Аўторак, 07 Красавік 2015 18:35

2015 г. – 70 гадоў з дня заснавання Палескай доследнай станцыі меліярацыйнага земляробства і лугаводства Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

Палеская доследная станцыя меліярацыйнага земляробства і лугаводства заснавана на падставе Пастановы Савета Народных камісараў СССР № 1522 ад 22 чэрвеня 1945 года “Аб неадкладных мерапрыемствах па аднаўленні асушальных сістэм і асваенню асушаных зямель ў Беларускай ССР”. Месца будаўніцтва станцыі было абрана ў вёсцы Красцінава (з 1969 г. пасёлак Палескі Лунінскага сельсавета) Лунінецкага раёна Пінскай (зараз Брэсцкай) вобласці на Лунінскім балотным масіве, які ўваходзяць у тарфяное радовішча «Хольчэ» і размешчаны па левы бок ад ракі Бобрык ў яе ніжнім цячэнні.

 

Станцыя будавалася з мэтай вывучэння метадаў і спосабаў асушэння і асваення дробназалежных балот на Палессі і першапачаткова называлася “Палеская доследная балотная станцыя НДІ меліярацыі балотнай гаспадаркі Наркамата БССР”.Фактычна станцыя пачала працу ў 1947 годзе пасля завяршэння стварэння падсобна-эксперыментальнай гаспадаркі. Першым дырэктарам быў прызначаны Павел Іванавіч Каратыш.

У 1976 годзе станцыя атрымала новую назву: Палеская доследна- меліярацыйная станцыяБеларускай НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР. З 1992 яна знаходзілася ў складзе НДІ меліярацыі і лугаводства Акадэміі агранамічных навук Рэспублікі Беларусь. Сучасная назва – Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Палеская доследная станцыя меліярацыйнага земляробства і лугаводства” – атрымана ў 1999 годзе, а з 2002 года ўстанова ўваходзіць у склад НАН Беларусі.

Станцыя ўключае тры навукова-даследчыя лабараторыі: меліярацыі, эксплуатацыі гідрамеліярацыйных сістэм, меліярацыйнага земляробства, лугаводства. Мае вытворчае падраздзяленне (2700 га сельска-гаспадарчых угоддзяў), якое складаецца з цэхаў раслінаводства, жывёлагадоўлі і механізацыі. Асноўны напрамак навуковай дзейнасці – вывучэнне,распрацоўка і ўкараненне тэхналагічных рэгламентаў эксплуатацыі меліярацыйных сістэм і сельскагаспадарчага выкарыстання асушаных маламагутных тарфяных глеб Палесся, якія забяспечваюць іх высокую прадуктыўнасць. Вядзецца маніторынг паказчыкаў воднага рэжыму, фізічных, фізіка-хімічных і аграхімічных уласцівасцяў глебы. Прадпрыемства штогод атрымлівае больш за 50 ц/га кармавых адзінак раслінаводчай прадукцыі; вырабляе 50–60 т элітнага насення шматгадовых і аднагадовыхтраў, 8800–1000 т насення элітнай бульбы, 1200–1250 ц малака і 70–80 ц мяса на 100 га сельскагаспадарчых угоддзяў.

На станцыі працуе больш за 200 чалавек, з іх 6 – у навуковым падрадзяленні. Маецца навукова-тэхнічная бібліятэка з фондам 8 тысяч экземпляраў. Дырэктарамі былі ў розны час: Аркадзь Васільевіч Багданаў (1955–1962), Мікалай Васільевіч Кушнік (1975–1981), Аляксандр Ціханавіч Шпакаў (1981–1988), Уладзімір Мікалаевіч Філіпаў, Аляксандр Васільевіч Сяменчанка. Навуковымі супрацоўнікамі працавалі: Уладзімір Аляксандравіч Няміра, Дзмітрый Сцяпанавіч Пятніца, Анатоль Іванавіч Кудрачоў, Мікалай Вячаслававіч Акулік, Леанід Барысавіч Аўдзееў, Іван Іванавіч Блінаў, Валянціна Сцяпанаўна Жыліна, Пётр Паўлавіч Крот, Анатоль Іванавіч Кудрачоў, Кацярына Міхайлаўна Мішук і інш.

