Пятніца, 13 Май 2016 11:59

2016 г. – 70 гадоў з часу стварэння (1946) Баранавіцкага завода станкапрылад, спецыялізаванага прадпрыемства па выпуску тэхналагічнай аснасткі для металарэзных станкоў

Баранавіцкі завод станкапрылад – спецыялізаванае прадпрыемства па вытворчасці тэхналагічнай аснасткі для металарэзных станкоў. Пачынаўся завод з маленькай арцелі «Чырвоны металіст», створанай у красавіку 1946 года. Невялікі калектыў арцелі выпускаў простыя вырабы, а таксама аказваў бытавыя паслугі ў шырокім асартыменце: вырабляў галошы, цвікі, металічныя ложкі, зараджаў акумулятарныя батарэі, рамантаваў прымусы, ровары, пішучыя машынкі і інш. У 1951 годзе арцель набыла першы такарны станок.

31 снежня 1955 года загадам міністра станкабудаўнічай і інструментальнай прамысловасці СССР на базе арцелі «Чырвоны металіст» быў створаны завод станкапрылад. Першым дырэктарам завода быў назначаны Сямён Сямёнавіч Астрэйка. Ён кіраваў арцеллю з 1953 года, а потым і заводам да 1961 года.

У пасляваенны час для краіны вялікае значэнне набыло станкабудаванне – вытворчасць металарэзных станкоў. Для іх аснашчэння патрабавалася тэхналагічная аснастка: станочныя ціскі, паваротныя сталы, такарныя патроны. Асвоіць выпуск гэтых вырабаў было даручана Баранавіцкаму заводу станкапрылад. Канструктарская і тэхналагічная дакументацыя, а таксама абсталяванне былі перададзены Ленінградскім заводам станкапрылад. Частка станочнікаў вучылася ў Ленінградзе, астатнія – падчас асваення абсталявання. На заводзе быў наладжаны вырабстаночных ціскоў П7-4, П6-Г1, пнеўматычных ціскоў 7П6-137, паваротнага стала П6-61.

З ростам аб’ёмаў прадукцыі ўзнікла неабходнасць у спецыялізацыі вытворчых участкаў. У 1-м механічным участку рабілі станочныя ціскі, у 2-м – паваротныя сталы. Спецыялізацыя садзейнічала павелічэнню аб’ёмаў прадукцыі і павышэнню яе якасці.

У 1960 годзе працягваецца асваенне новых відаў вырабаў, у прыватнасці ціскоў ТП-4. Яны прызначаліся для камплектацыі буйных папярочна-габлявальных станкоў, якія вырабляліся на Гомельскім станкабудаўнічым заводзе імя С. М. Кірава. Асваеннем гэтай мадэлі ціскоў заканчваецца першы этап у развіцці завода.

Другі этап пачынаецца з 1961 года, калі завод заняўся пытаннямі ўдасканалення прадукцыі, заменай яе на новыя віды, якія б адпавядалі сучаснаму ўзроўню. У гэты час завод узначальваў Фёдар Дзянісавіч Ларын, а з сярэдзіны 1962 года да выканання абавязкаў дырэктара прыступіў Уладзімір Сяргеевіч Салаўёў, які прабыў на гэтай пасадзе да 1967 года.

Яшчэ ў 1963 годзе Савет Міністраў Беларусі па хадайніцтву гарадского камітэта партыі і гарадскога выканаўчага камітэта прыняў пастанову аб рэканструкцыі завода з мэтай выпуску больш сучаснай тэхналагічнай аснасткі, павелічэнне аб’ёмаў і працаўладкаванне насельніцтва горада. Рэканструкцыя праходзіла ў тры этапы з 1968 па 1975 гады. У гэты час атрымліваюць развіццё тэхнічныя службы завода, адкрываецца канструктарска-тэхналагічная лабараторыя. Тут ствараюцца эксперыментальныя і вопытныя ўзоры новых вырабаў, правяраецца эфектыўнасць рацыяналізатарскіх прапаноў. Усё гэта дазваляе ў кароткі тэрмін запускаць вырабы ў цэхах у серыйную вытворчасць. Пачынае працаваць ўчастак высокаскладаных станкоў.

У 1979 годзе завод узначаліў Эдуард Станіслававіч Якімчык. У гэты час адбываецца якаснае перааснашчэнне завода на базе самай перадавой тэхнікі – станкоў з лічбавым праграмным кіраваннем (ЛПК).

У сакавіку 1994 года Камісіяй па прыватызацыі Міністэрства па кіраванню дзяржмаёмасцю было прадстаўлена заключэнне аб мэтазгоднасці пераўтварэння дзяржаўнага прадпрыемства «Баранавіцкі завод станкапрылад» у адкрытае акцыянернае таварыства. Згодна з загадам № 89 Мінмаёмасці створана ААТ «Баранавіцкі завод станкапрылад».

8 снежня 2000 года дырэктарам завода назначаны Вячаслаў Сяргеевіч Хрэноўскі, а з 23 лютага 2015 года –Андрэй Збыслававіч Міхайлоўскі.

У апошнія гады кіраўніцтва завода наладзіла дзелавыя сувязі з кіраўніцтвам Мінскага трактарнага і аўтамабільнага заводаў. Асаблівая ўвага надаецца якасці прадукцыі. У 2009 годзе сістэма якасці была сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням стандарта «СТБ ИСО9001-2009». Прадпрыемства мае выпрабавальную лабараторыю.

