Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 10 Снежань 2014 10:51

16 верасня 2014 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Ларысы Уладзіміраўны Языковіч (1954), вучонага-гісторыка, аўтара прац па пытаннях міжнароднай дзейнасці Беларусі, гісторыі беларускай дыяспары ў краінах блізкага і далёкага замежжа

Ларыса Уладзіміраўна Языковіч нарадзілася 16 верасня 1954 года ў горадзе Ганцавічы Брэсцкай вобласці.

У 1977 годзе Ларыса Языковiч скончыла гiстарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта iмя У. Ленiна. Працаваць пачала ў Інстытуце гісторыі АН БССР. У 1982 годзе абаранiла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Удзел Беларускай ССР у дзейнасці ЮНЕСКА 1954–1980 гг.”.

З 1995 года Л. У. Языковіч працуе ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі. З 1996 года – загадчык рэдакцыі гісторыі Беларусі. Адначасова ў 1995–2000 гадах працавала ў Інстытуце гісторыі. З 2003 года загадвала рэдакцыяй гісторыі, філасофіі, эканомікі і права, цяпер – галоўны рэдактар выдавецтва.

Ларыса Уладзіміраўна даследуе пытанні міжнароднай дзейнасці Беларусі і яе ўдзел у рабоце спецыялізаваных устаноў ААН, гісторыю беларускай дыяспары ў краінах далёкага і блізкага замежжа, рэлігійна-царкоўнае жыццё беларускай эміграцыі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя В. Ф. Праскурава. Кулан Алена Юр’еўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы Л. У. Языковіч

  1. Ваньковичи / сост. Н. А. Голубева, Н. М. Усова, Л. В. Языкович. Минск : БелЭн, 2012. 456 с.: ил. (Белорусский родовод).

  2. Энциклопедия Победы: Беларусь – Москва / сост. А. И. Докучаев, Б. Д. Долготович, Л. В. Языкович. Минск ; Москва, 2009. 802 с. : ил.

  3. Атлас гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён / аўтар тэксту Л. У. Языковіч ; склад.: Г. Р. Шыкунова, Л. У. Языковіч. Мінск : БелЭн, 2006. 158 с. : іл., карты.

  4. Гребенкина, А. А. Брест непокорённый : антифашистское подполье г. Бреста и Брестского района в годы Великой Отечественной войны (1941–1945) : ист. очерк / А. А. Гребенкина ; ред. Л. В. Языкович. Минск : БелЭн, 2005. 311 с.: ил.

  5. Деятельность Белорусской ССР в ЮНЕСКО / Л. В. Языкович ; под ред. И. М. Игнатенко. Минск : Наука и техника, 1986. 59 с.

  6. Праваслаўныя беларусы на эміграцыі: праблемы і ўзаемадзеянні / Л. У. Языковіч // Белрусіка = Albaruthenica. 1997. Кн. 6, ч. 1.

  7. Беларуская царква на эміграцыі як захавальніца духоўнай нацыянальнай спадчыны / Л. У. Языковіч // Славянскія культуры пасля Другой сусветнай вайны : матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі. Мінск, 1996.

  8. Рэлігійны друк і духоўнае жыццё беларускай эміграцыі / Л. У. Языковіч // Белрусіка = Albaruthenica. 1995. Кн. 5.

  9. Праваслаўныя беларусы ў грамадска-палітычным жыцці ЗША / Л. У. Языковіч // Белрусіка = Albaruthenica. 1995. Кн. 5.

 

Аб жыцці і дзейнасці Л. У. Языковіч

  1. Языковіч Ларыса Уладзіміраўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 246.

  2. Языковіч Ларыса Уладзіміраўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2003. Т. 6, кн. 2. С. 289.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1260 разоў Апошняя змена Чацвер, 16 Красавік 2020 10:39