Чацвер, 12 Лістапад 2015 10:37

28 лістапада 2015 г. – 65 гадоў з дня нараджэння (1950) Мікалая Пятровіча Кузьміча, мастака-ювеліра, дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэмій «За духоўнае адраджэнне» (1976) і «Берасцейская зорка» (1997), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998)

Мікалай Пятровіч Кузьміч нарадзіўся 28 лістапада 1950 года ў вёсцы Патрыкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Спецыяльную адукацыю атрымаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. Глебава ў 1982 годзе. Пасля быў размеркаваны на працу на Брэсцкі мастацкі камбінат.

Праз некалькі гадоў, убачыўшы ювелірныя вырабы з эмаллю, «загарэўся» гэтай справай. Пачынаў сваю творчую дзейнасць Мікалай Кузьміч з невялікіх ювелірных аздабленняў з медзі, мельхіёру і бронзы. Працаваў мастаком на Брэсцкім камбінаце «Мастацтва», з 1998 года – мастак у Мiнскай епархii.

Імя Мікалая Кузьміча зараз добра вядома ў культурным асяродку не толькі нашай краіны. Працуючы ў даволі рэдкім для беларускага выяўленчага мастацтва стылі – тэхніцы перагародчатай эмалі і вырабляючы арыгінальныя ювелірныя ўпрыгажэнні, ён займеў высокае прызнанне як сярод знатакоў, так і прыхільнікаў прыгожага майстэрства. Сусветную ж вядомасць мастаку прынёс, бадай што, галоўны на сёння яго твор: адноўлены ім паводле ўзору старажытнага – Крыж прападобнай Еўфрасінні Полацкай, які вось ужо больш за 850 гадоў зяўляецца адной са святыняў беларускага народа, нягледзечы на тое, што быў страчаны ў 1941-м, на самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Работа над аднаўленнем нацыянальнай рэліквіі заняла ў Мікалая Кузьміча каля пяці гадоў і, як ён сам прызнаецца, не толькі пакінула адметны след на яго жыццёвым шляху, але і прымусіла істотна перагледзець свае адносіны да многіх зяў, грамадскіх працэсаў і нават некаторых агульначалавечых каштоўнасцей. А гэта, у сваю чаргу, не магло не аказаць уплыву на далейшую творчасць майстра.

Пазней М. Кузьміч працаваў над стварэннем стаўратэкі для Крыжа. Сумесна з дактарамі Расійскай акадэміі навук А. Аляксеевым і Т. Макаравай мастак у 1998 года выдаў кнігу «Крыж – прыгажосць царквы» (аб крыжы Ефрасінні, яго гісторыі і тэхніцы ўзнаўлення).

2002 год для М. Кузьміча стаў пачаткам работы над новым заказам Беларускай праваслаўнай царквы – ракай Еўфрасінні Полацкай, па памерах падобнай на невялікі каўчэг. Рака, завершаная ў 2007 годзе, стала аўтарскім творам мастака, які выявіў погляд чалавека нашага стагоддзя на падзеі далёкай мінуўшчыны.

На працягу ўсёй творчай дзейнасці Мікалай Пятровіч звяртаецца да стварэння работ у тэхніцы гарачай эмалі. Творы незвычайна вобразныя і выразныя. Сярод іх – эмаль «Беларуская Атлантыда», серыі «Вежы», «Кветкавы рай», дэкаратыўныя кампазіцыі «Блакітныя сны», «Купалле», «Слуцкія паясы», «Рэгата», «Свята», «Салют», «Бабіна лета», «Мір табе, планета Зямля», «Памяць», «Прастора і час», «Рух». Полацкія матывы, помнікі даўніны, твары беларускіх святых і яркія летнія асацыяцыі – тэмы невялікіх, але экспрэсіўных работ. Аўтар ажыўляе мінулае і стварае гармонію духу і майстэрства. Ён уводзіць у традыцыйныя тэмы новыя эксперыментальныя матывы, узбагачае іх сучаснымі прачытаннямі.

Творы М. Кузьміча знаходзяцца ў музеях Масквы, Вільнюса, Клайпеды, Германіі, ЗША, Іспаніі і ў прыватных калекцыях. Шмат твораў мастака прадстаўлена ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі.

