Панядзелак, 09 Сакавік 2015 10:40

2 сакавіка 2015 г. – 70 гадоў з дня нараджэння (1945) Васіля Васільевіча Шапялевіча, вучонага-фізіка, доктара фізіка-матэматычных навук, аўтара навуковых даследаванняў па галаграфіі ў фотарэфрактыўных крышталях, лаўрэата прэміі НАН Беларусі імя акадэ

Васіль Васільевіч Шапялевіч нарадзіўся 2 сакавіка 1945 года ў вёсцы Каўняцін Лагішынскага раёна Пінскай вобласці (цяпер Лагішынскага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці).

У 1961 годзе Васіль Шапялевіч скончыў з медалём Лагішынскую сярэднюю школу. Паступіў у Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна на спецыяльнасць «Фізіка», які скончыў у 1969 годзе. З 1964 па 1967 гады праходзіў службу ў Савецкай арміі. Пасля заканчэння інстытута працаваў настаўнікам у Сташанскай сярэдняй школе Пінскага раёна.

У 1974–1975 гадах працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце. З 1975 года В. В. Шапялевіч – у аспірантуры пры Інстытуце фізікі АН БССР. У 1974 годзе Васіль Васільевіч абараніў дысертацыю на спашуканне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук “Электромагнитные волны в поглощающих оптически активных кристаллах”.

З 1975 года В. В. Шапялевіч працаваў у Мазырскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Н. К. Крупскай (з 2006 г. – Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна): 1975–1976 гады – загадчык кафедры фізікі, 1976–1987 гады і з 2005 года – загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі, у 1992–1998 гадах – прарэктар па навуковай рабоце.

У 1994 годзе В. В. Шапялевіч абараніў доктарскую дысертацыю “Дифракция световых волн на фазовых решетках в гиротропных средах”, а ў 1996 годзе атрымаў званне прафесара.

Аўтар болей за 300 навуковых і вучэбна-метадычных работ, у т. л. вучэбных дапаможнікаў і манаграфій. Напрамкі навуковых пошукаў звязаны з запісам галаграм у крышталях. Узначальвае навуковую школу. 8 аспірантаў пад яго кіраўніцтвам абаранілі кандыдацкія дысертацыі.

Сярод шматлікіх узнагарод можна адзначыць наступныя: «Выдатнік народнай асветы Беларускай ССР» (1982), «Выдатнік асветы СССР» (1985), «International Man of 2000/2001 year» (Міжнародны біяграфічны цэнтр, Кембрыдж, Вялікабрытанія), «The most influential scientist of decade» (Амерыканскі біяграфічны інстытут, 2001), «The person of year» (Амерыканскі біяграфічны інстытут, 2003), лаўрэат першай прэміі імя Ю. І. Астроўскага ў вобласці галаграфіі і інтэрферометрыі (Фізіка-тэхнічны інстытут імя А. Ф. Іофэ РАН, 2003), лаўрэат прэміі імя акадэміка Ф. І. Фёдарава (НАН Беларусі, 2011).

Пра вучонага можна сказаць: і фізік, і лірык. Акрамя праблем тэатрэтычнай фізікі Васіль Васільевіч даследуе фальклор і дыялект роднай вёскі Каўняцін. Мае некалькі навуковых публікацый па праблемам вывучэння фальклору і асаблівасцей гаворкі роднай вёскі. Ім сабрана болей 150 тэкстаў старадаўніх песень, запісаных у жыхароў гэтай вёскі. Аўтар зборніка вершаў «Каля паэзіі» і тэкстаў некалькіх песень.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Станкевіч Клаўдзія Аляксандраўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы В. В. Шапялевіча

  1. Каля паэзіі : зборнік вершаў патрыятычна-навуковага і агульнага зместу / Васіль Шапялевіч. – Мазыр : УА МДПУ імя І. П. Шамякіна, 2007. – 190 с.

  2. Квантовая механика: избранные лекции / В. В. Шепелевич; УО «Мозырский государственный педагогический университет». – Мозырь, 2005. – 98 с.

  3. Рашэнне эксперыментальных задач па электрастатыцы : вучэбна-метадычны дапаможнік / Шапялевiч В. В. ; Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут. – Мазыр, 1995. – 42 с.

  4. Дифракция световых волн на фазовых решетках в гиротропных средах: диссертация … доктора физ.-мат. наук: (01.04.05) / Шепелевич В. В. / АН РБ, Институт физики им. Б. И. Степанова. – Минск, 1994. – 294 с.

  5. Введение в когерентную оптику и голографию: учеб. пособие для физ.-мат. факультетов пед. ин-тов / В. В. Шепелевич. – Минск: Вышэйшая школа, 1985. – 142, [2] с.

  6. Электромагнитные волны в поглощающих оптически активных кристаллах : диссертация… канд. физ.-мат. наук / Шепелевич В. В. – Минск : ИФ АН БССР, 1975. – 107 с.

