Аўторак, 21 Ліпень 2015 15:35

2015 г. – 75 гадоў з часу адкрыцця (1940) у г. Брэсце першай беларускай сярэдняй школы

Праз два месяцы пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР бюро Брэсцкага абкама КП(б)Б 14 снежня 1939 года зацвярдзіла мерапрыемствы па арганізацыі Грамадскай асветы. Згодна з імі, усе школы сталі дзяржаўнымі з адзінымі вучэбнымі планамі. Некаторыя з іх былі рэарганізаваны ў сярэднія, няпоўныя сярэднія і пачатковыя.

У гэты час у Брэсце было ўсяго 16 пачатковых і сярэдніх школ, якія знаходзіліся на ўтрыманні дзяржаўнага бюджэту, у іх было 7626 навучэнцаў. Акрамя гэтага ў горадзе існавала 10 рэлігійных, рамесных і агульнаадукацыйных школ, якія знаходзіліся на ўтрыманні прыватных асоб і дабрачынных таварыстваў, але не было ні адной беларускай школы.

Многія беларусы, якія вучыліся ў польскіх школах і амаль забылі родную мову, пры савецкай уладзе паступілі ў рускую няпоўную сярэднюю школу № 8, дзе яны навучаліся і беларускай мове. Выдатнае веданне вучнямі абедзвюх моў, паказанае на праверачных выпрабаваннях у канцы навучальнага года, заахвоціла гаркам КП(б)Б і гарвыканкам прыняць рашэнне аб зліцці беларускай пачатковай школы № 11 са школай № 8 і рэарганізаваць іх у беларускую сярэднюю школу № 11.

Сярэдняя школа № 11 па вуліцы Доўгай (Куйбышава) і няпоўная сярэдняя школа, якая знаходзілася на Валынцы сталі першымі школамі ў горадзе з навучаннем на беларускай мове.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

 

  1. Народная асвета // Памяць : Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 321–324.

  2. Постановление бюро Брестского обкома КП(б)Б «О мероприятиях по организации народного образования в области» : от 14 декабря 1939 г. № 101 // Брест в 1939–1941 гг. : документы и материалы / сост. А. Г. Карапузова и [др.]. Брест, 2012. С. 168–169.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 960 разоў Апошняя змена Панядзелак, 11 Май 2020 15:54