Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 31 Жнівень 2015 09:30

17 жніўня 2015 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Пятровіча) Жамойціна (1955), паэта

Аляксандр Пятровіч Жамойцін нарадзіўся 17 жніўня 1955 года ў вёсцы Малахоўцы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочага.

У 1972 годзе закончыў Пружанскую сярэднюю школу-інтэрнат, працаваў слесарам на заводзе “Гомсельмаш”. У 1973–1975 гадах служыў у Савецкай арміі, затым працаваў слесарам у Наваполацку, матарыстам цеплахода “Днепра-Буг” рачнога порта Пiнск. У 1976–1977 гадах – лабарант Малахоўскай СШ, у 1978–1985 гадах – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Доцішскай васьмігадовай школы Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1982 годзе скончыў завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1985–1987 гадах – механік, памочнік машыніста на Прыбалтыйскай чыгунцы (Вiльня). У 1984–1989 гадах завочна вучыўся ў аспірантуры ІМЭФ АН БССР, даследаваў беларуска-польскія культурныя сувязі, народна-вызваленчы рух ХІХ ст., шмат працаваў у архівах Мінска, Вільні і Львова. У той перыяд блізка сышоўся з беларусамі ў Вільні, якія групаваліся вакол Зоські Верас.

У 1988 годзе Аляксандр Пятровіч пачаў працаваць у літаратурна-мемарыяльным музеі Францішка Багушэвiча ў вёсцы Кушляны Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці, прыкіпеў сэрцам да гэтага краю. Спачатку навуковы супрацоўнік, а з 1989 года – загадчык музея, дырэктар. Кушлянскі перыяд жыцця і творчасці Алеся Жамойціна звязаны з рэстаўрацыяй сядзібы, з арганізацыяй новай экспазіцыі, з наданнем музею сапраўднага мемарыяльнага статусу. Музей-сядзіба “Кушляны” заснаваны ў 1990 годзе ў рэкунструіраваным доме, які Францішак Багушэвіч (1840–1900) пабудаваў у 1896 годзе і дзе правёў свае апошнія гады жыцця. Колькасць экскурсій, якія праводзіць Аляксандр Пятровіч, перавальвае за дзве тысячы ў год, і для кожнай групы індывідуальны падыход.

Складаць вершы Алесь Жамойцін пачаў толькі пад час студэнцтва. Першыя вершы з’явіліся ў рэспубліканскім друку (газета “Літаратура і мастацтва”) у 1981 годзе. Сваімі хроснымі бацькамі пры ўваходжанні ў вялікую літаратуру паэт лічыць Ніла Гілевіча, Кастуся Цвірку, Дануту Бічэль-Загнетаву.

У 1989 годзе выйшаў яго першы зборнік паэзіі “Азірнуўшыся – не скамянею”. Прадмову да кнігі напісаў Ніл Гілевіч, які адзначыў, што малады паэт разумее неабходнасць захавання пэўных асаблівасцей сваёй мовы, яе дыялектных і архаічных элементаў. У паэмах і вершах творы – водар мясцовай, паўночна-заходняй гаворкі, з беларуска-літоўскага пагранічча, гаворкі Ф. Багушэвіча. Асаблівасць паэзіі А. Жамойціна – эканомнасць слова, сціпласць паэтычнага радка, гушчыня яго вобразнага напаўнення.

У 1989 годзе Алесь Жамойцін прыняты ў Саюз пісьменнікаў БССР.

Цяпер у творчым плане Алесь Жамойцін пераключыўся на напісанне тэкстаў песняў і музыкі да іх, арганізаваў ансабль народных інструментаў, з якім гастралюе па раёне і вобласці, карыстаючыся прыхільнасцю слухачоў і прафесійных кампазітараў.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай

 

Творы А. Жамойціна

1.    Азірнуўшыся – не скамянею : вершы / АлесьЖамойцін ; [прадмова Н. Гілевіча]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – 63 с. – (Першая кніга паэта).

2.    Шлях да Радзімы ; “Не ўзлюбілі перуны таполю...” ; Дудка між кайданаў : [вершы] / Алесь Жамойцін // Колькі ў небе зор... : Смаргоншчына літаратурная / уклад. М. Казлоўскі. Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. С. 320–328.

3.    Спатканне ; Аддзячыць поле табе… ; “Ранак жнівеньскі…” ; “Бусел белы – клёкат смелы…” ; “Доіцца раніца…” ; Поле памяці ; Барысаў камень : [вершы] / АлесьЖамойцін // Маладыя галасы : зборнік вершаў / укл. Л. Дранько-Майсюк. Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. С. 29–32.

