Аўторак, 24 Люты 2015 12:44

1 студзеня 2015 г. – 55 гадоў з часу стварэння (1960) ААТ «Брэстсельмаш», створанага на базе Брэсцкага рамонтна-механічнага завода

Гісторыя завода “Брэстсельмаш” пачалася ў пасляваенным 1946 годзе, калі ў г. Брэсце на базе цэнтральнай рамонтнай майстэрні загадам Генштаба УС СССР 6 мая 1946 года была сфарміравана воінская частка № 32046. Гэта была рамонтна-механічная майстэрня, якая выпускала прадукцыю мірнага прызначэння, напрыклад, рэзервуары альбо балконную агароджу. Асартымент і колькасць прадукцыі пастаянна ўзрасталі: цеплагенератары, гарэлкі, воданагравальнікі, печы для ацяплення дамоў і вытворчых памяшканняў.

Рамонтна-механічная майстэрня ў 1960 годзе набыла статус рамонтна-механічнага завода, які быў перададзены з Міністэрства абароны гаспадарчым органам. У 1968 годзе вуліца Пераезд, дзе знаходзяцца карпусы завода, атрымала імя Захара Філімонавіча Паплаўскага (1898–1965), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. У 1970 годзе рамонтна-механічны завод быў перайменаваны ў Брэсцкі машынабудаўнічы завод абсталявання жывёлагадоўчых ферм. З 1975 года – Брэсцкі завод сельскагаспадарчага машынабудавання “Брэстсельмаш”. У 1976 годзе завод экспартаваў прадуцыю ў Манголію. У 1978 годзе 85,2 % агульнага аб’ёму прадукцыі выпускалася з дзяржаўным знакам якасці.

У 1980-я завод нарошчваў магутнасці, яго прадукцыя (цеплагенератары, прыточна-выцяжныя ўстаноўкі для абагрэву і вентыляцыі жывёлагадоўчых памяшканняў) устаноўлена на сотнях фермаў СССР, паспяхова выкарыстоўваецца для абагрэву аранжэрэй, цяпліц, складскіх памяшканняў. Завод меў тэхнічную і мастацкую бібліятэкі, здраўпункт, сталовую, інтэрнат, два дзіцячыя садкі.

У пачатку 1990-х прамысловы комплекс Беларусі працаваў ва ўмовах эканамічнай трансфармацыі і пераходу ад планава-размеркавальнай да рыначнай эканомікі. У 1993 годзе “Брэстсельмаш” быў пераўтвораны ў народнае прадпрыемства «Завод Брэстсельмаш» з 100 % калектыўнай уласнасцю працуючых членаў калектыву. У ідэйным сэнсе гэта была спроба пабудовы так званага “народнага капіталізму” з высокай доляй акцыянераў-суўладальнікаў. Практычна ж паступова прадпрыемствы Беларусі перайшлі да акцыянернай формы ўласнасці. У 2000 годзе НП «Завод Брэстсельмаш» ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «Брэстсельмаш».

Біяграфія завода змясціла ў сябе не толькі змену назваў, але і павышэнне складанасці і тэхнічнага ўзроўню выпускаемай прадукцыі. Больш за 40 гадоў завод спецыялізуецца на выпуску цеплавога абсталявання, якое прымяняецца ўсюды, дзе патрэбна эканамічная крыніца цяпла.

У ААТ «Брэстсельмаш» распрацаваны і выпускаюцца: цеплагенератары, агрэгаты топачныя, паветранагравальнікі, гарэлкі блокавыя на вадкім і газавым паліве, катлы ацяпляльныя вадагрэйныя, зернесушылкі на вадкім і газавым паліве, агрэгаты ўнясення угнаенняў, зернеачышчальна-сушыльныя комплексы. Вырабы, надзейныя ў эксплуатацыі, эканамічныя і простыя ў абслугоўванні.

На прадпрыемстве дзейнічае сістэма менеджменту якасці. У 2006 годзе сістэма менеджменту якасці сертыфікавала на адпаведнасць патрабаванням міжнароднага стандарту ISO 9001. Прадукцыя мае неабходныя сертыфікаты, дазволу і якасныя пасведчанні, якія дазваляюць паспяхова прадаваць яе на рынках Расіі, Украіны, Казахстана, Малдовы і іншых краін СНД. Неаднаразова прадукцыя завода была адзначана дыпломамі за якасць і выпуск сучаснай энергазберагальнай тэхнікі на розных выставах, якія праходзілі як на тэрыторыі РБ, так і за яе межамі, з’яўлялася лаўрэатам конкурсу «100 лепшых тавараў Рэспублікі Беларусь на рынках Расійскай Федэрацыі».

