Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Абарона Брэсцкай крэпасці 1941

Фёдар Васільевіч Рабаў нарадзіўся 9 чэрвеня 1921 г. у вёсцы Ігуменцава Вязнікаўскага раёна Уладзімірскай вобласці. У дзяцінстве быў дапытлівым, умелым хлопчыкам. Сам змайстраваў шашкі, санкі, умеў іграць на балалайцы і гармоні. Юнаком яго выбралі культарганізатарам, ладзіў вечары для вясковай моладзі. Пасля заканчэння сямі класаў Лукноўскай школы працаваў слесарам-наладчыкам на Лукноўскай ткацкай фабрыцы імя Ф. Энгельса.

Іван Піліпавіч Акімачкін нарадзіўся ў чэрвені 1910 г. у вёсцы Крутое Калужскай губерні (цяпер Ігнатаўскага сельсавета Людзінаўскага раёна Калужскай вобласці) у сялянскай сям’і. Працаваў на заводзе. У Чырвоную армію прызваны ў 1931 г. Закончыў ваеннае артылерыйскае вучылішча, служыў у артылерыйскім дывізіёне ў Рэчыцы Гомельскай вобласці; у 1939 г. дывізіён пераведзены ў Брэст. Лейтэнант І. П. Акімачкін — начальнік штаба 98-га асобнага супрацьтанкавага артылерыйскага дывізіёна 6-й стралковай дывізіі, які размяшчаўся ў казематах Усходняга вала Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.

Цімяран Хабулавіч Зінатаў нарадзіўся ў 1920 г. у сяле Улханава ў Башкірыі. Імя Цімяран па-татарску азначае «жалезны». З пятнаццаці гадоў працаваў на будаўніцтве чыгункі Акмолінск – Карталы. Быў прызваны ў Чырвоную армію. У 1941 г. — курсант палкавой школы 44-га стралковага палка 42-й стралковай дывізіі. Камандзір палка — маёр Пётр Міхайлавіч Гаўрылаў. Палкавая школа месцілася ў Брэсцкай крэпасці.

Яўхім Майсеевіч Фамін нарадзіўся 15 студзеня 1909 г. у мястэчку Калышкі Віцебскага павета (цяпер Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці) у сям’і рамесніка-каваля. Бацька, а праз пяць год маці, памерлі ад туберкулёзу, трох малых сірат выхоўвалі родзічы. Дванаццацігадовы Яўхім папрасіўся ў дзіцячы дом у Віцебску, дзе скончыў пачатковую школу.

Іван Мікалаевіч Зубачоў нарадзіўся 28 лютага 1898 г. у сяле Падлесная Слабада Зарайскага павета Разанскай вобласці (цяпер Луховіцкі раён Маскоўскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1912 г. з бацькам і дзядзькам паехаў у Каломну, дзе працаваў кавалём на машынабудаўнічым заводзе. У пачатку 1917 г. яго прызвалі ў армію, але праслужыў нядоўга — армія развальвалася, у лістападзе вярнуўся на завод. У 1918 г. уступіў у партыю бальшавікоў. З 17 верасня 1918 г. — у Чырвонай арміі, вучыўся на пяхотных курсах у Разані, затым стаў курсантам Першых кулямётных курсаў у Маскве, давялося несці ахову Крамля.

Уладзімір Васільевіч Шаблоўскі нарадзіўся 15 ліпеня 1908 года ў вёсцы Запалянне Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям’і. 17-гадовым юнаком паехаў на Данбас, працаваў шахцёрам на шахце Навачайкіна Макееўскага рудаўпраўлення.

Гераiчная абарона Брэсцкай крэпасцiсавецкiмiвойскамiў пачатку Вялiкай Айчыннай вайны (Брэст, 22 чэрвеня – канец лiпеня 1941).