Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 14 Студзень 2015 13:00

20 лістапада 2014 г. – 75 гадоў з часу (1939) стварэння Брэсцкай мытні

Гісторыя Брэсцкай мытні непарыўна звязана са станаўленнем і развіццём мытнай справы на мяжы СССР. 20 лістапада 1939 года Народным камісарыятам знешняга гандлю СССР выдадзены загад № 158, у адпаведнасці з якім была створана Брэсцкая мытня. У штатным раскладзе лічыліся ўсяго два супрацоўнікіначальнік Аляксандр Міхайлавіч Ральцэвіч і Мікалай Шынкевіч. Пазней штат умацоўвалі за кошт пераводу кадраў з былой мытні на станцыі Негарэлае (Мiнскi раён).

Асноўны змест работы мытні ў гэты час складаў кантроль праходжання экспартна-імпартных грузаў. На экспарт з СССР вывозілася галоўным чынам пшаніца. Аснову імпарту складала прадукцыя машынабудавання.Супрацоўнікамі мытні ажыцяўляўся таксама дагляд грамадзян, якія выязджалі з заходніх абласцей БССР на пастаяннае месца жыхарства за мяжу. Перад вайной у Брэсцкай мытні, якая размяшчалася ў будынку Прычыгуначнага паштамта, працавалі 12 супрацоўнікаў.

Пасля вызвалення Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Народны камісарыят знешняга гандлю СССР выдаў загад № 375/л (27 кастр. 1944 г.) аб аднаўленні Брэсцкай мытні. Асноўная задача мытных органаў у гэты перыяд кантроль тавараў і рэчаў, якія перамяшчаліся прыватнымі асобамі, а таксама вайскоўцамі. Начальнікам Брэсцкай мытні стаў Міхаіл Гаўрылавіч Жараў.

У 1946 годзе ўпраўленне мытні размяшчалася на вул. КарлаМаркса, 2, там жа было абсталявана спецыяльнае сховішча для канфіскату. У гэтыя гады ўрад прымаў жорсткія меры па абмежаванні доступу на ўнутраны рынак замежных тавараў, што ўвозіліся прыватным парадкам, мытня праводзіла суцэльную праверку ручной паклажы і багажу пасажыраў, якія перасякаюць мяжу. Толькі ў 1953 годзе быў адменены прынцып суцэльнага дагляду (уключаючы асабісты).

У 1957 годзе ў сувязі з масавым характарам правозу праз мяжу матэрыялаў і прадметаў, якія кваліфікаваліся як ідэалагічна шкодныя, супрацоўнікамі Брэсцкай мытні была актывізавана барацьба з кантрабандай. Штат Брэсцкай мытні да 1960 года дасягнуў 37-мі чалавек. У 1969 годзе Брэсцкая мытня была рэарганізавана. Новая структура прадугледжвала ўчастак па пропуску грузаў і паштова-пасажырскую групу. Дзейнічалі таксама два мытных паста: Мінскі і Высока-Літоўскі.

У сувязі з развіццём міжнароднага гандлёвага супрацоўніцтва, павелічэннем людскіх кантактаў і ўзрослай плынню аўтатранспарту, які перасякаў мяжу, было прынята рашэнне аб стварэнні ў 1969 годзе асобнага паста «Варшаўскі мост». Была ўведзена пасада інспектара па барацьбе з кантрабандай.

У 1970 годзе на Брэсцкай мытні былі ўтвораны два асноўных буйных аддзелы: паштова-пасажырскі (71 чалавек) і транспартна-конны (38 чалавек).

Напярэдадні Маскоўскай Алімпіяды (1980) штат Брэсцкай мытні быў павялічаны амаль у паўтары разы і складаў 227 чалавек. Мытнікі ўпершыню атрымалі сучасную тэхніку для эфектыўнага кантролю аўдыёвізуальнай прадукцыі, партатыўныя рэнтгенаўстаноўкі і прыборы для экспрэс аналізаў.

Павелічэнне міжнародных транспартных перавозак запатрабавала ад Брэсцкай мытні стварэння ў 1984 годзе спецыялізаванага паста «Казловічы». Усяго мытня налічвала тры пасты: «Высока-Літоўск», «Казловічы», «Варшаўскі мост». Брэсцкая мытня зяўлялася самай буйной з сухапутных мытняў краіны, лідзіруючы па велічыні агульнага пасажырапатоку, аўтатранспартных перавозак.

У красавіку 1990 года быў створаны аддзел па барацьбе з кантрабандай і парушэннямі мытных правіл. У 1991 годзе створаны новы мытны пункт «Заходні Буг». З 20 верасня 1991 года Брэсцкая мытня была ўключана ў сістэму мытных органаў Рэспублікі Беларусь. Пашыраецца сфера дзейнасці, утвараюцца чарговыя мытныя пасты: «Баранавічы», «Брэст-Аэрапорт».

У 19992011 гадах намаганнямі мытнага органа, які выступаў у якасці заказчыка будаўніцтва, пад непасрэдным кіраўніцтвам намесніка начальніка мытні Івана Сямёнавіча Пясецкага на мяжы з Польшчай і Украінай створана інфраструктура з сямі пунктаў пропуску. У 2012 годзе завершана будаўніцтва мытнай і памежнай інфраструктуры пункта пропуску «Дамачава». У лютым 2012 года ўведзены ў эксплуатацыю першы ў рэспубліцы стацыянарны інспекцыйна-надглядны комплекс, размешчаны ў пункце пропуску «Казловічы». Са студзеня 2012 года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці функцыянуе адна мытня Брэсцкая. У працэсе рэарганізацыі мытных органаў Рэспублікі Беларусь Брэсцкая мытня стала найбуйнейшай у краіне. Пінская мытня спыніла сваю дзейнасць і была далучана да Брэсцкай.

