Серада, 10 Снежань 2014 10:38

Верасень 2014 г. – 75 гадоў з часу заснавання ААТ «Пінскі мясакамбінат» (1939), прадпрыемства па переапрацоўцы мяса, лаўрэата конкурсаў «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» (2003, 2009, 2010, 2012) і «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійск

ААТ «Пінскі мясакамбінат» – адно з буйных сучасных прадпрыемстваў харчовай прамысловасці Брэсцкай вобласці. Яго гісторыя пачынаецца з верасня 1939 года. Больш арганізавана прадпрыемства пачало працаваць летам 1944 года, пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У той час камбінат размяшчаўся па вул. Брэсцкай, 64.

Па меры развіцця вытворчасці будаваліся новыя карпусы камбіната па вул. Індустрыяльнай, 1. На працягу 1953–1954 гадоў асвойваліся новыя вытворчыя плошчы, дзе спачатку быў пабудаваны халадзільнік, а потым забойны і калбасна-кулінарныя цэхі.

У ліпені 1964 года мясакамбінат быў аб’яднаны з Пінскім птушкакамбінатам, прадпрыемства было падпарадкавана Галоўнаму ўпраўленню мясной і птушкапераапрацоўчай прамысловасці БССР.

У 1960–1970-ыя гады адбывалася даволі частая змена кіраўніцтва камбіната. Але працяглы перыяд – з сакавіка 1981 года па люты 1996 года дырэктарам прадпрыемства быў Якаў Іванавіч Вершыловіч. Менавіта ў гэты перыяд будаваліся новыя вытворчыя памяшканні халадзільніка, мяса-тлушчавага цэху, а таксама адміністрацыйна-бытавы корпус.

Па меры ўмацавання вытворчай базы, папаўнення навукова-вытворчага патэнцыялу, прадпрыемства перайшло да выпуску канкурэнтназдольнай прадукцыі высокай якасці. Пачынаючы з 1985 года прадпрыемства пастаянна нарошчвала аб’ёмы вытворчасці, была створана магутная тэхнічная база, падабраны высокапрафесійны кадравы састаў, назапашаны інтэлектуальны патэнцыял. У 1995 годзе быў пабудаваны новы мясатлушчавы корпус, што дазволіла павялічыць праектную магутнасць па вытворчасці мяса да 60 т/см (да будаўніцтва новага МТЦ магутнасць цэха складала 15 т/см), усталяваць сучаснае высокапрадукцыйнае абсталяванне па першаснай пераапрацоўцы жывёлы, павысіць якасць прадукцыі, палепшыць умовы працы, вытворчую санітарыю.

У 1997 годзе, з назначэннем на пасаду дырэктара Юрыя Юр’евіча Бісуна пачалося тэхнічнае перааснашчэнне вытворчасці, засваенне новых тэхналогій, павялічэнне вытворчасці і пашырэнне асартыменту калбасных вырабаў, стварэнне сеткі фірмовых магазінаў. У цяперашні час мясакамбінат выпускае прадукцыю звыш 150 назваў.

 

На працягу 1999 года была скончана рэканструкцыя аміячнай кампрэсарнай са станцыяй абаротнага водазабеспячэння, што дазволіла палепшыць умовы захоўвання мяса і мясапрадуктаў у неабходных тэхналагічных рэжымах, павысіць якасць прадукцыі пры захоўванні.

У 2009 годзе здадзена ў эксплуатацыю ўласная кацельня, што дазволіла забяспечыць усе вытворчыя цэхі неабходнай колькасцю пара для захавання тэхналагічных рэжымаў вытворчасці прадукцыі. За кошт уласных сродкаў на базе існуючых плошчаў пабудаваны і абсталяваны сучасным высокапрадукцыйным абсталяваннем цэх па вытворчасці прадуктаў са свініны вэнджана-запечанай і вэнджана-варанай, што дазволіла павялічыць выпуск прадукцыі ў сем разоў.

Для паляпшэння якасці выпускаемай прадукцыі пастаянна праводзіцца замена маральна састарэлага абсталявання на сучаснае высокапрадукцыйнае. Так, для паляпшэння якасці выпускаемай прадукцыі, забеспячэння санітарных правіл і нормаў пры вытворчасці калбасных вырабаў і вэнджаніны, устаноўлены тэрмакамеры з аўтаматычным рэжымам працэсу тэрмаапрацоўкі прадукцыі.

Тэрыторыя прадпрыемства займае плошчу 10,77 га. Вытворчыя магутнасці мясакамбіната складаюць 50 т мяса у змену, 8,5 т калбасных вырабаў у змену, у тым ліку 2 т прадуктаў са свініны і ялавічыны. Фактычна выпрацоўваецца калбасных вырабаў – да 25 т у суткі, прадуктаў са свініны і ялавічыны – да 2 т.

Калектыў камбіната ганарыцца ветэранамі працы свайго прадпрыемства, якія ўнеслі значны ўклад у яго станаўленне і развіццё. Больш за 35 гадоў тут працавалі майстар Ніна Фёдараўна Мароз і бухгалтар Станіслава Адамаўна Вернікоўская. З 1953 па 1994 год байцом ската працаваў Іван Карпавіч Юха. Прыкладна такі ж працоўны стаж у рабочай Соф’і Анатольеўны Садоўскай. З 1963 года працуе жылоўшчыца мяса Галіна Іосіфаўна Ефімава, з 1965-га – баец жывёл Канстанцін Міхайлавіч Теляціцкі. Такія прыклады можна было б працягваць. Разам з тым на камбінаце працуе шмат моладзі. Сярэдні ўзрост працуючых – 35 гадоў.

