Аўторак, 24 Люты 2015 13:04

2 лютага 2015 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Патапавіча Валынца (1935), вучонага ў галіне фізіялогіі і біяхіміі раслін, лаўрэата прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (1996), прэміі НАН Беларусі (2007)

Аляксандр Патапавіч Валынец нарадзіўся 2 лютага 1935 года ў вёсцы Берказы Пінскага павета (цяпер Дубайскага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначніка. Бацька працаваў пуцявым абходчыкам. Дзяцінства Аляксандра прайшло ў гады нямецкай акупацыі Піншчыны і ў цяжкі пасляваенны час. З 1944 года вучыўся ў мясцовай пачатковай школе, потым – у Паняціцкай сямігадовай, Малоткавіцкай сярэдняй школах.

Пасля заканчэння Малоткавіцкай СШ (1954) Аляксандр Валынец паступіў на хіміка-біялагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, які закончыў на выдатна ў 1960 годзе. Студэнтам двойчы ўдзельнічаў у асваенні цалінных зямель у Казахстане. Працаваў настаўнікам хіміі і біялогіі у Жытамлянскай сярэдняй школе Гродзенскага раёна.

3 1961 года А. П. Волынец займаўся ў аспірантуры пры Інстытуце біялогіі АН БССР (цяпер Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі) пад кіраўніцтвам доктара біялагічных навук, прафесара Сяргея Міхайлавіча Маштакова (1905–1970). Працаваў у лабараторыі стымуляцыі росту раслін і гербіцыдаў (з 1963 – лабараторыя хімічнай рэгуляцыі росту і развіцця раслін). Абараніў кандыдацкую дысертацыю “Анатомо-морфологическая характеристика устойчивости сортов льна-долгунца к натриевым солям 2,4-Д и 2М-4Х(1964). У 1974 годзе паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю, прысвечаную даследаванню анатама-марфалагічных і фізіёлага-біяхімічных асаблівасцей выбіральнасці дзеяння гербіцыдаў.

З 1982 па 2006 гады Аляксандр Патапавіч працаваў загадчыкам лабараторыі фізіялогіі патагенеза і хвораўстойлівасці раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча. У гэты перыяд лабараторыя пашырыла тэматыку даследаванняў у вобласці вывучэння накіраванай рэгуляцыі хваробаўстойлівасці раслін з дапамогай прыродных рэгулятараў росту.

А. П. Валынец – заснавальнік беларускай школы эндагенных рэгулятараў росту і развіцця раслін, фізіялогіі фітаімунітэта і абароны раслін. У 1997 годзе яму было прысвоена вучонае званне прафесара. У 2007 годзе ўзнагароджаны прэміяй НАН Беларусі за ўклад у распрацоўку рэгулятарных асноў фітаімунітэта.

Аўтар навуковых прац па фізіялогіі дзеяння гербіцыдаў, рэгулятарных механізмаў патагенезу і фітаімунітэту. Выявіў здольнасць прыродных фенолаў рэгуляваць рост клетак расцягваннем. Распрацаваў метады аналізу фітагармонаў і фенольных злучэнняў, спосабы павелічэння ўстойлівасці і прадукцыйнасці раслін. Аўтар больш за 340 навуковых прац, 8-мі манаграфій і 8-мі патэнтаў на вынаходніцтвы. Падрыхтаваў 8 кандыдатаў біялагічных навук.

Аляксандр Патапавіч узнагароджаны медалём «За освоение целинных земель» і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1981). У 1996 і ў 2007 гадах за цыкл работ па фітаімунітэту злакаў узнагароджаны дыпломамі і прэміямі прэзідэнтаў Нацыянальных Акадэмій навук Украіны, Малдовы і Беларусі. У 2010 годзе знагароджаны нагрудным знакам “У гонар 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Казлова Людміла Яўгенаўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы А. П. Валынца

  1. Анатомо-морфологическая характеристика устойчивости сортов льна-долгунца к натриевым солям 2,4-Д и 2М-4Х: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата биологических наук / А. П. Волынец; АН БССР, Институт экспериментальной ботаники и микробиологии. Минск, 1964.

  2. Действие гербицидов 2М-4Х и 2,4-Д на сорта льна-долгунца / А. П. Волынец, С. М. Маштаков. Минск,1965.