М. Кузьміч – член Беларускага саюза мастакоў з 1987 года. Некалькі гадоў узначальваў Брэсцкае абласное аддзяленне БСМ (2004–2010). Ён узнагароджаны ордэнамі Святога Уладзіміра III ступені і Еўфрасінні Полацкай, ордэнам Крыжа Еўфрасінні Полацкай (2002), медалямі князя Канстанціна Астрожскага (Польшча) і Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве». Мікалай Кузьміч – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), прэмій «За духоўнае адраджэнне» (1997), «Берасцейская зорка» (1997). Ён стаў Чалавекам года – 1997. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (2007). Бібліяграфічны цэнтр Кембрыджскага ўніверсітэта прысвоіў мастаку званне «Чалавек стагоддзя».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Кузьміч Мікалай Пятровіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2013. Т. 4. С. 618.

  2. Кузьмич Николай Петрович // Регионы Беларуси: энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область: в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 514.

  3. Кузьмич Николай Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия: в [7] т. Минск, 2007. Т. 4. С. 339.

  4. Кузьміч Мікалай Пятровіч // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Кобрынскага раёна. Мінск : БЕЛТА, 2002. С. 436. (Імі ганарацца землякі).

  5. Кузьміч Мікалай Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 565.

  6. Кузьміч Мікалай Пятровіч // Сучаснае беларускае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ХХI стагоддзе = Современное белорусское декоративно-прикладное искусство ХХI век = ModernBelarustaratsandcrats ХХIcentury : альбом / аўтар тэксту, склад., пераклад на бел. мову К. С. Аксёнава. Мінск : Беларуская энцыкл. імя П. Броўкі, 2013. С. 104–105.

  7. Мікалай Кузьміч // Мастакі Брэстчыны. Брэст, 2010. С. 70.

  8. Николай Кузьмич // Художники Брестчины : альбом-каталог на рус. и англ. языках. Брест : Брестская областная организация БСМ ; Брестский комбинат «Мастацтва», 1997. С. 50.

  9. Художник Н. П. Кузьмич, воссоздавший Крест Евфросинии Полоцкой // Современная Беларусь: энцикл. справочник: в 3 т. Минск: Белорусская наука, 2007. Т. 3. Культура и искусство. С. 342 : фото.

  10. Мікалай Пятровіч Кузьміч:чалавек стагоддзя : біябібліяграфічны паказальнік / УК «Абласная бібліятэка імя М. Горкага» ; склад. Т. С. Філіпава, В. А. Гарбачэўская. – Брэст : Паліграфія, 2011. – 52 с.

  11. Николай Кузьмич : ювелир. искусство, худож. эмали : [каталог] / Музей совр. изобр. искусства; Бел. союз художников ; авт.-сост. Н. Шарангович. – Минск, 2006. – 34 с. : ил.

  12. Крест – красота церкви = Крыж – краса царквы / [Л. В. Алексеев, Т. И. Макарова, Н. П. Кузьмич (лит. запись А. А. Петрашкевича); В. Н. Дышневич ; Gross—beauty of church ; пер. на бел. яз. Е. А. Щербак; пер. на англ. яз. О. А. Лосьмакова]. – Минск : Четыре четверти, 1998. – 115, [3] с. – (Наши духовные ценности).

  13. Кузьміч, М. Гатовы падзяліцца досведам : [аб жыцці і творчай дзейнасці разважае мастак М. Кузьміч] / Мікалай Кузьміч ; занатаваў Пётра Васілеўскі // Культура. 2015. 7 лют. (№ 6). С. 5.

  14. Мальчевская, Е. Невыразимое и бесконечное : [о работе Н. П. Кузьмича по восстановлению Креста Евфросинии Полоцкой] / Елена Мальчевская // Нёман. 2013. № 4. С. 142–143.

  15. Кузьмич, Н. Свой крест : Мастер, воссоздавший национальную святыню, мечтает о маленькой галерее в Бресте / Николай Кузьмич ; беседовала Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2013. 3 мая. С. 3.

  16. Галоўка, С. Мікалай Кузьміч: «Я быў звычайным савецкім атэістам» / Сяргей Галоўка // Беларуская думка. 2011. № 10. С. 78–86.