  7. Воспитательный, философский и психологический материал в народном творчестве деревни Ковнятин Пинского района /Шепелевич В. В., Сазанович Т. В. //Этнопедагогика: история и современность: материалы Междунар. науч.-практ. конф., Мозырь, 1718 окт. 2013 г. Мозырь, 2013. С. 140143.

  8. В полесских песнях история народа / Шепелевич В. В. // Социально-экономическое и историко-культурное развитие Полесского региона в ХХІ веке : Материалы междунар. науч.-практ. конф., посв. Дням науки Пинщины. Пинск, 2006. С. 220221.

  9. Физика и лирика – симбиоз возможен! / В. В. Шепелевич // Фiзiка: праблемы выкладання. 2004. № 3. С.51–52.

  10. Песнi пра Дунай у палескiм фальклоры Загароддзя / Шапялевіч В. В. // Матэрыялы мiждысцыплiнарнага навуковага семiнара па пытаннях даследавання Палесся (Мiнск, 19 верас. 1997 г.). Мінск : БелIПК, 1999. С. 55–60.

  11. Дунай у палескiх песнях / Шапялевіч В. В. // Культура беларускага пагранiчча: тэматычны зборнік навуковых прац / Міжнародная акадэмія вывучэння нацыянальных меншасцей; Мазырскі дзяржаўны педагагічны iнстытут iмя Н. К. Крупскай. Кн. 5: Культура беларуска-украiнска-расiйскага сумежжа. Мазыр ; Брэст, 1999. С. 7–12.

  12. Полесские песни – источник исторической и лингвистической информации / Шепелевич В. В. // Праблемы адукацыi, навукi, культуры Беларускага Палесся: матэрыялы Мiжнар. навук. канф. (22–23 лiст. 1996 г., Мазыр). Ч. 1. Мозырь, 1996. С. 134–135.

  13. Дунай в Полесских песнях / Шепелевич В. В. // Праблемы адукацыi, навукi, культуры Беларускага Палесся: матэрыялы мiжнар. навук. канферэнцыi (22–23 лiст. 1996 г., Мазыр). Мозырь, 1996. Ч. 2. С. 142–143.

  14. Аб неабходнасці ўліку рэгіянальных асаблівасцей у навучальна-выхаваўчым працэсе школ Беларускага Палесся / Шапялевiч В. В. // Нацыянальная школа: гісторыя, сучаснасць, перспектывы: тэмат. зб. матэрыялаў міжнар. нав.-практ. канф. Брэст, 1995. Зб. 1. С. 40–42.

  15. З лексiкi вескi Каўняцiн Пiнскага paена / Шапялевіч В. В. // Жывое народнае слова. Мiнск : Навука i тэхнiка, 1992. С. 131–134.

  16. З лексікі дзвюх вёсак Брэсцкай вобласці / В. В. Шапялевіч, А. П. Шапялевіч // Жывое слова / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа ; [рэд.: Ю. Ф. Мацкевіч, І. Я. Яшкін]. Мінск : Навука і тэхніка, 1978. С. 163–167.

 

Аб жыцці і творчасці В. В. Шапялевіча

  1. Шепелевич Василий Васильевич // Учёные Пинщины / авт.-сост. И. А. Кибак, П. Н. Синкевич, В. В. Василевицкий. Пинск, 2012. С. 133.

  2. Шепелевич Василий Васильевич // Республика Беларусь: энциклопедия: в 7 т. Минск, 2008. Т. 7. С. 584.

  3. ШапялевічВасіль Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 17. С. 375.

  4. Ефремова, М. И. К юбилею : Шепелевич Василий Васильевич / М. И. Ефремова // Веснік Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна. 2010. № 1 (26). С. 118–119. 

  5. Человек недели – Василий Васильевич Шепелевич // Жыццё Палесся(Мазыр). 2014. 1 ноября.

  6. Гришковец, В. И физика, и лирика: [Песни деревни Ковнятин Пинского района так назвал свою книгу заведующий кафедрой физики Мозырского государственного педагогического университета Василий Шепелевич]/ Валерий Гришковец // Заря. 2014. 22 июля. С. 4.

  7. «Песнидеревни Ковнятин» // Пінскі веснік. 2014. 18 ліпеня.

  8. Шепелевич, В. В. На пользу человечества: Показать пример важнее тысячи слов: / В. В. Шепелевич ; [беседовала] Ирина Аленина // Жыццё Палесся (Мазыр). 2013. 15 января. С. 3.

  9. Колядко, Ж. В. Доктор физико-математических наук, профессор В. В. Шепелевич – лауреат Международной премии имени академика Ф. И. Фёдорова /Ж. В. Колядко //Мазырскі педуніверсітэт: інфармацыйны бюлетэнь. 2011. № 8 (135). С. 2.

  10. Шепелевич Василий Васильевич // Режим доступа: http://mspu.by/index.php/35-biblioteka/104-shepelevich-vasilij-vasilevich

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1274 разоў Апошняя змена Серада, 29 Красавік 2020 16:40