4.    Замаўляю Свабодай!” : [Аз есм! ; Я твару спакой у душы сваёй ; Замаўляю Свабодай! ; Змый, царыца-вадзіца, змый!.. ; Я – зямля, паветра, вада і агонь… ; А ў небе сьвітае… ; Я ва ўсім… : вершы] / Алесь Жамойцін // Дзеяслоў. 2005. № 5 (18). С. 107–110.

5.    Сцвярджэнне ісціны : [паэма] / АлесьЖамойцін // ЛіМ. 1985. 22 сакавіка (№ 12). С. 8–9.

6.    Паўстанцкі шлях Францішка Багушэвіча : [артыкул пра ўдзел у паўстанні 1863–1864 гг.] / АлесьЖамойцін // ЛіМ. 1983. 14 студзеня (№ 2). С. 16.

7.    “Залатыя маманты” ; “Ад першай баразны…” ; Спатканне ; Шлях да Радзімы ; Барысаў камень : [вершы] / АлесьЖамойцін // Гродненская правда. 1983. 16 снежня.

8.    “Бусел белы – клёкат смелы…” : [вершы] / АлесьЖамойцін // Гродненская правда. 1983. 31 декабря.

9.    Рэха вайны : “Не ўзлюбілі паруны таполю…” ; Вяртанне ; “Доіцца раніца…” : [вершы] / АлесьЖамойцін // ЛіМ. 1981. 24 ліпеня.

10.Балада чацвёртай струны ; Поле памяці ; Нашчадкі аратаяў ; “Ранак жнівеньскі, ціхі…” ; Аддзячыць поле табе… ; “Бусел белы – клёкат смелы…” ; Ой, трымае плынь… : [вершы] / АлесьЖамойцін // Беларусь. 1981. № 7.

 

Аб жыцці і творчасці А. Жамойціна

1.    Алесь Жамойцін // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2008. С. 131–133.

2.    Жамойцін Алесь // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск : БелЭн, 1998. Т. 6. С. 420–421.

3.    Алесь Жамойцін // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. С. 201–202.

4.    Жамойцін Алесь // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск : БелЭн, 1993. Т. 2. С. 439–440.

5.    Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагодзя : у 4 т. Т. 4, кн. 2. 1986–2000 / НАН Беларусі, Аддз-не гуманітар. навук і мастацтаў, Ін-т літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук. – Мінск : Беларуская навука, 2003. – Са зместу: А. Жамойцін. – С. 46, 72, 73.

6.    Ляшук, В. Я. Літаратурная Берасцейшчына : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. – Мінск : Литература и искусство, 2008.Са зместу: А. Жамойцін. – С. 12, 270, 274.

7.    Багушэвіча Ф. К. музей-сядзіба “Кушляны” / І. Б. Лапцёнак // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2010. Т. 1. С. 403.

8.    Багушэвіча Ф. К. музей-сядзіба “Кушляны” / Е. В. Гайко ; Богушевича Ф. К. музей-усадьба “Кушляны” / И. Б. Лаптёнак // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси. Мінск, 2008. С. 77–80.

9.    Содаль, У. Алесевы жыццёвыя віткі : 17-га жніўня Алесю Жамойціну – 50 / У. Содаль // Наша слова. 2005. 17 жніўня. С. 3.

10. Гілевіч, Н. Два слоўцы на прывітанне : [пра паэта А. Жамойціна] / Ніл Гілевіч // ЛіМ. 1985. 22 сакавіка (№ 12). С. 8.

11. Алесь Жамойцін: Мой кансультант — сам Францішак Багушэвіч! [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://www.sn-plus.com/ru/page/culture/5868/

12. Алесь Жамойтин: Моя работа гуманитарная помощь государству и народу [Электронный ресурс].Режим доступа : http://belhist.ru/2013/11/ales-zhamojtin-moja-rabota-gumanitarnaja-pomoshh/

13. Ала Страшынская: Выйшаў сейбіт слова сеяць [Электронный ресурс]. Рэжим доступа: http://www.pisateli.by/alla/seibit_slova.htm

14. «Мае дзеці выраслі беларусамі» [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://novychas.info/kultura/maje_dzieci_vyrasli_bielarusam/

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1777 разоў Апошняя змена Аўторак, 12 Май 2020 09:57