Чацвер, 10 Верасень 2015 10:34

26 лістапада 2015 г. – 70 гадоў гадоў з дня нараджэння Льва Барысавіча Алімава (1945), мастака-графіка, Міжнароднага Чалавека года ў мастацтве (1991–1992), акадэміка графікі Беларускай акадэміі мастацтваў

Леў Барысавіч Алімаў нарадзіўся 26 лістапада 1945 года ў г. Брэсце ў рабочай сям’і.

Яго бацька, Барыс Алімаў, нарадзіўся ў г. Дзмітраве пад Масквой, жыў у Маскве, пасля Грамадзянскай вайны працаваў малатабойцам. Маці нарадзілася ў г. Балашове Саратаўскай губерні, яе бацьку ў 1928 годзе выслалі ў Караганду ў адзін з першых лагераў. Непаўналетніх дзяцей заставілі адмовіцца ад бацькоў, потым дзеці прыехалі ў Маскву вучыцца, адна з дачок – будучая маці Льва Алімава – працавала швачкай. У 1934 годзе Барыса Алімава выслалі ў г. Любім Яраслаўскай вобласці, дзе ў Алімавых нарадзіліся два сыны і дачка. У 1941 годзе бацька не ваяваў, а знаходзіўся ў “трудармии”, рыў акопы; пасля Перамогі прыехаў у Маскву, але сябры параілі падацца жыць у Брэст, далей ад сталіцы, дзе “нядобранадзейным” можна было “згубіцца”.

Леў Алімаў вучыўся ў СШ № 3 г. Брэста, якая тады знаходзілася на вул. Маякоўскага, 32 і да 1955 года была чыста мужчынскай. З маленства цягнуўся да малявання, наведваў дзіцячую студыю выяўленчага мастацтва пры Доме піянераў, якой кіраваў Міхаіл Сяргеевіч Талмачоў, потым – студыю Пятра Аляксеевіча Данэліі пры Доме народнай творчасці.

У 1963 годзе Леў Алімаў паступіў на тэатральна-дэкарацыйнае аддзяленне Маскоўскага мастацкага вучылішча “Памяці 1905 года”. Педагогі там былі адметныя: Таццяна Барысаўна Серабракова, Таццяна Ільінічна Сельвінская, Сяргей Якаўлевіч Лагуцін. Пасля першага курса тры гады служыў у Савецкай арміі ў войсках супрацьпаветранай абароны, апошні год службы быў мастаком-афарміцелем. Калі вярнуўся на другі курс вучылішча, адкрылася аддзяленне прамысловай графікі і рэкламы, Леў Алімаў перавёўся на яго. На трэцім курсе прамграфіку выкладаў Эмануіл Веніамінавіч Мініовіч, адметны мастак-практык.

Вучылішча закончыў у 1970-м, два гады жыў у Маскве, афармляў стэнды. Ажаніўся, жонка з Саратава, па адукацыі мастак-рэстаўратар тэмпернага жывапісу. У 1974 годзе Алімавы прыехалі ў Брэст.

Маляваць прафесійна Леў Алімаў пачаў позна, пасля 35-гадовага ўзросту. Працаваў у кніжнай і станковай графіцы. З 1970 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах. У 1989 годзе Леў Барысавіч прыняты ў Беларускі саюз мастакоў. У адзін час быў старшынёй абласнога аддзялення БСМ, у якім ёсць яшчэ графікі высокага ўзроўню: Аляксандр Грыгор’еў, Валянцін Вяль і інш.

Леў Барысавіч – чалавек з вялікім пачуццём гумару, цікавы суразмоўца, які ведае гісторыю роднага горада і многіх яго жыхароў. Мастак, які на здзіўленне ўважлівы да дэталяў, майстар афорта – складанай і ўнікальнай графічнай тэхнікі. Адзін з яго вядомых афортаў “Народжаны ў масцы”, гэты аўтапартрэт Льва Барысавіча разляцеўся па ўсім свеце. Гравюра ёсць у Дзяржаўным музеі выяўленчага мастацтва імя А. С. Пушкіна і ў калекцыі графікі ХХ ст. Траццякоўскай галерэі (Масква), у Нацыянальным музеі ў Варшаве, у японскім Універсітэце мастацтваў Тама, а таксама ў шматлікіх музеях і прыватных зборах.

Правёў шэраг персанальных выстаў ў Беларусі, Расіі, Германіі і ЗША. Удзельнік больш за 100 міжнародных мастацкіх выстаў у 15-ці краінах свету. Лаўрэат 17-ці міжнародных конкурсных выстаў графічнага мастацтва ў Расіі, ЗША, Польшчы, Італіі, Нідэрландах, Швецыі, Японіі і інш.