  17. 28 лістапада –60 гадоў з дня нараджэння (1950) М. П. Кузьміча, мастака-ювеліра // Новыя кнігі. 2010. № 10. С. 17–18.

  18. Шаранговіч, Н. Руплівец на ніве спадчыны / Наталля Шаранговіч // Роднае слова. 2010. № 10. С. 106–108.

  19. Богданова, К. Загадка «Белорусской Атлантиды» : Эмальер Николай Кузьмич подарил Художественному музею около 40 своих работ / Екатерина Богданова // Вечерний Брест. 2009. 16 сентября. С. 8.

  20. Кузьмич, Н. Надо работать, а не ждать, когда придёт вдохновение / Николай Кузьмич // Заря. 2009. 3 декабря. С. 18–19.

  21. Кузьміч, М. Каб шчасце прыйшло як заслуга / Мікалай Кузьміч ; гутарыла Алена Капачова // ЛіМ. 2008. 3 мая. С. 10.

  22. Кузьміч, М. Мікалай Кузьміч: «Мець чыстую душу і маліцца свайму богу…» / Мікалай Кузьміч // Мастацтва. 2008. № 6. С. 39–41.

  23. Капачова, А. Мікалай Кузьміч / Алена Капачова // Народная трыбуна. 2007. 8 верасня. С. 4.

  24. Ломсадзе, Л. Все остается людям / Лилия Ломсадзе // Беларуская думка. 2007. № 2. С. 98–104.

  25. Матвеев, В. Усыпальница для Евфросиньи / Василий Матвеев // Рэспублiка. 2007. 24 мая. С. 3.

  26. Наградаза святое дело : Художник Николай Кузьмич получил орден Преподобной Евфросинии Полоцкой // Заря. 2007. 9 июня. С. 2.

  27. Пашкоўская, Л. Саркафаг для Еўфрасінні / Людміла Пашкоўская // Мастацтва. 2007. № 11. С. 10–11.

  28. Ролич, О. Рака для преподобной Евфросинии Полоцкой / Ольга Ролич // Заря. 2007. 5 апреля. С. 7.

  29. Хокимова, А. Молитва к небесной заступнице / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2007. 6 апреля. С. 4.

  30. Дзюрич, Э. Рака для Преподобной / Эма Дзюрич // Брестские епархиальные ведомости. 2006. № 1. С. 43–45.

  31. Кузьмич, Н. «Не поднимаешься – значит, падаешь», – уверен Николай Кузьмич, воссоздавший Крест Евфросинии Полоцкой / Николай Кузьмич ; беседовала Эмма Дзюрич // Заря. 2006. 28 января. С. 8–9.

  32. Марчук, Н. Узнаўленне ракі Прападобнай Еўфрасінні : [аб творчасці мастака М. Кузьміча] / Ніна Марчук // Белорусская нива. 2006. 6 января. С. 6.

  33. Пракаповіч, М. I паўсталі рагвалодавы нашчадкі : [творчасць М. Кузьміча] / Мікола Пракаповіч // Вечерний Брест. 2006. 17 ноября. С. 7.

  34. Русак, Н. Каўчэг Еўфрасінні / Н. Русак // Народная трыбуна. 2006. 6 студзеня. С. 3.

  35. Шаранговіч, Н. «Традыцыя не павінна быць мёртвай» : [пра выстаўку мастацкіх эмалей М. Кузьміча ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва] / Наталля Шаранговіч // Культура. 2006. 28 снежня. С. 7.

  36. Вайтовіч, С. «Па заслугах нашых яна даецца» / С. Вайтовіч // Мастацтва. 2005. № 12. С. 18–19.

  37. Во главе творческого союза : [Н. Кузьмич избран председателем областной организации Союза художников Республики Беларусь] // Вечерний Брест. 2005. 6 мая. С. 1.

  38. Павлова, Л. Николай Кузьмич: «Чудес не бывает без труда» / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2005. № 27. С. 8.

  39. Кузьмич, Н. Тайны раскрываются во сне / Николай Кузьмич // Советская Белоруссия. 2004. 18 августа. С. 8–9.

  40. Мастер своего времени // Знамя юности. 2004. 26 ноября. С. 19.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1525 разоў Апошняя змена Серада, 11 Лістапад 2020 14:36