ААТ «Пінскі мясакамбінат» мае чатыры фірмовых магазіны і адзін павільён, адзін фірмовы магазін у г. Століне, тарговы павільён у г. Іванава. Пры камбінаце маецца сталовая на 96 пасадачных месцаў, здраўпункт, стаматалагічны кабінет.

У 2006 годзе да мясакамбіната было далучана сельскагаспадарчае прадпрыемства – філіял «Невель», якое знаходзіцца ў Пінскім раёне.

У 2002 годзе Пінскі мясакамбінат першым з усіх прадпрыемстваў мясной галіны рэспублікі быў узнагароджаны Прэміей урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці, а ўся прадукцыя была сертыфіцыравана ў адпаведнасці з патрабаваннямі «СТБ ИСО 9001-96». Вырабы Пінскага мясакамбіната неаднаразова перамагалі у конкурсах «Лепшы прадукт года», «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» і інш.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Т. К. Баговіч, гал.бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі, А. Н. Гарачова, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. ОАО «Пинский мясокомбинат» // Государственное объединение «Управляющая компания холдинга «Концерт Брестмясомолпром» между прошлым и будущим. 70 лет. Брест : РИА «Вечерний Брест», 2014. С. 124–131.

  2. Прамысловасць // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці: да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання / НАН Беларусі. Інстытут гісторыі. Мінск : Вышэйшая школа, 2012. Гл. 9.2.2. С. 572–586.

  3. Промышленность // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 2. С. 271273.

  4. Социально-экономический потенциал регионов. Брестская область // Современная Беларусь : энциклопедический справочник : в 3 т. Минск : Белорусская наука, 2007. Т. 2. С. 493–505.

  5. Ляшук, М. Кредо его жизни : [директор Пинского мясокомбината Андрей Владимирович Мулярчик – «Человек года» в области охраны окружающей среды за 2013 год] / Мария Ляшук // Пінскі веснік. 2014. 7 сакавіка. С. 3.

  6. Кирковец, Н. «Пикант» гарантия отменного вкуса и безупречного качества / Наталья Кирковец // Пінскі веснік. 2011. 30 верасня. С. 4.

  7. Кирковец, Н. Пикант / Наталья Кирковец // Пінскі веснік. 2011. 25 студзеня. С. 3.

  8. Ильенков, В. Пикант : страница ОАО «Пинский мясокомбинат»/ Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2010. 19 лістапада. С. 3.

  9. Кирковец, Н. Пикант : страница ОАО «Пинский мясокомбинат» / Наталья Кирковец // Пінскі веснік. 2010. 29 кастрычніка. С. 3.

  10. Кирковец, Н. Пикант : страница ОАО «Пинский мясокомбинат» / Наталья Кирковец // Пінскі веснік. 2010. 24 верасня. С. 3.

  11. Юдина, Р. И в сосисках, и в колбасах – только лучшее мясо / Раиса Юдина // Комсомольская правда в Белоруссии. 2005. 26 марта. С. 14.

  12. Бесспорно только лучшее : 60 лет исполнилось КПУП «Пинский мясокомбинат» // Народная газета. 2004. № 246247. С. 13.

  13. Пилецкий, Е. Плоды созидания : ГКПУП «Пинский мясокомбинат» 60 лет / Е. Пилецкий // Пінскі веснік. 2004. 12 лістапада. С. 2.

  14. Матусевич, В. Колбаса – пинская краса! : КПУП «Пинский мясокомбинат» / В. Матусевич // Комсомольская правда в Белоруссии. 2003. № 133. С. 18.

  15. Коваль, С. Пінскія каўбасы – зроблены з мяса : КПУП «Пінскі мясакамбінат» / С. Коваль // Звязда. 2002. № 298. С. 2.

  16. Лукашик, Т.Пинские деликатесы : [КПУП «Пинский мясокомбинат»] / Т. Лукашик // Пинская неделя. 2001. 16 ноября. С. 2.

  17. Романчук, И. Чтоб не искать в краю далеком… : [КПУП Пинский мясокомбинат] / И. Романчук // Пінскі веснік. 2000. 18 ліпеня. С. 2.

  18. Шестакова, Н. …А спрос не предъявлен : [КПУП «Пинский мясокомбинат»] // Полесская правда (Пинск). 1983. 18 октября.

  19. Скороход, Ю. Транквилизатор для общественного мнения : [КПУП «Пинский мясокомбинат»] / Ю. Скороход // Полесская правда (Пинск). 1997. 11 июня.

  20. Скороход, Ю. Привет, вы чудно устроились… : [КПУП «Пинский мясокомбинат»] / Ю. Скороход // Полесская правда (Пинск). 1997. 9 апреля.

  21. Мясокомбинат: визитная карточка // Пинская неделя. 1995. 20 января.

  22. Куницкий, П. Наберет ли новый цех проектную мощность? : о новом цехе мясокомбината / Павел Куницкий // Пінскі веснік. 1992. 13 чэрвеня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1198 разоў Апошняя змена Панядзелак, 13 Красавік 2020 12:09