Чацвер, 17 Сакавік 2016 15:43

21 лютага 2016 г. – 30 гадоў з часу стварэння Ружанскай пушчы, біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння (1986)

Ружанская пушча – біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, размешчаны на паўднёвым захадзе ад гарадскога пасёлка Ружаны. Створаны пастановай Савета Міністраў БССР 21 лютага 1986 года для захавання ўнікальнага прыроднага комплексу, дзе растуць каштоўныя віды дрэў і травяністых раслін.

Агульная плошча заказніка 2812 га (па стану на 2015 г.). Багатыя глебы і хвалісты рэльеф мясцовасці, дастатковае вільготна-цеплавое забяспячэнне садзейнічаюць узнаўленню тут шматкампанентных шыракаліставых і змешаных лясоў: дубраў ялова-грабава-ляшчынава-чарнічных і кіслічных; хваёва-дубовых лясоў; беразнякоў, ельнікаў, асіннікаў чарнічных, кіслічных, сніткавых; на ўзвышшах – хвойнікаў і беразнякоў імшыстых, верасовых. У дрэўным ярусе спалучаюцца многія пароды: дуб, хвоя, вяз, граб, елка, бяроза, асіна, ясень, клён, ліпа, лістоўніца і інш. Высаджаны саджанцы піхты белай.

На тэрыторыі далін рэк Цемра і Хотава (яны з’яўляюцца галоўнымі прытокамі р. Ясельда) расце чорная альха. Большая частка гэтых зямель забалочана. Заказнік перасякаюць велізарныя яры.

У раслінным покрыве каля 400 відаў раслін. На ахоўнай тэрыторыі растуць расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: венерын чаравічак сапраўдны, кадзіла сармацкае, любка двулістная, марошка прысадзістая, медзьвядзіная цыбуля (або чарамша), званочак персікалісты, гладыш шыракалісты, чабор, зуброўка, вельмі шмат верасовых участкаў. У значнай колькасці сустракаюцца гаспадарча-карысныя і лекавыя расліны: чарніцы, брусніцы, ландышы, крапіва двухдомная, дуброўкапрамастаячая, каліна, рабіна, арэшнік і інш.

Грыбны свет прадстаўлены ўсімі вядомымі ў Беларусі відамі і ў вялікай колькасці, але сустракаюцца і грыбы, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: спарасіс кучаравы, лісічка шэрая, грыфала парасонавая, грыфала мнагашапкавая.

Багаты і разнастайны жывёльны свет. Тут сустракаюцца алень, казуля, лось, дзік, куніца, рысь, заяц бяляк і заяц русак, бабёр, норка, выдра, янотападобны сабака, вавёрка, воўк. У лясным масіве заказніка пражывае каля 650 асобін аленя, што складае больш за 10 працэнтаў ад папуляцыі на тэрыторыі ўсёй краіны. Галоўным рэпрадукцыйным цэнтрам аленяў стала заходняя частка заказніка, у 2007 годзе тут былі праведзены доследныя работы. З птушак сустракаюцца цецярук, чырвоны каршун, пугач, вушастая сава.

 

На рацэ Зяльвянка зімуе лебедзь-шыпун, гняздзіцца чорны бусел, які занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, водзіцца плотка, шчупак, акунь, лешч, язь і ў вялікай колькасці ракі.

Па тэрыторыі заказніка праходзяць пяць турыстычных маршрутаў: «Блізнянскія медазборы» – аглядна-краязнаўчы маршрут па заказніку; «Бальзамічныя баравіны» – аглядна-пазнавальны маршрут па фларыстычных славутасцях заказніка, «У краі таямнічых звяроў» – аглядна-пазнавальны маршрут па фаўністычных славутасцях заказніка, «Па сцежках старажытных ледавікоў» – вучэбна-пазнавальны маршрут па ландшафтна-біялагічных славутасцях заказніка, «Ружанскія вотчыны» – аглядны маршрут па гісторыка-этнаграфічных славутасцях заказніка.

Для кіравання заказнікам створана дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Заказнік рэспубліканскага значэння “Ружанская пушча”». Кіраўніцтва ўстановы, дырэктар якой Уладзімір Іванавіч Астапчык, знаходзіцца ў Пружанскім лясніцтве.

