Чацвер, 12 Лістапад 2015 10:31

20 кастрычніка 2015 г. – 165 гадоў з дня нараджэння Дуніна Альфонса Баркоўскага (1850–1905 ці 1918), беларускага мастака

Дунін Альфонс Баркоўскі нарадзіўся 20 кастрычнiка 1850 года ў вёсцы (маёнтку) Плянта (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, па іншых звестках у Польшы, альбо на Піншчыне) у сям’і Мікалая і Юліяны (у дзявоцтве Громадзінскай) Дунін-Баркоўскіх.

Мастацкую адукацыю атрымаў у Варшаўскай мастацкай школе (1876–1879) і Кракаўскай школе прыгожых мастацтваў (1879–1887). З 1882 года працаваў у майстэрні Яна Матэйкі ў Кракаве. Удзельнічаў у многах выставах Варшаўскага і Кракаўскага таварыстваў прыгожых мастацтваў. Гэта адзін з тых беларусаў, якія, атрымаўшы адукацыю ў віленскай школе I. П. Трутнева і не маючы сродкаў для далейшага мастацкага ўдасканалення, заставаліся працаваць настаўнікамі малявання ў павятовых і губернскіх гарадах.

З 1888 года Дунін Альфонс Баркоўскі жыў на радзіме, стварыў шэраг пейзажаў, батальных сцэн і іншых сюжэтаў. У 1896–1898 гадах працаваў у вёсках Быкавізна, Свілы Гродзенскай губерні (цяпер Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці),пісаў партрэты і карціны на рэлігійныя сюжэты для пахавальні сям’і Козел-Паклеўскіх.

У 1898 годзе пабраўся шлюбам з Марыяй Місунянкай і ў Свіле на Віленшчыне адкрыў сваю майстэрню. Пасля смерці жонкі з’ехаў у Бікбарды, маёнтак Паклеўскіх на Урале. З 1905 года жыў у Сухеднёва (Келецкі павет, Польшча).

Аб прыналежнасці Альфонса Баркоўскага да мастацтва Беларусі гавораць тыя нешматлікія творы, што захаваліся. Паказальны ў гэтых адносінах акварэльны эскіз яго бытавой карціны «Беларуская карчма» (месца знаходжання невядома), датаваны 1864 годам. У эскізе паказана тыповая для таго часу сцэнка, якая трапна характарызуе жыццё і побыт сялян паслярэформеннай Беларусі. Нават няўпэўнены малюнак і некалькі ўмоўны каларыт работы гавораць пра імкненне мастака да адлюстравання сацыяльных зяў.

Дунін Альфонс Баркоўскі вядомы пераважна якаўтаржанравых карцін: «Хворая жанчына» (1893), «Мыта на Беларусі» (1899), «Паляванне на мядзведзя», «Лоўля рыбы восцямі». Творы мастака знаходзяцца ў музеях Варшавы і Кракава (Польшча).

Памёр Дунін Альфонс Баркоўскі ў 1905-м, па іншых звестках у 1918 годзе.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Барковский Дунин Альфонс // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 65.

  2. Баркоўскі Дунін Альфонс / М. М. Яніцкая // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 309.

  3. [Баркоўскі Дунін Альфонс] // Гісторыя беларускага мастацтва : у 6 т. Мінск : Навука і тэхніка, 1989. Т. 3: Канец 18 – пачатак 20 стагоддзя. С. 205, 206, 231.

  4. Баркоўскі Дунін Альфонс / М. М. Яніцкая // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва : у 5 т. Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1984. Т. 1. С. 294.

  5. Borkowski Alfons Dunin / Helena d’Abancourt // Polski słownik biograficzny. Kraków, 1936. Т. II. S. 330.

  6. Пiнчук, В.Пісаўёнібітвы, іпартрэты : [да 155-годдзя з дня нараджэння Дуніна Альфонса Баркоўскага, ураджэнца Пiншчыны] / Валянцін Пінчук // Мясцовычас (Пiнск). 2005. 17 лістапада. С. 8.

  7. 1850. В деревне ПлянтаБрестской областиродился Дунин Альфонс Барковский (ум. 1905) – белорусский художник. Люди, события, факты, происшествия // Деловая газета. 2015. [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://bdg.by/news/news.htm.

  8. Альфонс Дунін-Баркоўскі // Вікіпедыя : вольная энцыклапедыя. – [Электронный ресурс]. Рэжым доступа: https://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Альфонс_Дунін-Баркоўскі

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1190 разоў Апошняя змена Серада, 13 Май 2020 09:17