Цяпер установу ўзначальвае дырэктар Мікалай Міхайлавіч Аўраменка. Кандыдат тэхнічных навук, ганаровы меліяратар М.М. Аўраменка – чалавек, які сваё свядомае жыццё прысвяціў Палессю, вывучэнню воднага рэжыму гэтага краю і распрацоўкам шматлікіх канструкцый і прыстасаванняў, якія паспяхова выкарыстоўваюцца ў сучаснай меліярацыі. У 1992 годзе ён абараніў кандыдацкую дысертацыю “Арашэнне культурных паш падземнымі водамі на тарфяна-глеевых глебах Палесся”.

У рамках дзяржаўнай праграмы “Аграпрамкомплекс – устойлівае развіццё на 2011–2015 гады” навуковымі супрацоўнікамі распрацаваны тэхналагічны рэгламент на скошванне і выдаленне расліннасці па рэчышчах, берагах каналаў і вадаёмаў, што дазволіла зменшыць затраты на гэтых работах на 20 працэнтаў. Праведзены комплекс палявых доследаў на маламагутных тарфяных глебах па ўдаскасканаленню рэгінальнай сістэмы земляробства і лугаводства. Супрацоўнікі станцыі выявілі найбольш эфектыўныя злучэнні спосабаў асноўнай апрацоўкі глебы (узворванне і паверхневае дыскаванне) і сістэмы прымянення макра- і мікраўгнаенняў пры вырошчванні кукурузы. Вызначана таксама ўздзеянне розных доз тукаў на прадукцыйнасць пашы, створанай 25–35 гадоў таму, выяўлена, што змена рэжымаў выкараставання травастояў значна павышае іх ўраджайнасць. Праведзены таксама палявыя даследаванні па вызначэнню прадукцыйнасці эксперыментальных севазваротаў. Падрыхтаваны матэрыял для распрацоўкі сістэмы земляробства на асушаных тарфяніках, які абагульніў вынікі за 48 гадоў. Распрацоўвалі адаптаваную сістэму эфектыўнага сельскагаспадарчага выкарастання асушаных зямель, якая забяспечыць мінімальны расход арганічнага рэчыва глебы, стабілізацыю і рост прадукцыйнасці, на падставе “Нацыянальнай Праграмы даследавання і выкарастання касмічнай прасторы ў мірных мэтах на 2008–2012 гады”.

Палеская доследная станцыя выконвала заданне па стварэнню тэхналогій і сістэмы выкарастання касмічнай інфармацыі для правядзеня маніторынгу за станам меліяраваных зямель. У выніку атрыманы дадзеныя па сельскагаспадарчаму выкарастанню плошчаў Палескай станцыі, матэрыялы тапаграфічных і глебавых даследванняў на ўчастку рэканструкцыі меліярацыйнай сістэмы станцыі. Сумесна з Інстытутам меліярацыі работнікі ўкаранілі ў вытворчасць комплекс рамонтна-эксплутацыйных работ на плошчы 7482 га.

Тэхнічная ўзброенасць, якая існуе на сучасным этапе развіцця, вытворчая база пры адпаведным матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні, прымяненне навукова абгрунтаваных высокаінтэнсіўных тэхналогій сельскагаспадарчай вытворчасці, наяўнасць кваліфікаваных спецыялістаў і навукоўцаў прадстаўляюць станцыю як узорную арганізацыю па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі на меліяраваных тарфяных глебах Палесся.

 

Матэрыал падрыхтаваны ў 2015 г. Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Бушыла Іна Васільеўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Полесская опытная станция мелиоративного земледелия // Регионы Беларуси : энциклопедия в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн 2. С. 251.

  2. Полесская опытная станцыя мелиоративного земледелия и луговодства // Природа Беларуси : энциклопедия. Минск, 2009. Т. 2. С. 365–366.

  3. Палеская балотная доследная станцыя // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1975. Т. 8. С. 46.

  4. Семенченко, А. В. Полесская опытная станция : 60 лет со дня образования РУП Полесская опытная станция мелиоративного земледелия и луговодства НАН Беларуси / А. В. Семенченко, Н. М. Авраменко ; под редакцией Н. М. Авраменко. – Пинск : Пинская региональная типография, 2006. – 66 с.

  5. Палескі // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4. Брэсцкая вобласць. Мінск, 2007. Кн. 2. С. 237–238.

  6. Семенченко, А. В. Влияние минеральных удобрений и способов ухода за дерниной на урожай старовозрастного пастбищного травостоя / А. В. Семенченко // Мелиорация переувлажненных земель. 2005. № 1. С. 100102.

