Аўторак, 21 Ліпень 2015 15:41

2015 г. – 240 гадоў з пачатку будаўніцтва (1775) Дняпроўска-Бугскага (Каралеўскага) канала, які злучае рэкі Піну і Мухавец, даўжынёй 244 км

Дняпроўска-Бугскі каналз ХVIII ст. нясе свае воды, абмывае землі Беларускага Палесся. Першы праект канала быў зроблены польскім картографам ФЧакіў 1766 годзе.

Будаўніцтва пачалося пры польскім карале Станіславе Аўгусце Панятоўскім у 1775 годзе і доўжылася каля васьмі гадоў. Паласа забалочанай поймы паміж Мухаўцам і Пінай дзякуючы злучальнаму каналу перастала быць цяжкапераадольнай перашкодай. Увесну 1784 года па ініцыятыве МатэвушаБутрымовіча судны, гружаныя вэнджанай рыбай, мёдам, воскам і іншымі мясцовымі таварамі, упершыню адправіліся па канале з Пінска ў Варшаву і далей у Гданьск.

У верасні 1784 года будаўніцтва канала наведаў кароль, які афіцыйна адкрыў суднаходства на канале, праплыў па ім са світай у 40 чалавек на выдзеўбаным з аднаго дубовага ствала судне. Кароль чатыры дні правёў у мястэчку Гарадзец пад Кобрынам з тых часоў канал стаў звацца Каралеўскім. Пасля заканчэння будаўніцтва канал уяўляў сабой неглыбокі роў шырынёй 20 локцяў і даўжынёй 56 вёрст, па якім маглі праходзіць невялікія судны. Доўгі час канал не меў дакладнай назвы, яго называлі то Мухавецкім, то Каралеўскім, то Кобрынскім. 8 снежня 1846 года з’явіўся ўказ аб найменаванні гэтага воднага шляху Дняпроўска-Бугскім каналам.

У першай палове ХІХ ст. была звернута ўвага на немагчымасць выкарыстоўваць канал на працягу значнай часткі навігацыйнага перыяду з-за мелкаводдзя. У сувязі з гэтым у 1839 годзе пачалося ўзвядзенне шэрагу гідратэхнічных збудаванняў як у сістэме канала, так і яго водаправодаў – Белаазёрскага, Арэхаўскага, Турскага. Работы былі закончаны ў 1846 годзе.

З цягам часу ў сувязі з хуткім ростам чыгуначнай сеткі на канал звярталася ўсё менш увагі. Грузавое суднаходства амаль не павялічвалася, затое ў значнай ступені вырас лесасплаў. У 1897 годзе па канале прайшлі 407 невялікіх суднаў і 13692 плыты.

У перыяд польскай акупацыі канал тэарэтычна лічыўся даступным для суднаў даўжынёй 50 м пры шырыні 14 м і асадцы 1 м. На самай справе судны нават меншых памераў з’яўляліся на паўзакінутым канале толькі ў паводку. Канал да таго заплываў зямлёй, што нават сплаў плытоў станавіўся амаль немагчымым.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР паводле рашэння савецкага ўрада ў кароткі тэрмін быў распрацаваны праект рэканструкцыі канала з такім разлікам, каб асноўныя работы былі закончаны да пачатку навігацыі 1940 года. Пры дапамозе машын было расшырана і паглыблена існуючае рэчышча, а на адлегласці 22 км ад Кобрына да Выгады пракладзены новы адрэзак канала, які працягнуўся да ўсходніх ускраін Кобрына.

Далейшая нармальная праца на канале перарвалася Вялікай Айчыннай вайной. З пачатку акупацыі гітлераўцы шмат разоў спрабавалі аднавіць суднаходства, але беспаспяхова. На берагах Днепра-Буга завязалася доўгая і ўпартая барацьба, якая скончылася поўнай перамогай народных мсціўцаў: на ўвесь час акупацыі канал быў надзейна «закансерваваны». Перад сваім адступленнем гітлераўцы нанеслі няскоранаму каналу цяжкія ўдары: былі разбураны гідравузлы, спалены пабудовы.

На працягу 1944–1946 гадоў былі ліквідаваны ўсе нанесеныя вайной разбурэнні і ў далейшым канал рэканструяваны. У маі 1945 года пачалося суднаходства на адноўленым Дняпроўска-Бугскім канале. Цяпер нават у самыя засушлівыя гады рэгулярнае суднаходства працягваецца ўвесь навігацыйны перыяд.

У 1970 годзе канал рэканструявалі, давялі яго габарыты да ўзроўня, прымальнага для судоў змешанага плавання «рака-мора». У савецкія гады грузазварот па гэтай артэрыі дасягаў 1,8 млн. т, у т. л. экспартна-імпартны 900 тыс. т. Навігацыя ажыццяўлялася з красавіка па кастрычнік.

У 1975 годзе на беразе Дняпроўска-Бугскага канала на гідравузле № 7 (па вул. Першамайскай г. Кобрына) пастаўлены абеліск у гонар 200-годдзя з пачатку будаўніцтва канала. Дняпроўска-Бугскі канал – помнік гідратэхнічнага будаўніцтва на Беларусі.

Сённяшні канал праходзіць па тэрыторыі Кобрынскага, Драгічынскага, Іванаўскага і Пінскага раёнаў. Пры агульнай яго даўжыні 196 км штучная частка складае 110 км. У наш час працягваецца рэканструкцыя канала: пабудаваны і будуюцца новыя гідратэхнічныя збудаванні (Дубое, Кобрын, Навасады, Залуз’е, Брэст і др.), будуюцца невялікія ГЭС.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Днепро-Бугский канал // От Беловежской пущи до полесских болот : путеводитель по Брестской области. Минск, 2013. С. 140–141.

