беларускі вучоны ў галіне квантавай электронікі і лазернай спектраскапіі атрымаў вучонае званне доктара фізіка-матэматычных навук.

У. А. Павядайла мае навуковыя працы па вывучэнні ўласцівасцяў генерацыі выпраменьвання лазераў на парах ілжывых арганічных злучэнняў, палярызацыйна-флуарэсцэнтных уласцівасцяў многаатомных малекул.

Уладзімір Аляксандравіч узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі 1998 года за цыкл работ «Динамика вращательного движения электронно-возбужденных многоатомных молекул в газовой фазе» (Указ Прэзідэнта РБ № 625 ад 28 снежня 1998 г.).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 годзе Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Біч Таццяна Анатольеўна, бібліёграф

 

Працы У. А. Павядайлы

  1. Ван-дер-ваальсовы комплексы карбазола и производных индола, охлажденные в сверхзвуковой струе / В. А. Поведайло, Е. Е. Целеш, Д. Л. Яковлев ; Институт физики им. Б. И. Степанова НАН Беларуси. Минск, 2010.

  2. Поляризация влуоресценции сложных молекул в высокотемпературных и охлажденных в сверхзвуковой струе: автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора физико-математических наук: 01.04.05 / Поведайло Владимир Александрович; Государственное научное учреждение «Институт физики им. Б. И. Степанова Национальной академии наук Беларуси». Минск, 2009. 38 с.: ил.

  3. Термооптические эффекты в лазерах с сосрецоточенной и распределенной обратной связью на сложных молекулах в газовой фазе : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата физико-математических наук : (01.04.05) / Владимир Александрович Поведайло ; Институт физики АН БССР. Минск, 1983. 19 с.

 

Аб жыцці і дзейнасці У. А. Павядайлы

  1. Поведайло Владимир Александрович // Регионы Беларуси: энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 2. С. 242.

  2. http://барановичи.net/publ/istorija_goroda/kalendar_sobytij_baranovichi_ot_1_janvarja_do_31_dekabrja/oktjabr/352-1-0-1772

  3. https://www.facebook.com/permalink.php?id=168468019969228&story_fbid=247392358743460

  4. http://journal.vak.org.by/index.php?go=Pages&in=view&id=242

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1336 разоў Апошняя змена Панядзелак, 13 Красавік 2020 11:57