На заводзе створаны добрыя ўмовы для працы і адпачынку работнікаў. Да іх паслуг – сталовая, здраўпункт, працуюць спартыўныя секцыі.

Прадпрыемства – пераможца конкурсу Брэсцкага аблвыканкама ў галіне якасці (2006), лаўрэат конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» у намінацыі «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага назначэння» (2007).

Сёння наменклатура прадукцыі разнастайная і складае вялікі спектр вырабаў, неабходных для камплектацыі станкоў. Дзякуючы надзейнасці і даўгавечнасці, тэхналагічная аснастка завода заваявала высокую рэпутацыю сярод вядучых станкабудаўнічых і машынабудаўнічых прадпрыемстваў СНД і Балтыі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая. Кіпель Надзея Мікалаеўна, бібліятэкар ІІ кат. галіновай чытальнай залы літаратуры па краязнаўству,
Шлык Лілія Віктараўна, заг. аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы

 

  1. Барановичский завод станкопринадлежностей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 43.

  2. Барановичский завод станкопринадлежностей // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 2. С. 195.

  3. Барановичский завод станкопринадлежностей// Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1979. Т. 2. С. 58.

  4. ОАО «Барановичский завод станкопринадлежностей». 60 лет : справочное издание / сост. А. М. Малевич. – Барановичи : ОАО «Барановичская укрупненная типография», 2006. – 32 с.

  5. Барановичский завод станкопринадлежностей : каталог. – Барановичи, 2010. – 36 с. : ил.

  6. Алешко, В. А. Барановичи : ист.-эконом. очерк / В. А. Алешко, М. И. Потёмкин. – Минск : Полымя, 1991. – 125 с. : ил. – (Города Белоруссии). – Из содержания: [Завод станкопринадлежностей]. – С. 68–70.

  7. Карпик, Т. Успех зависит от каждого : проблемах и перспективах завода станкопринадлежностей] / Татьяна Карпик // Наш край (Барановичи). 2015. 3 июня. С. 4.

  8. Торг неуместен, пока не прошла переоценка : тмена торгов по продаже акций Барановичского завода станкопринадлежностей] // Брестский курьер. 2011. 10 ноября. С. 2.

  9. Ревяко, Р. Акции барановичских предприятий уценили : онкурсные торги акциями завода станкопринадлежностей] // Intex-press (Барановичи). 2011. 2 октября. С. 3.

  10. Гиль, С. Надежда – наш компас земной : [65 лет заводу станкопринадлежностей] / Светлана Гиль // Наш край (Барановичи). 2011. 19 апреля. С. 2.

  11. Матюк, А. Спорт сделал его личностью : директоре завода станкопринадлежностей и бывшем футболисте Вячеславе Хреновском] / Александр Матюк // Наш край (Барановичи). 2010. 24 июля. C. 6.

  12. Технологичный подход : [о положении дел на Барановичском заводе станкопринадлежностей] // Народная газета. 2008. 19 сакавіка. С. 7.

  13. Лисюк, М. С юбилеем! : [60 лет заводу станкопринадлежностей] / М. Лисюк // Шаг (Барановичи). 2006. 12 апреля. С. 2.

  14. Гиль, С. «Станки» начинались… с галош / Светлана Гиль // Наш край. (Барановичи). 2006. 4 апреля. С. 1, 2.

  15. Орлова, И. Счет ведем на микроны / Ирина Орлова // Народная газета. 2004. 24 верасня. С. 1, 4.

  16. Гиль, С. Каждый несёт свой чемодан… : [наблюдение за одним рабочим днем директора завода станкопринадлежностей Вячеслава Хреновского] / Светлана Гиль ; фото Михаила Кашко // Наш край (Барановичи). 2003. 27 сентября. С. 1, 2.

  17. Бухаров, И. В ногу со временем : [о вручении заводу станкопринадлежностей сертификата системы качества ICO-9001] / Игорь Бухаров // Intex-press (Барановичи). 2001. 18 января. С. 2.

  18. Перепелкин, А. С. Судьба завода – судьба коллектива : [беседа с зам. председателя Барановичского горисполкома А. С. Перепёлкиным и директором завода станкопринадлежностей Э. С. Якимчиком о положении дел на данном заводе] / А. C. Перепелкин, Э. С. Якимчик // Наш край (Барановичи). 2000. 26 августа. С. 1.

  19. Гиль, С. Быть щедрой хочется, быть бережливой надо : [о невыплате зарплаты и забастовках на заводе станкопринадлежностей] / Светлана Гиль ; фото Михаила Кашко // Наш край (Барановичи). 1998. 8 декабря. С. 2.

  20. Бартер – хорошо. А деньги – лучше // Наш край (Барановичи).1998. 9 июня. С. 1.

  21. Дубровка, В. И безопасны и дешевле / В. Дубровка // Ахова працы. 1999. № 5. С. 5–6.

  22. Бутько, И. Для тракторного завода / И. Бутько // Заря. 1999. 31 июля. С. 2.

  23. [Вручение заводу станкопринадлежностей международного памятного знака «Факел Бирмингама», за обеспечение экономического выживания в экстремальных ситуациях] // Наш край (Барановичи). 1996. 12 ноября. С. 1.

  24. Мальцев, Н. Завод в лицах : [заводу станкопринадлежностей – 50 лет] / Н. Мальцев ; фото М. Кашко // Наш край (Барановичи). 1996. 19 апреля. С. 1, 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1090 разоў Апошняя змена Пятніца, 05 Чэрвень 2020 15:00