Недалёка ад заказніка знаходзяцца архітэктурна-гістарычныя аб’екты: палацавы комплекс Сапегаў XVIXIX ст., манастыр базыліян і Петрапаўлаўская царква XVIIXVIII ст., Траецкі касцёл XVII ст., сінагога XIX ст., брацкая магіла 40 палеглых касінераў (паўстанцаў К. Каліноўскага), вайсковыя могілкі часоў Першай сусветнай вайны 1914–1918 гадоў, памятныя месцы, звязаныя з жыццём гістарычных дзеячоў і асветнікаў з вядомага рода Юндзілаў (в. Юндзілы) і інш.

Ружанская пушча зяўляецца ўнікальным абектам экалагічнага турызму. Побач з заказнікам размяшчаецца мясцовая зона адпачынку «Зяльвянка» з папулярным водасховішчам Паперня. На тэрыторыі заказніка размешчаны дзіцячы санаторый «Ружанскі» Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Засіма. Фядун Вера Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Ружанская пуща / П. И. Лобанок // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 318–319.

  2. Ружанская пуща // Заповедные территории Беларуси. Минск, 2008. С. 332–335.

  3. Ружанская пуща // Туристские регионы Беларуси. Минск, 2008.С. 94.

  4. Ружанская пушча // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 13. С. 434.

  5. Заказник Ружанская пуща : экологический туризм Брестчины / В.Т.Демянчик и др. ; фото И.И.Бышнева и др. – Брест: Альтернатива, 2008. 14с. : ил.

  6. Мешечко, Е. Н. Заказник «Ружанская пуща» // Мешечко, Е. Н. Путешествие по Беларуси. В краю Немана, Западного Буга и Припяти: путеводитель / Е. Н. Мешечко. Брест, 2012. С. 46.

  7. Здравницы Брестчины: [санаторий «Ружанский»] / сост. В. Ситуха. Брест, 2012. С. 8087.

  8. Курорты и здравницы Беларуси : [в. ч. санаторий «Ружанский»] / Ю. М. Досин и др. Минск, 2008. C. 234235.

  9. Демянчик, В. В. Позвоночные животные республиканского биологического заказника «Ружанская пуща» / В. В. Демянчик // Мая Радзіма – Беларусь. Брэст, 2008. С. 61–63.

  10. Демянчик В. Т. Природные и культурно-исторические особенности заказника «Ружанская пуща» / В. Т. Демянчик, Ю. А. Демчук, М. Г. Демянчик // Прыроднае асяроддзе Палесся: асаблiвасцi i перспектывы развiцця. Брэст, 2008. С. 285.

  11. Республиканский биологический заказник «Ружанская пуща» // Я отдыхаю в Беларуси. Экотуризм = ItakeaholidayinBelarus. Ecotourism / сост. Е. Л. Волох. Минск, 2008. С. 9899.

  12. Демянчик, В. Т. Природа Брестчины на рубежах столетий / В. Т. Демянчик,Н. В. Михальчук, В. П. Самусевич. – Брест,2001. – Из содерж.: Ружанская пуща. – С. 3152; 112113; 115.

  13. Церахава, В. Рукатворная Паперня / Вера Церахава // Раённыя будні (Пружаны). 2010. 11 верасня. С. 4.

  14. Козорев, А. И. Сравнительная характеристика охотничьих угодий, видового состава оленьих и состояния зимних древесно-веточных кормов Ружанской и Налибоцкой пущ / А. И. Козорев // Лесное и охотничье хозяйство. 2009. № 6. С. 27–31.

  15. Астапчык, У. Час славіць і Ружанскую пушчу / Уладзімір Астапчык // Раённыя будні (Пружаны). 2008. 30 студзеня. C. 3.

  16. Астапчик, В. И. Бальзамический бор Брестчины: [интервью с директором заказника «Ружанская пуща»] / Владимир Иванович Астапчик ; записал Пётр Петров // Заря. 2008. 29 мая. C. 8.

  17. Кальчанка, А. Сёлета лічылі птушак у Ружанах / А. Кальчанка // Раённыя будні (Пружаны). 2007. 21 лістапада. C. 5.

  18. Пилипчук, П. «Трон»... в Ружанской пуще / П. Пилипчук// Белорусская нива. 2007. 3 февраля. C. 6.

  19. Пилипчук, П. Ружанский мотив, или О некоторых особенностях охоты в Ружанской пуще / П. Пилипчук // Заря. 2007. 9 января. C. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1274 разоў Апошняя змена Панядзелак, 24 Май 2021 11:05