  7. Панасюк, І. А. Палеская доследная станцыя меліярацыі // Панасюк, І. А. Прырода і ахоўваемыя тэрыторыі Лунінецкага раёна / І. А. Панасюк. Лунінец, 1997. С. 21–22.

  8. Горляк, Л. О.Улучшение использования мелиорированных земель в РУП «Полесская опытная станция мелиоративного земледелия и луговодства» Лунинецкого района / Л. О. Горляк // Почвенно-земельные ресурсы: оценка, устойчивое использование, геоинформационное обеспечение: материалы Междунар. науч.-практ. конф., 6–8 июня 2012 г., г. Минск. Минск: Изд. центр БГУ, 2012. С. 234236.

  9. Навука ствараецца ў Палескім // Памяць. Лунінец : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1995. С. 632–633.

  10. Ім падуладны сакрэты прыроды // Лунінецкія навіны. 2015. 23 студзеня. С. 2.

  11. Кучэйка, Г. Вы дорыце жыццё паміраючай глебе : [размова з дырэктарам ДУП ПМС Віктарам Клімовічам] / Галіна Кучэйка // Лунінецкія навіны. 2013. 31 мая. С. 4.

  12. Кучэйка, Г. Навука служыць вытворчасці : [спецвыпуск да Дня беларускай навукі. Аб Палескай доследнай станцыі меліярацыйнага земляробства і лугаводства, якую ўзначальвае Юрый Корчык] / Галіна Кучэйка // Лунінецкія навіны. 2012. 27 студзеня. С. 4.

  13. Канапацкая, Т. Удзячнасць за працу грэе сэрцы людзей – Палеская станцыя сустракае свой юбілей! : [65-гадовы юбілей святкавала “Палеская доследная станцыя меліярацыйнага земляробства і лугаводства”] / Таццяна Канапацкая // Лунінецкія навіны. 2010. 19 лістапада. С. 14.

  14. Юрко, М. Полесские болота нужны миру : [о семинаре по новому проекту ПРООН/ГЭФ Создание условий для устойчивого функционирования системы охраняемых водно-болотных угодий в белорусском Полесье]/ Мария Юрко // Информ-прогулка (Лунинец). 2006. 21 июня (№ 24). С. 1–2.

  15. Вайцяхоўская, Т. Ці клапоцімся пра зямлю-карміцельку : [аб рамонце меліярацыйных сістэм] / Таццяна Вайцяхоўская // Лунінецкія навіны. 2006. 4 кастрычніка. С. 3.

  16. Семянчэнка, А. В. “Натхняе на поспех год юбілейны” : РУП “Палеская станцыя” / Аляксандр Васільевіч Семянчэнка ; гутарыла Таццяна Канапацкая // Лунінецкія навіны. 2005. 23 верасня. С. 4.

  17. Орлова, И. От науки выживать – к умению жить по науке : [о деятельности Полесской станции] / Ирина Орлова // Народная газета. 2005. 7 верасня. С. 2.

  18. Авраменко, Н. М. Науке нужна поддержка : [беседа с научными работниками Полесской станции] / Н. М. Авраменко, П. П. Крот, Е. М. Мишук; беседовал А. Вышинский // Информ-прогулка (Лунинец). 2004. 22–28 января. С. 4.

  19. Клімовіч, В. А. Захоўваць і прыўмнажаць добрыя традыцыі : 40 год прадпрыемству меліярацыйных сістем / Віктар Аляксеевіч Клімовіч ; падрыхтавала М. Юрко // Лунінецкія навіны. 1999. 21 студзеня. С. 2.

  20. Гарагляд, І. Стваральнікі, а не згубіцелі : [меліярацыя на Лунінеччыне] / І. Гарагляд // Ленінскі шлях (Лунінец). 1988. 19 лістапада.

  21. Шпаков, А. Эксперимент : [использование осушенных земель в Лунинецком районе] / А. Шпаков, Н. Кушнир // Заря. 1986. 22 августа.

  22. Кушнір, М. Баразна на полі : Меліярацыя: дзень сенняшні і заўтрашні / М. Кушнір // Ленінскі шлях (Лунінец). 1986. 25 сакавіка.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1100 разоў Апошняя змена Серада, 25 Сакавік 2020 10:24