  2. Днепровско-Бугский канал // Путешествие по Беларуси. В краю Немана, Западного Буга и Припяти : путеводитель / Е. Н. Мешечко. Брест, 2012. С. 15–18.

  3. Днепровско-Бугский канал / А. А. Макаревич // Природа Беларуси: энциклопедия: в 3 т. Минск, 2010. Т. 2. Климат и вода. С. 152153.

  4. Днепровско-Бугский канал // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 329–330.

  5. Днепровско-Бугский канал// Природные ресурсы и охрана окружающей среды Кобринского района / М. Ю. Калинин.Минск, 2009. С. 6668.

  6. Каралеўскі канал / Аляксандр Доўнар // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск : БелЭН, 2007. Т. 2. С. 47.

  7. Днепровско-Бугский канал // Республика Беларусь : энциклопедия : в [7] т. Минск, 2006. Т. 3. С. 391.

  8. Дняпроўска-Бугскі канал / А. М. Мартынаў // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Кобрынскага раёна. Мінск : БЕЛТА, 2002. С. 419–420.

  9. Дняпроўска-Бугскі канал / Г. С. Жукоўская // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 6. С. 171.

  10. Дняпроўска-Бугскі канал // Блакітная кніга Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 1994. С. 146.

  11. Днепровско-Бугский канал // Преображенная земля / автор текста П. Русецкий. Минск : Фото и жизнь, 1987. С. 16.

  12. Днепровско-Бугский канал // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 200–201.

  13. Дняпроўска-Бугскі канал / М. І. Алексяюк // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 221.

  14. Дняпроўска-Бугскі канал // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. Мінск, 1983. Т. 2. С. 196–197.

  15. Дняпроўска-Бугскі канал // Рэкі, азёры і вадасховішчы Беларусі. Мінск : Галоўная рэдакцыя БСЭ, 1979. С. 67.

  16. Литвинчук, В. А. Там, за Днепро-Бугом : [о канале во время Великой Отечественной войны] / В. А. Литвинчук. – Брест, 1992. – 265 с.

  17. Из варяг в греки : [восстановление Днепровско-Бугского пути] // Кобрин-информ. 2014. 10 апреля. С. 5.

  18. Казакова, А. Днепровско-Бугский канал: сквозь века и судьбы / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2014. 13 марта. С.6.

  19. Орлова, И. В тихом течении деньги водятся : [до 2020 г. на Днепровско-Бугском водном пути будет построено 10 мини-ГЭС] / Ирина Орлова // Заря. 2014. 24 мая. С.9.

  20. Литвинчук, В. Известный и неизвестный : некоторые штрихи из истории Днепровско-Бугского канала : [воспоминания ветерана Великой Отечественной о канале в довоенный период, в годы войны] / В. Литвинчук // Заря. 2011. 12 мая. С.6–7.

  21. Богдасаров, А.Вернуть каналу первоначальное имя/ Альберт Богдасаров //Народная газета.2009. 14 кастрычніка. С.11.

  22. Кирилюк, Л. Биография канала-великана : Проект ХХI века возрождение Днепровско-Бугского канала /Л. Кирилюк // Кобрынскi веснiк. 2009. 1 красавiка. С.4.

  23. Анцелевич, А. «Из варяг в греки» / Александра Анцелевич // Народная газета. 2008. 14 сакавiка. С.1,11.

  24. Пянко, А. Шлюзу – быть : [о строительстве судоходного шлюза на Днепровско-Бугском канале] /Алексей Пянко // Кобрынскi веснiк. 2007. 30 мая. С.2.

  25. Шевченко, А. Новый шлюз вместо старых двух : [о реконструкции Днепровско-Бугского канала] /Алла Шевченко//Кобрин-информ. 2007.5 июля. С.2.

  26. Котецкий, Н. Без прекращения навигации : [о строительстве судоходного шлюза и автодорожного моста через Днепровско-Бугский канал] / Н. Котецкий //Кобрынскi веснiк. 2006. 20 снежня. С.3.

  27. Марчук, Н. Каралеўскi канал: праз вякi i лёс / Н. Марчук // Белорусская нива. 2006. 11 марта. С. 14.

  28. Лукашевич, А. «Голубые кольца» Беларуси /А. Лукашевич // Беларуская думка. 2005. № 4. С.184191.

  29. Марчук, Р. Водныя маршруты з беларускай іскрынкай / Р. Марчук // ЛіМ. 2005. 3 чэрвеня. С. 3.

  30. Пянко, А. Новый шлюз лучше старых двух / Алексей Пянко // Кобрынскі веснік. 2005. 16 лістапада. С. 3.

  31. Тарасаў, С. Рэканструкцыя і мадэліраванне старажытных рачных і марскіх шляхоў : [бурштынавы шлях] IХ–ХVI стст. / С. Тарасаў // Беларускі гістарычны часопіс. 2005. № 3. С. 3–14.

  32. Павловский, Б. В круиз по Днепровско-Бугскому каналу? / Борис Павловский // Беларуская думка. 2004. № 7. С.180183.

  33. Ведров, А. Днепровско-Бугский водный путь: штормовое предупреждение / А. Ведров // Товарищ. 2000. № 27. С.2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1422 разоў Апошняя змена Чацвер, 17 Снежань 2020 16:02