У калектыве працуе каля 500 чалавек. Ёсць тут працоўныя дынастыі, самыя вядомыя – Рабасюкоў, Мікалаевых, Алейнікавых. Гонарам завода з’яўляюцца яго ветэраны: Віктар Алейнікаў, Анатоль Іовік, Расціслаў Хмара, Аляксей Шапетунька, Міхаіл Гондзюк, Аляксей Пашкевіч, Марыя Селівончык, Якаў Камінскі, Сцяпан Трушко, Пётр Дасцько, Сяргей Гарчук і інш. Выдатна ведаюць сваю справу спецыялісты службы якасці Галіна Трушко і Раіса Лазарчук, эканамічнага аддзела Мікалай Стасевіч, Валянціна Любчук, бахгалтары Яўгенія Гараднічук, Вольга Фісюк, Галіна Ляўчук, канструктары Ларыса Барынава, Галіна Бабань і Валерый Новік, тэхнолагі Галіна Меркушэвіч і Наталля Сергіенка.

Сярод работнікаў завода шмат рацыяналізатараў, вынаходнікаў, сапраўдных майстроў. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, маёр у адстаўцы, інжынер Уладзімір Іванавіч Кіргізаў – чалавек творчы, зрабіў шмат рацыяналізатарскіх прапаноў, мае пяць патэнтаў на вынаходніцтвы. Таксама творча працуе начальнік бюро сельгасмашын Віталь Аляксеевіч Высоцкі, аўтар трох патэнтаў.

Шмат гадоў (1973–2013) аддаў заводу Іосіф Сямёнавіч Паюк. Працаваў інжэнерам-дыспетчэрам, старшым майстрам, начальнікам цэха, старшынёй прафкама, а з 1995 года стаў дырэктарам прадпрыемства. За плячамі І. С. Паюка былі Чарнавецкі індустрыяльны тэхнікум, Харкаўскі будаўнічы інстытут, Беларускі дзяржаўны эканамічны факультэт, але і эканамічная сітуацыя 1990-х была вельмі складанай. Кіраўніку давялося вясці калектыў ў няпростых умовах, усё ж завод развіваўся і прадукцыя знаходзіла сваю нішу на рынку. У лістападзе 2013 года дырэктарам стаў Фёдар Леанідавіч Котаў, які раней быў намеснікам дырэктара па продажам.

Сёння ААТ «Брэстсельмаш» – сучаснае прадпрыемства з поўным вытворчым цыклам. Год ад года выпускае ўсё больш дасканалую і канкурэнтаздольную тэхніку для сельскай гаспадаркі і іншых галін прамысловасці. У аснове поспеху ляжыць бесперапыннае абнаўленне і ўдасканаленне нашых вырабаў, пастаяннае павышэнне кваліфікацыі нашага персаналу і мадэрнізацыісамога прадпрыемства.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Брэсцкаяй цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічным аддзелам

 

  1. Брестский завод сельскохозяйственного машиностроения «Брестсельмаш» / И. С. Паюк // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск,2009. Кн. 1.С. 175–176.

  2. Брестский завод сельскохозяйственного машиностроения «Брестсельмаш» // Республика Беларусь : энциклопедия : [в7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 518

  3. Брэсцкі завод сельскагаспадарчага машынабудавання «Брэстсельмаш» // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 295.

  4. «Брестсельмаш» // Брест : энцикл. спр. Минск, 1987. С. 104.

  5. Брестский завод сельскохозяйственного машиностроения // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1979. Т. 2. С. 107.

  6. ОАО «Брестсельмаш» // Предприятия города Бреста : библиогр. указатель / Брест. обл. б-ка им. М. Горького ; сост. А. Н. Березюк. Брест : Полиграфика, 2009. С. 39–42.

  7. Прамысловасць Брэста ў 1950–1990-я гады // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 478–483.

  8. Открытое акционерное общество «Брестсельмаш» // Инвестиционный каталог предприятий Брестской области / УП «Брестское отделение Белорусской торгово-промышленной палаты». Брест, 2007. С. 38–41.

  9. Открытое акционерное общество «Брестсельмаш» // Сельхозтехника Брестчины / УП «Белорусская торгово-промышленная палата. Брестское отделение». Брест, 2006. С. 4–5.

  10. ОАО «Брестсельмаш» // Инвестиционный каталог предприятий Брестской области / УП «Брестское отделение Белорусской торгово-промышленной палаты». Брест, 2005. С. 9–10.

  11. Брестсельмаш : [открытое акционерное общество «Брестсельмаш»] // Брестчина производит, предлагает, приглашает : каталог-справочник / отд. внеш. торговли ком. пром-сти и торговли Брест. облисполкома, предприятие «Техн. центр-88». Барановичи, 2004. С. 20.

  12. Андрусевич, А. А. Анализ видов маркетинга и их развитие на машиностроительном предприятии : [на примере работа завода «Брестсельмаш»] / А. А. Андрусевич // Конкурентоспособность региональной экономики: проблемы и перспективы развития : сб. материалов межвузовской науч.-практич. конф. студентов, магистрантов, аспирантов. Брест, 25 ноября 2010 г. Брест : БрГУ, 2010. С. 14–15.

