Панядзелак, 26 Студзень 2015 15:56

5 студзеня 2015 г. – 80 гадоў з дня нараджэння (1935–1998) Рыгора Іванавіча Афанасіка, вучонага ў галіне меліярацыі, члена-карэспандэнта Акадэміі аграрных навук Беларусі, заслужанага меліяратара Беларусі

Рыгор Іванавіч Афанасік нарадзіўся 5 студзеня 1935 года ў вёсцы Іванкавічы Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці).

Рыгор Афансік у 1958 годзе скончыў Беларускую сальскагаспадарчую акадэмію. З 1960 года працаваў у Беларускім НДІ меліярацыі і лугаводства, вучыўся ў аспірантуры. У 1965 годзе абараніў дысертацыю “Исследование водно-теплового режима низинных торфяников в зимний период” i стаў кандыдатам тэхнічных навук. У 1980 годзе Рыгору Іванавічу надалі ганаровае званне Заслужанага меліяратара Беларусі.

У 1984 годзе Р. І. Афанасіку прысвоена вучоная ступень доктара тэхнічных навук, у 1989 годзе – званне прафесара. З 1992 года – загадчык аддзелам у Беларускім НДІ меліярацыі і лугаводства.

Рыгор Іванавіч меў навуковыя працы па тэорыі комплекснага рэгулявання водна-паветранага, цеплавога і пажыўнага рэжымаў меліяраваных зямель, распрацоўцы прыёмаў іх аднаўлення пасля забруджвання радыёнуклідамі. Аўтар шэрагу патэнтаў у галіне меліярацыі. Адзін з аўтараў манаграфіі «Комплексное регулирование условий жизни растений на торфяных почвах» (1980). Быў адным з навуковых кансультантаў і аўтарам шэрагу артыкулаў энцыклапедычнага даведніка “Мелиорация” (Мінск, 1984).

Рыгор Іванавіч стаў членам-карэспандэнтам Акадэміі аграрных навук Рэсублікі Беларусь (1992). Быў членам камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у вобласці навукі і тэхнікі.

Рыгор Іванавіч Афанасік памёр 9 красавіка 1998 года.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Біч Таццяна Анатольеўна, бібліёграф

 

  1. Афанасик Григорий Иванович // Регионы Беларуси: энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 2. С. 30.

  2. Григорий Иванович Афанасик : (к 75-летию со дня рождения) // Мелиорация : научно-практический журнал / РУП «Институт мелиорации». Минск, 2010. № 1 (63). С. 248.

  3. Афанасик, Г. И. Комплексное регулирование условий жизни растений на торфяных почвах / Г. И. Афанасик, Н. С. Шабан, В. Н. Пятницкий, В. П. Трибис. Минск : Ураджай, 1980. 136 с.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1114 разоў Апошняя змена Чацвер, 16 Красавік 2020 11:55