Панядзелак, 16 Красавік 2012 10:18

23 лютага 2012 г. – 50 гадоў з дня нараджэння А. А. Ігнацюк (1962, Драгічынскі р-н), паэткі, літаратуразнаўца, культуролага

Алена Аляксандраўна Iгнацюк нарадзiлася 23 лютага 1962 г. у в. Осаўцы Драгiчынскага раёна.

{gcontent}У 1983 г. скончыла фiлалагiчны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагiчнага iнстытута iмя А. С. Пушкiна. Працавала настаўнiцай у Белiнскай сярэдняй школе Драгiчынскага раёна, пасля – выкладчыкам у Брэсцкiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя А. С. Пушкiна. З 1999 па 2004 гг. – старшы навуковы супрацоўнiк Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра iмя Ф. Скарыны (г. Мiнск). Цяпер выкладае культуралогiю i эстэтыку ў Палескiм дзяржаўным унiверсiтэце (г. Пiнск).

Даследчыца лiтаратуры, кандыдат фiлалагiчных навук (1999). Дысертацыю Алена Iгнацюк напiсала на тэму “Колер, прастора i час у сучаснай беларускай паэзii (на прыкладзе творчасцi А. Разанава, Я. Сiпакова, Л. Дранько-Майсюка, Я. Янiшчыц, У. Арлова)”. На фактычным матэрыяле паэзii беларускiх аўтараў паглыблена асэнсоўваецца прырода сiнтэтычнай (паэтычна-жывапiснай) вобразнасцi. Упершыню мастацтва слова iнтэрпрэтуецца ў форме выяўленча-жывапiсных малюнкаў, якiя адпавядаюць слоўным карцiнам, што сведчаць аб унiверсальнасцi мастацкай сiстэмы. Устаноўлена, што паэтычна-жывапiсны малюнак здольны набываць шматграннасць зместу, сiмвалiчнасць iншасказальнага гучання, несцi ў сабе глыбокi iдэйна-сэнсавы свет.

Алена Iгнацюк пачынала пiсаць вершы на рускай мове, цяпер яе вершаваная мова – толькi беларуская. Вершы друкавалiся ў часопiсах “Крынiца”, “Бярозка”, “Нёман”, “Маладосць”, “Беларусь”, “Дзеяслоў”, “Полымя”, тыднёвiку “ЛiМ” i iншых.

А. Iгнацюк – сябра Саюза беларускiх пiсьменнiкаў з 2002 г. Аўтар кнiг паэзii “Нота Ля” (2000) i “Летаргiя” (2006), шэрагу лiтаратуразнаўчых артыкулаў у часопiсах “Роднае слова”, “Мастацтва”.

Метафарычнасць у адлюстраваннi суiснавання чалавека з прыродай, багаты свет фантазii, мастацкае адчуванне прасторы i часу, грунтоўная эстэтычная насычанасць, фiласофскае заглыбленне ў жыццёвыя калiзii вылучаюць удумную лiрыку Алены Iгнацюк.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

