Панядзелак, 26 Студзень 2015 16:04

16 студзеня 2015 г. – 55 гадоў з дня нараджэння (1960) Аляксандра Дзмітрыевіча Трашчылы, спартсмена (лёгкая атлетыка), трэнера, заслужанага майстра спорту СССР (1988), чэмпіёна свету (1983)

Аляксандр Дзмітрыевіч Трашчыла нарадзіўся 16 студзеня 1960 года ў вёсцы Аснежыцы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

 

Лёгкай атлетыкай Аляксандр Трашчыла сур’ёзна пачаў займацца ў 1975 годзе ў Мінску, першым трэнерам быў Б. А. Міхальчук, з 1979 года – Галіна Пятроўна Бухарына, заслужаны трэнер СССР, удзельніца Алімпійскіх гульняў 1968 года ў Мехіка і 1972 года ў Мюнхене.

Аляксандр меў выдатныя фізічныя даныя: рост – 183 см, вага – 73 кг. Нарматыў майстра спорту ўпершыню выканаў ў 1979 годзе на чэмпіянаце “Працоўных рэзерваў” у Сочы. Аляксандр Трашчыла – чэмпіён СССР сярод юніёраў (1980) у бегу на 300 м у закрытых памяшканнях. Чэмпіён Спартакіяды народаў СССР. Двухкратны прызёр СССР, пераможца спаборніцтваў на прызы братоў Знаменскіх.

З 1982 года трэніраваць яго стаў заслужаны трэнер СССР Анатолій Іванавіч Юлін. На чэмпіянаце Еўропы 1982 года зборная СССР у складзе Аляксандра Трашчылы, Паўла Рошчына, Паўла Канавалава і Віктара Маркіна заняла ІІІ месца, саступіўшы камандам ФРГ і Вялікабрытаніі. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (1982) у эстафеце 4х400 м у складзе зборнай каманды СССР.

На чэмпіянаце свету 1983 года Аляксандр Трашчыла разам з Сяргеем Лавачовым, Мікалаем Чарнецкім і Віктарам Маркіным заваяваў залаты медаль у эстафеце 4х400 м. Двухкратны рэкардсмен СССР у эстафеце 4х400 м, пераможца Кубка васьмі нацый (1983). У 1983 годзе ў Хельсінкі ў складзе сборнай каманды СССР становіцца чэмпіёнам свету ў эстафеце 4х400 м.

Сярэбраны прызёр спаборніцтваў «Дружба–84» у бегу на 400 м (1983). Вынік, паказаны Аляксандрам Трашчылай на дыстанцыі 400 метраў на спаборніцтвах «Дружба–84», з’яўляўся нацыянальным рэкордам Беларусі. Рэкардсмен Беларусі (1984) у бегу на 400 м.

У 1989 годзе Аляксандр Трашчыла скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры. У 1988–1991 гадах працаваў трэнерам-выкладчыкам у спартыўным клубе Савецкай арміі Беларускай ваеннай акругі. У 1991–1993 гадах – дырэктар спартыўнага клуба «Няміга» ў Мінску. З 1993 года назначаны старшым трэнерам нацыянальнай маладзёжнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы, працаваў дзяржтрэнерам.

У канцы мая 2012 года Аляксандр Трашчыла быў назначаны выконваючым абавязкі кіраўніка нацыянальнай каманды. 25 кастрычніка 2012 года загадам Міністэрства спорту і турызму РБ стаў галоўным трэнерам зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы.

Аляксандр Дзмітрыевіч кіраваў зборнай лёгкаатлетаў на Алімпіядзе-2012 у Лондане, дзе ў шасці відах спорту беларусы заваявалі 12 медалёў. На жаль, лёгкаатлетка Надзея Астапчук, якая заваявала золата, з-за станоўчай допінг-пробы была пазбаўлена ўзнагароды. Са студзеня 2014 года – старшы трэнер нацыянальнай каманды па Мінскай вобласці.

Аляксандр Трашчыла з’яўляецца заслужаным майстарам спорту СССР, членам прэзідыўма БФЛА. Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалём «За трудовую доблесть».



Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Станкевіч Клаўдзія Аляксандраўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Трощило Александр Дмитриевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1. Кн. 2. Брестская область. С. 413.

  2. Трощило Александр Дмитриевич // Республика Беларусь : энциклопедия. Минск, 2008. Т. 7. С. 270.

  3. Трощило Александр Дмитриевич / А. М. Петриков // Спортивная энциклопедия Беларуси. Минск, 2005. С. 441.

  4. Трощило Александр Дмитриевич // Спортсмены Пинщины / авт.-сост. И. А. Кибак. Минск, 2004. С. 101

  5. Лёгкая атлетика / М. Е. Кобринский [и др.] ; под общ. ред. М. Е. Кобринского, Т. П. Юшкевича, А. Н. Конникова. 2-е изд. Минск : Тесей, 2012. Из содерж.: А. Трощило в главах 7, 8. С. 92, 106.

  6. Шахнович, Т. Главный тренер сборной Беларуси по легкой атлетике Александр Трощило: «Для спортсменов должны быть другие зарплаты» / Татьяна Шахнович // Комсомольская правда в Белоруссии. 2013. 29 августа. С. 31.

  7. Тасман, Б. Королеве – лидера! : [упоминается А. Трощило] / Борис Тасман // Прессбол. 2013. 23 августа (№ 124). С. 11.

  8. Тасман, Б. Системный приговор: [вопросы к А. Трощило] / Борис Тасман // Прессбол. 2013. 22 августа (№ 123). С. 1, 4.

  9. Дубицкий, М. Александр Трощило: одна за всех, или Кто во что горазд / Михаил Дубицкий // Спортивная панорама. 2013. 20 августа (№ 121). С. 4.

  10. Тасман, Б. Перед штурмом : [беседа с гл. тренером нац. команды А. Трощило] / Борис Тасман // Прессбол. 2013. 1 марта (№ 32). С. 16

  11. Дубицкий, М. Александр Трощило: о клановости и пересудах / Михаил Дубицкий // Спортивная панорама. 2013. 1 февраля (№ 17). С. 2.

  12. Сивый, А. Александр Трощило: «Радости пока мало…» / Алесь Сивый // Народная Воля. 2012. 21 лістапада.

  13. Тасман, Б. Между прошлым и будущим : [беседа с гл. тренером А. Трощило] / Борис Тасман // Прессбол. 2012. 14 ноября (№ 169). С. 1, 7.

  14. Александр Трощило // Легкая атлетика. 1984. № 7. С. 7.

  15. Александр Трощило. – Режим доступа: http://sportpanorama.by/themes/4860/.

  16. Очень тяжелая легкая атлетика: [интервью с А. Трощило]. – Режим доступа: http://respublika.sb.by/kompetentnyy-sobesedhik-128/articleloochen-tyazhelaya-legkaya-atletika-.html.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1421 разоў Апошняя змена Серада, 08 Ліпень 2020 12:29