  13. Кабалик, И. Три дня в неделю будут работать «селтмашевцы» / Игорь Кабалик // Брестский курьер. 2013. 28 нояб. (№ 48). С. 3.

  14. Кирьянов, А. «Брестсельмаш»: качество, выгода, престиж / Артём Кирьянов // Рэспубліка. 2013. 27 верас.(№ 181). С. 13.

  15. Новикова, Л. ОАО «Брестсельмаш» вчера, сегодня, завтра /Лариса Новикова // Экономическая газета. 2013. 20 авг. (№ 60). С. 4.

  16. «Брэстсельмаш» - там, дзе патрэбна цяпло! // Звязда. 2012. 5 чэрв. С. 5.

  17. Реуц, С. Наш «Брестсельмаш» : Известное машиностроительное предприятие в этом году отметило 65-летие, удвоило объёмы производства и увеличило экспортные поставки / Сергей Рекуц // Заря. 2011. 24 сент. С. 5.

  18. Паюк, И. С. «Мы готовы обеспечить страну высококачественными отечественными агрегатами» : [беседа с директором ОАО «Брестсельмаш»] / И. С. Паюк ; беседовала И. Орлова //Народная газета. 2009. 21 апр. С. 5.

  19. Полонский, А. На «Победе» в Германию еду… : [об инженере «Брестсельмаша» Владимире Ивановиче Киргизове] / Анатолій Полонский // Заря. 2008. 27 дек. С. 8.

  20. Рекуц, С. Время «Ч» : [председатель горисполкома АПалышенков обэкономическом состоянии ОАО «Брестсельмаш»] / Сергей Рекуц // Брестский вестник. 2007. 30 авг. С. 2.

  21. Мощик, С. С прицелом на западный рынок работает коллектив ОАО «Брестсельмаш» / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2007. 16 февр. С. 8.

  22. Тоболич, А. ОАО «Брестсельмаш»: путь к стабильности : [краткие итоги работы за 2006 г.] / А. Тоболич // Заря. 2007. 6 февр. С. 1.

  23. Тепло и качество от «Брестсельмаша» : [инф. о продукции предприятия] // Заря. 2007. 13 янв. С. 6.

  24. Пилипчук, П. У каждого котла своя температура : [производство котлов ОАО «Брестсельмаш»] / Петр Пилипчук // Заря. 2006 5 дек. С. 2.

  25. Шупенька, Т. Айчыннае можа быць лепшым за імпартнае: упэўніцца ў гэтым можна з прадукцыяй ААТ «Брэстсельмаш» / Таццяна Шупенька // Звязда. 2006. 7 кастр. С. 8.

  26. И мощнее, и дешевле : [ОАО «Брестсельмаш» произвело опытный образец зерносушильного комплекса] // Рэспубліка. 2006. 26 жн. С. 4.

  27. ОАО «Брестсельмаш» недавно выпустило первую опытную партию теплогенераторов мощностью 60 кВт. // Советская Белоруссия. 2006. 16 февр. С. 1.

  28. Кабалик, И. Приказано нести убытки : [о заводе Брестсельмаш] / Игорь Кабалик // Брестский курьер. 2005. 11 авг. С. 8.

  29. Веремеюк, О. Завод «Брестсельмаш»: есть заслуги, есть перспективы / О. Веремеюк // Комсомольская правда в Белоруссии. 2005. 30 июля. С. 18–19.

  30. «Брестсельмаш» встречает день Победы новыми успехами : [о продукции завода] // Комсомольская правда в Белоруссии. 2005. 7 мая. С. 11.

  31. Паюк, И. Иосиф Паюк: «Мы напрасно забыли о кооперации…» / Иосиф Паюк ; беседовал И. Гомонов // Брестский курьер. 2005. 27 янв. С. 7.

  32. Паюк, І. С. Ураджай трэба яшчэ захаваць… : [гутарка з дырэктарам ААТ «Брэстсельмаш»] / І. С. Паюк ; запісала Т. Шупенька // Звязда. 2004. 17 верас. С. 8.

  33. «Брестсельмаш» выполнил задание по производству зерносушилок // Брестский курьер. 2004. 8 сент. С. 8.

  34. Муха, Ф. Виноват ли «Брестсельмаш»? : [о проблемах предприятия] / Ф. Муха // Рэспубліка. 2004. 7 жн. С. 4.

  35. Слободич, И. Брестскому оборудованию завидуют даже в Германии : [продукция ОАО «Брестсельмаш»] / И. Слободич // Комсомольская правда в Белоруссии. 2004. 27 июля. С. 19.

  36. Паюк, И. Есть ли навар от брестских котлов? : [директор завода «Брестсельмаш» об экономич. проблемах предприятия] / Иосиф Паюк ; беседовал А. Гурин // Вечерний Брест. 2001. 12 окт. С. 1.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1001 разоў Апошняя змена Серада, 29 Красавік 2020 16:07