{/gcontent}

Творы i артыкулы А. Iгнацюк

  1. Нота «Ля» : [вершы, паэмы] / А. Iгнацюк. – Мiнск : Медысонт, 2000. 134 с.
  2. Летаргiя : вершы / А. Iгнацюк. Мiнск : Бел. кнiгазбор, 2006. 91 с.
  3. Лаўлю ў сабе Федру; Для мяне ты згубіўся… : [вершы] / А. Ігнацюк // Заря. 2012. 1 марта. С. 18.
  4. Античный снег; “Ходит жнивень у хаты…” : [стихи] / Алена Игнатюк // Нёман. 2007. № 8. С. 95–96.
  5. Пачатак; Жыцёвы смак; Культура : [вершы] / А. Ігнацюк // Жырандоля : лiтаратурны альманах, № 1, 2008. Мiнск, 2008. С. 98–101.
  6. Каляровыя ваўкi; Трыццаць дзевяць бяроз; Белiнская сініца; Аса збіраецца на бале; Ліпаў цвет; Адчуванне вясны : паэзія / Алена Ігнацюк // Беларусь. 2004. № 2. С. 41.
  7. На гуслях ветру : паэзiя / А. Ігнацюк // Дзеяслоў. 2007. № 4 (29). С. 91–93.
  8. Мамул з анімацыйнага кіно; Смак жыцця; Суцяжэнне; “Асіны, елкі…”; Дар; Фаны і фанцікі : [вершы] / А. Ігнацюк // Маладосць. 2008. № 11. С. 61–62.
  9. Мой Пінск; “Піна вясновая…”; У стылі сецэсіі : [вершы] / А. Ігнацюк // Полымя. 2006. № 3. С. 78–79.
  10. Лаўлю у сабе Федру… : [верш] / А. Ігнацюк // Маладосць. 2007. № 11. С. 59–60.
  11. “Дэлякруа пісаў партрэт…” : [верш] / А. Ігнацюк // Верш на свабоду / Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2002. С. 140.
  12. Канцэпцыя «асобы» i фантасмагорыя ў «Казках жыцця» Якуба Коласа / А. Iгнацюк // Каласавiны. Мiнск, 2007. С. 125–129.
  13. Жывапiс словам : Герменеўтычнае iлюстраванне тэкстаў Алеся Разанава. Эмацыйная iнтуiцыя творцы, выяўленая праз рэчавыя нефiгуральныя знакi / А. Iгнацюк // Роднае слова. 2004. № 4. С. 84–86; № 12. С. 56–59.
  14. Анёлы, якiя пакiдаюць горад, альбо Не зусiм адвольныя фантазii мастачкi Насцi Фяцiсавай пра гiстарычны Брэст / А. Iгнацюк // Краязнаўчая газета. 2004. № 1–2 (студз.). С. 12.
  15. Асветнiцкiя традыцыi Францыска Скарыны i сучаснасць : праграма факультатыўнага курса для вучняў старшых класаў / А. Ігнацюк // Роднае слова. 2001. № 9. С. 65–73.
  16. Паэзія, сінтэзаванае кіно : Кінематаграфічныя вобразнасці Якуба Коласа / А. Ігнацюк // Мастацтва. 2000. № 3. С. 46–48.
  17. Колер, прастора i час у сучаснай беларускай паэзii (на прыкладзе творчасцi А. Разанава, Я. Сiпакова, Л. Дранько-Майсюка, Я. Янiшчыц, У. Арлова) : аўтарэферат дысертацыi на атрыманне вучонай ступенi кандыдата фiлалагiчных навук / Брэсцкi дзяржаўны унiверсiтэт; А. А. Iгнацюк. Брэст, 1999. 22 с.
  18. Стыль “дэкору”, або Узорыстыя “дываны” ў паэзii Яўгенii Янiшчыц / А. Iгнацюк // Мастацтва. 1998. № 3. С. 68–70.
  19. Ген гармонii : Уладзiмiр Калеснiк – фатограф-пейзажыст / А. Iгнацюк // Мастацтва. 1998. № 11. С. 51–55.
  20. Вершаваны нацюрморт : [пра паэзію Л. Дранько-Майсюка] / А. Ігнацюк // Мастацва. 1997. № 6. С. 73–76.

 

Аб жыццii творчасцi А. Iгнацюк

  1. Алена Iгнацюк // Лiтаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзiч. Брэст : ААТ «Брэсцкая друкарня», 2008. С. 192.
  2. Якавенка, Н. Эстэтычная дыстанцыя : [пра зб. А. Iгнацюк «Летаргiя»] / Наталля Якавенка // ЛiМ. 2006. 15 верас. (№ 37). С. 7.
  3. Гришковец, В. “Нота Ля” для родного края : [к 50-летию поэтэссы Алены Игнатюк] / Валерий Гришковец // Пiнскi веснiк. 2012. 24 лют. С. 12 ; Заря. 2012. 1 марта. С. 18.
  4. Фiлатаў, А. Каласы палескага паэтычнага поля : [да 55-годдзя пiсьменнiка М. Сянкевiча i 50-годдзя паэтэсы А. Iгнацюк] / А. Фiлатаў // Брестский курьер. 2012. 17 февр. С. 11.
  5. Гришковец, В. “I паляшучка з Пiнска – я…” : [о книге стихов Е. Игнатюк “Летаргiя”] / Валерий Гришковец // Пiнскi веснiк. 2007. 7 сак. С. 4.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2651 разоў Апошняя змена Аўторак, 20 Красавік 2021 10:07