У цяперашні час у склад мытні ўваходзяць дзевяць мытных пастоў («Брэст-Цэнтральны», «Казловічы», «Варшаўскі мост», «Брэст-Заходні», «Пясчатка», «Дамачава», «Маларыта», «Пінск», «Баранавічы»), 28 функцыянальных аддзелаў, тры самастойных аддзелы мытнага афармлення і кантролю.

У зоне дзейнасці мытні функцыянуе больш за 2000 субектаў гаспадарання, забяспечваецца папаўненне дзяржаўнага бюджэту. Штосутачна ў мытным дачыненні афармляецца каля тысячы грузавых і пасажырскіх чыгуначных вагонаў, да тысячы аўтапаяздоў, да 5000 – легкавых аўтамабіляў. Пры гэтым штодня супрацоўнікі мытні сустракаюць і праводзяць каля 20 тысяч грамадзян розных дзяржаў. Сярод іх нярэдка і парушальнікі мытнага заканадаўства, для якіх мытня становіцца органам дазнання па справах аб кантрабандзе. Мытнікамі канфіскоўваюцца забароненыя да перамяшчэння праз мяжу тавары, дзесяткі прадметаў, якія прадстаўляюць гістарычную і культурную каштоўнасць. Частка іх размешчана ў музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (адкрыты ў 1989 г.).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

 

  1. Брестская таможня. Доверено страной : 70 лет на границе / текст А. М. Суворова. Брест : Полиграфика, 2009. 149 с. : ил.

  2. Брестская таможня / Ю. А. Брытков // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 163–165.

  3. Брэсцкая мытня /Н. С. Игнацевич ; Мытня «Заходні Буг» /В. Г. Осінцаў // Памяць : Брэст : гісторыка-дакументальная хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 519–521.

  4. Свиридович, О. Брестская таможня отметила своё 75-летие / Ольга Свиридович // Заря. 2014. 21 нояб.

  5. Кирьянов, А. Легенды берестейского мыта : [о книжной выставке, посвященной 75-летию Брестской таможни, подготовленной Брестской областной библиотекой им. М. Горького] / Артём Кирьянов // Рэспублiка. 2014. 16 верас. С. 13.

  6. Козлов, Г. От «летучих отрядов» до таможенной декларации : для становления Брестской таможни немало было сделано её руководителями в 40–50-е годы / Георгий Козлов // Заря. 2014. 4 сент. С. 6.

  7. Зоркий глаз «Козловичей» : [30 лет таможенному посту «Козловичи»] // Брестский вестник. 2014. 4 сент. (№ 36). С. 7.

  8. Жук, Е. Таможенный максимум : [20 сентября Брестская таможня отмечает свой профессиональный праздник] / Елена Жук // Вечерний Брест. 2014. 19 сент. С. 3.

  9. Рутковская, Е. Старты кинологов : [о прохождении чемпионата таможенных органов по служебному многоборью] / Екатерина Рутковская // Заря. 2014. 15 июля. С. 4.

  10. Полевик, В. В ноябре 1944-го... : [о первом начальнике Брестской таможни Михаиле Гавриловиче Жарове] / Василий Полевик, Георгий Козлов // Заря. 2014. 19 июля. С. 5.

  11. Литвинович, Е. Граница без очередей : [о работе пункта пропуска «Козловичи»] / Евгений Литвинович // Заря. 2014. 7 июня. С. 6.

  12. Козлов, Г. Они были первыми... : [о первых работниках Бресткой таможни Александре Ральцевиче и Николае Шинкевиче] / Георгий Козлов // Заря. 2014. 7 июня. С. 6.

  13. Тиборовская, Т. «Таможня инструмент в руках государства» : [20 сентября в Бресте открыт транспортно-логистический центр «БрестБелтаможсервис» и пункт пропуска «Домачево»] / Тамара Тиборовская // Вечерний Брест. 2011. 23 сент. С. 3.

  14. Волынчук, Л. «Мы рады вам на нашем берегу...» : [погранконтроль «Варшавский мост»] / Лариса Волынчук // Вечерний Брест. 2011. 2 марта. С. 2.

  15. Саяпин, В. «Берестейское мыто вечно» : [история Брестской таможни] / Виктор Саяпин // Вечерний Брест. 2009. 10 июня.

  16. Брытков, Ю. На перекрёстке времён и дорог : [интервью с начальником Брестской таможни] / Юрий Брытков ; беседовал Александр Логвинович // Заря. 2009. 21 нояб. С. 5.

  17. Мощик, С. Зелёный коридор через Буг : [60 лет пункту пропуска «Варшавский мост»] / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2006. 25 янв. С. 3.

  18. Илларионова, Л. 400 км цивилизованной границы обслуживает в год своего 15-летия таможня «Западный Буг» / Лара Илларионова // Вечерний Брест. 2006. 17 мая. С. 3.

  19. Логвинович, А. Без права на ошибку : [о таможне «Западный Буг»] / Александр Логвинович // Заря. 2005. 20 сент.

  20. Курэц, А. Айчынным таварам – «зялёны калідор» : [вынікі работы мытні «Заходні Буг» у 2004 г.] / Аляксандр Курэц // Народная трыбуна. 2005. 15 студз. С. 2.

  21. Кобяк, Э. Западные «ворота» СНГ : [пограничный пункт пропуска «Варшавский мост»] / Эдуард Кобяк // Заря 2005. 28 мая. С. 1.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1053 разоў Апошняя змена Серада, 25 Сакавік 2020 14:52