Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 03 Люты 2016 10:42

18 студзеня 2016 г. – 55 гадоў з дня нараджэння Валерыя Яўгенавіча Кавальчука (1961), жывапісца, педагога

Валерый Яўгенавіч Кавальчук нарадзіўся 18 студзеня 1961 года ў вёсцы Пугачова (з 1979 г. у межах Брэста) Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Талент Валерыя Кавальчука праявіўся рана. У 1979 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву. У 1984 годзе – Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Г. Вашчанка, В. Стэльмашонка.

Як мастак працуе ў тэхніках манументальна-дэкаратыўнага мастацтва: графіт, энкаўстыка, фрэска, мазаіка, у станковым жывапісе, у жанрах карціны, партрэта і пейзажа. З 1982 года – удзельнік абласных, рэспубліканскіх і замежных выстаў.

У студзені 2011 года ў Брэсцкім мастацкім музеі адбылася персанальная выстава Валерыя Кавальчука, прымеркаваная да 50-годдзя мастака. Прадстаўлены работы: “Дзяўчынка ў чырвоным”, “Бярэсце XVI стагоддзя”, “Аголеная мадэль”, “Элегія”, “Лагуна”, “Мадэль і скрыпка” i iнш. Партрэт сучасніка прываблівае сваёй дасканаласцю, каларытам, дэталёвай распрацоўкай. Добрае валоданне малюнкам, дасканалае веданне анатоміі чалавека дае магчымасць працаваць і з аголенай натурай. Стварае Валерый Кавальчук і абстрактна-дэкаратыўныя кампазіцыі, быццам выліваючы на палатно згусткі сваёй творчай энергіі сродкамі фарбаў.

Валерый Яўгенавіч любіць рабіць манументальныя сграфіта, мазаікі. Адзін з такіх твораў бачны на сцяне будынка кінатэатра “1 Мая” г. Брэста. Асноўныя творы энкаўстыкі: “Гісторыя цырка” ў Брэсцкiм палацы культуры аблсаўпрофа, “Брэст летапісны”, “Брэст гераічны”, “Горад над Бугам” – на Брэсцкай эксперыментальнай фабрыцы верхняга трыкатажу; размалёўка “Нараджэнне алімпійскага агню” у СШ № 15 г. Брэста; мазаіка “Рапсодыя” у Доме культуры п. Ракітніца Жабiнкаўскага раёна; палотны “Ружовы вечар”, “Апошні дзень верасня”, “Жанчына ля акна”, “Партрэт Багдановіча”, “Партрэт І. Грынявіцкага”.

З 1991 года Валерый Яўгенавіч з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў. Мастацкія працы знаходзяцца ў фондах Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, у музеі гісторыі горада Брэста, у прыватных калекцыях Чэхіі, Германіі, Польшчы.

Валерый Яўгенавіч з 1995 года працуе дацэнтам кафедры архітэктурнага праектавання і малюнка Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Летам ездзіць са студэнтамі на пленэры-практыкі ў цікавыя сваёй архітэктурай гарады. Мастак любіць вандраваць, пабываў у Францыі, Італіі, Іспаніі, Нарвегіі, пазнаёміўся ў музеях з шэдэўрамі сусветнага жывапісу.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Васілюк Таццяна Іванаўна, бібліёграф

 

  1. Валерый Кавальчук = ValeryKavalchuk // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог. ААТ: Брэсцкая друкарня, 2010. С. 62.

  2. Валерий Ковальчук = ValeryKavalchuk // Художники Брестчины – 2002 : альбом-каталог / авт.-сост. М. Коньков [и др.]. Минск : А.  Климов,2002. С. 58–59.

  3. Валасюк, Л. Мастак з душой вандроўнiка // Валасюк, Л. Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2014. С. 90–91.

  4. Кавальчук Валерый Яўгенавіч = KavalchukValeryYaughenavitch // Беларускі саюз мастакоў (1938–1998) : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. Мінск : ВТАА Кавалер Паблішэрс, 1998. С. 223.

  5. Хомiч, I. Валерый Кавальчук: “Сваю лепшую карцiну я пакуль не напiсаў” : [пра выставу жывапiсу В. Кавальчука (да 50-годдзя аўтара) у Мастацкiм музеi] / Іна Хоміч // Брестский курьер. 2011. 20 января (№ 3). С. 22.

  6. Шульга, Т. Выставка к юбилею : [о выставке работ В. Е. Ковальчука в художественном музее Бреста] / Т. Шульга // Республиканская строительная газета. 2011. № 6. С. 16.

  7. Валасюк, Л. Мастак з душой вандроўнiка : [пра выставу мастака В. Кавальчука ў Мастацкiм музеі] / Леанід Валасюк // Народная тырбуна. 2011. 29 студзеня. С. 10.

  8. Каляда, А. Выпускнікі Беларускай Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1949–2004 г.) / А. Каляда ; БДАМ. – Мінск : БДАМ, 2005. – 591 с. – Са зместу: Алфавiтны спіс выпускнікоў. – С. 553–580.

  9. Ковальчук, В. Е. Традиционные технологии монументально-декоративных произведений в архитектуре Брестчины / В. Е. Ковальчук // Проблемы. Исследования. Тенденции развития региональной архитектуры : сборник научных трудов. Брест : БГТУ, 2015. С. 43–46.

  10. Ковальчук, В. Е. Современная монументальная скульптура Брестчины / Ковальчук В. Е. // Вестник Брестского государственного технического университета : научно-теоретический журнал. 2013. № 1. С. 34–38.

  11. Методические указания к заданию «Светотеневой рисунок гипсовой маски Посейдона» для студентов специальности 1-69 01 01 «Архитектура» : 2-й курс / [сост. В. Е. Ковальчук]. – Брест : БГТУ, 2014. – 43 с. : ил.

  12. Методические указания к заданию «Светотеневой рисунок ионической капители» для студентов специальности 1-69 01 01 «Архитектура»: 1 курс / [сост. В. Е. Ковальчук]. – Брест : БГТУ, 2013. – 34 с. : ил.

  13. Методические указания к заданию «Рисунок головы человека» : для студентов специальности 69 01 01 «Архитектура» : 3-й курс / [сост. В. Е. Ковальчук]. – Брест : БГТУ, 2008. – 44 с. : ил.

  14. Методические указания к заданию «Светотеневой рисунок гипсовой головы Гаттамелаты» : для студентов специальности 69 01 01 «Архитектура» : 2-й курс / [сост. В. Е. Ковальчук]. – Брест : БГТУ, 2007. – 49 с. : ил.

  15. Учебно-методические указания по курсу «Рисунок» для студентовспециальности Г.11.15 «Архитектура» 2 курса / [сост. В. Е. Ковальчук]. – Брест: БГТУ, 1997. – 19 с.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1378 разоў Апошняя змена Пятніца, 15 Май 2020 10:17