У 1992 годзе Міжнародны біяграфічны цэнтр у Кембрыджы назваў Льва Алімава “Міжнародным чалавекам года ў мастацтве” і ўзнагародзіў медалём “За дасягненні ў ХХ стагоддзі”. У 1993 годзе на Х Усеамерыканскім сімпозіуме па друкаванай графіцы Леў Барысавіч выступіў з дакладам аб беларускай графіцы, дзе распавёў, што існуе беларуская нацыянальная школа графікі найвышэйшага зроўню.

У 1995 годзе Леў Барысавіч стаў членам Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва, атрымаў званне акадэмік графікі. Лаўрэат ганаровага звання “Берасцейская зорка–1996”. Уключаны ў зборнік “500 асоб свету”. “Челавек года” па меркаванню Амерыканскага Біяграфічнага інстытута (1997). У 2010 годзе ўзнагароджаны мадалём Францыска Скарыны. Мае таксама медаль БСМ “За заслугі ў выяўленчым мастацтве”. У 2012 годзе стаў ганаровым акадэмікам Расійскай акадэміі мастацтваў.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Алимов Лев Борисович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 т. Минск, 2009. Т. 1. С. 17.

  2. Лев Алимов : [“Скиталец”] // Художники Брестчины : альбом-каталог / авт.-сост.: М. Коньков, А. Жук, А. Грищук, Б. Крепак. Минск : А. Климов, 2002. С. 12–13.

  3. Алімаў Леў Барысавіч // Беларускі саюз мастакоў. 1938–1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-скл. Б. А. Крэпак. Мінск, 1998. С. 17.

  4. Алімаў Леў Барысавіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 647–648.

  5. Алимов Лев Борисович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Люди дела. Минск : Энциклопедикс, 1999. С. 99.

  6. Лев Алимов : [«Печальный пейзаж с одиноким всадником»] // Художники Брестчины. 50 лет : альбом-каталог / авт.-сост.: Крепак Б., Грищук А., Коньков М. Минск : Хелмон, 1994. С. 12–13.

  7. Валасюк, Л. Партрэт чалавека ў масцы // Валасюк, Л. Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2014. С. 32–35.

  8. Гапеева, Т. Выставка «Был месяц май...» работает в Бресте : [о выставке брестских художников старшего поколения ко Дню Победы в выставочном зале Брестского ОКЦ. Организатор Л. Алимов] / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2015. 8 мая (№ 19). С. 8.

  9. Козлович, В. Лев без чувства зависти / Валентина Козлович // Советская Белоруссия. 2012. 3 ноября. С. 5.

  10. Громков, В. Занятие – художник. Я рисую, но не делаю это на заказ : [о художнике Л. Алимове] / В. Громков // Брестский калейдоскоп. 2009. 1 октября. С. 1.

  11. Белявец, А. Леў Алімаў: “Свет можа змясціцца і ў кропцы” / А. Белявец // Мастацтва. 2008. № 6. С. 42–46.

  12. Владимирова, А. Поэзия брестской графики / А. Владимирова // Брестский вестник. 2008. 24 июля. С. 5.

  13. Винярский, С. Наш земляк – нарасхват : [об участии Л. Алимова в международных художественных акциях] / С. Винярский // Вечерний Брест. 2004. 30 июля. С. 3.

  14. Брестский художник представит страну : [об участии Л. Алимова в IV Международном триенале графики малых форм в Токио (Япония)] // Брестская газета. 2004. № 30. С. 2.

  15. Шапран, Ю. В Третьяковке – работы земляка : [Льва Алимава] / Юрий Шапран // Вечерний Брест. 2003. 12 марта. С. 3.

  16. Лев из Бреста допрыгнул до Третьяковки // Брестский курьер. 2003. № 8. С. 2.

  17. Работы Алимова – в Третьяковке // Брестская газета. 2003. 17–23 марта. С. 15.

  18. Зырко, Н. Земная высь : [о художнике Л. Алимове] / Н. Зырко // Буг. СЭЗ Брест. 1998. № 7–8. С. 28–30, 45–46.

  19. Леў Алімаў, графік // Культура. 1997. 3–16 мая. С. 15.

  20. Кабяк, Р. Жыве ў Брэсце мастак : [пра Л. Алімава] / Раман Кабяк // ЛіМ. 1996. 12 красавіка. С. 12.

  21. Аксеніч, С. Першы мастак-акадэмік на Брэстчыне : [пра Л. Алімава] / Сымон Аксеніч // Звязда. 1995. 5 кастрычніка. С. 4.

  22. Глущенко, Т. Является ли художник эмигрантом, если сам он «туда» не рвется, а его работы «оттуда» не возвращаются? / Т. Глущенко // Вечерний Брест. 1993. 2 июля. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1404 разоў Апошняя змена Аўторак, 12 Май 2020 10:23