  3. Маштаков, С. М. Физиологическое действие гербицидов на сорта культурных растений / С. М. Маштаков, В. П. Деева, А. П. Волынец; под ред. Ю. В. Ракитина; АН БССР, Ин-т эксперим. ботаники. Минск,1967.

  4. Прохорчик, Р. А. Физиологическое действие некоторых гербицидов на растения / Р. А. Прохорчик, В. А. Щербаков, А. П. Волынец, В. П. Деева, Г. П. Кудрявцев, С. М. Маштаков; под ред. Ю. В. Ракитина; АН БССР, Институт экспериментальной ботаники. Минск,1971. 249 с.: ил., табл.

  5. Физиологическое действие некоторых гербицидов на растения / С. М. Маштаков, А. П. Волынец [и др.]; под ред. Ю. В. Ракитина; АН БССР, Институт экспериментальной ботаники. Минск,1971.

  6. Взаимодействие эндогенных регуляторов роста и гербицидов : [монография] / А. П. Волынец; АН БССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича; науч. ред. Ю. В. Ракитин. Минск, 1980. 143 с. : ил., табл.

  7. Ароматические оксисоединения продукты и регуляторы фотосинтеза : монография / А. П. Волынец, Р. А. Прохорчик; науч. ред. В. М. Иванченко, д-р биол. Наук; АН БССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича. Минск, 1983. 155 c. : ил.

  8. Касач, А. М. Интродукция дикорастущих видов люцерны в Белоруссии / А. М. Касач; АН БССР, Центр. ботан. сад; науч. ред. А. П. Волынец. Минск,1988.

  9. Избирательное действие химических регуляторов роста на растения: физиол. основы / В. П. Деева, З. И. Шелег, Н. В. Санько; науч. ред. А. П. Волынец; АН БССР, Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича. Минск, 1988.

  10. Проблемы иммунитета сельскохозяйственных растений к болезням : монография / Н. А. Дорожкин, С. И. Бельская, Е. А. Волуевич, А. П. Волынец [и др.]; АН БССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича. Минск, 1988. 248 с.

  11. Физиология плодообразования люцерны / А. П. Волынец и др.; АН БССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича. Минск, 1989.

  12. Стероидные гликозиды новые фиторегуляторы гормонального типа / А. П. Волынец, В. П. Шуканов, С. Н. Полянская. Минск : Право и экономика, 2003. 134 с.

  13. ГончарикН. Н. Действие и последействие стероидных гликозидов при инфицировании растений пшеницы / Н. Н. Гончарик, А. П. Волынец, П. К. Кинтя // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя біялагічных навук. 2005. № 1.

  14. Шуканов, В. П. Гормональная активность стероидных гликозидов растений / В. П. Шуканов, А. П. Волынец, С. Н. Полянская; НАН Беларуси, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича. Минск, 2012.

  15. Фенольные соединения в жизнедеятельности растений / А. П. Волынец; науч. ред. В. Н. Решетников; НАН Беларуси, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича. Минск, 2013. 282 с.

 

Аб жыцці і дзейнасці А. П. Валынца

  1. ВолынецАлександр Потапович // Учёные Пинщины / авт.-сост. И. А. Кибак, П. Н. Синкевич, В. В. Василевицкий. Пинск, 2012. С. 30.

  2. ВолынецАлександр Потапович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 2. С. 797.

  3. ВолынецАлександр Потапович // Учёные Пинщины / авт.-сост. И. А. Кибак, П. Н. Синкевич. Минск, 2003. С. 32–33.

  4. Валынец Аляксандр Патапавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. Мінск, 2003. С. 483.

  5. Валынец Аляксандр Патапавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 488.

  6. Валынец Аляксандр Патапавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. Мінск, 1983. Т. 1. С. 408.

  7. Институт экспериментальной ботаники // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 773–774.

  8. Маштакоў Сяргей Міхайлавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1973. Т. 7. С. 110.

  9. Серова, З. Я. Профессор с Пинщины: 2 февраля исполняется 75 лет доктору биологических наук профессору Александру Потаповичу Волынцу / З. Я. Серова, Л. А. Пшеничная, В. П. Шуканов // Полесская правда (Пинск). 2010.30 января. С. 3.

  10. ВолынецАлександр Потапович // Режим доступа: http://www.bla.by /new/item/303-база-данных-ученые-беларуси.html.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1220 разоў Апошняя змена Чацвер, 23 Красавік 2020 11:20