19 лістапада 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Віктаравіча Бурдыкі (1955), журналіста, публіцыста, пісьменніка
Вячаслаў Віктаравіч Бурдыка нарадзіўся 19 лістапада 1955 г. у вёсцы Сваткі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. У дзяцінстве яго пахрысцілі, хросным бацькам запрасілі Яўгена Іванавіча Скурко, вядомага як паэта Максіма Танка, родам з суседняй в. Пількаўшчына. Але болей яны не сустрэліся, аб чым Вячаслаў шкадуе. Школьнікам марыў аб моры, але ў дзясятым класе захапіўся журналістыкай, пачаў друкавацца ў барысаўскай «раёнцы».
22 верасня 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Галіны Сяргееўны Абрамавай (1950), доктара псіхалагічных навук
Галіна Сяргееўна Абрамава нарадзілася 22 верасня 1950 г. у вёсцы Кекур Вохамскага раёна Кастрамской вобласці (Расія). Пасля заканчэння сельскай школы паступіла на факультэт псіхалогіі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Ламаносава.
19 ліпеня 2020 г. — 40 гадоў з пачатку гульняў летняй ХХІІ Алімпіяды (Масква; 1980), яркага спартыўнага і культурнага свята
Летнія Алімпійскія гульні 1980 г. прайшлі з 19 ліпеня па 3 жніўня ў Маскве, сталіцы СССР. Гэта былі першыя Алімпійскія гульні на тэрыторыі Усходняй Еўропы, а таксама першыя ў сацыялістычнай краіне. 65 краін байкатавалі Алімпіяду ў СССР у сувязі з уводам савецкіх войск у Афганістан. З-за палітыкі пацярпелі многія спартсмены Захаду, усё ж у Маскоўскай Алімпіядзе прынялі ўдзел 5,5 тыс. спартсменаў з 81 краіны.
24 кастрычніка 2020 г. — 225 гадоў з дня Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795), у выніку якога Берасцейшчына ўвайшла ў склад Расійскай імперыі
Рэч Паспалітая ў ХVІІІ ст. перажывала глыбокі эканамічны і палітычны крызіс, які ўрэшце прывёў да распаду дзяржавы. Сярод прычын: шляхецкая вольніца і анархія, барацьба паміж магнатамі, памылковая рэлігійная палітыка, адсутнасць у караля моцнага войска, умяшальніцтва ва ўнутраныя справы і захопніцкія планы суседзяў. Раздзел Рэчы Паспалітай быў вынікам абставін, якія стыхійна ўзнікалі ў перыяд перадзелу сфер уплыву ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Востра сапернічалі Берлін і Вена, але адначасова разам супрацьстаялі Парыжу.
2020 г. — 320 гадоў з пачатку Паўночнай вайны кааліцыі еўрапейскіх дзяржаў супраць Швецыі (1700–1721)
У ХVІІ ст. Швецыя захапіла Прыбалтыку, рускія гарады Івангорад, Ям, Капор’е, Карэлу, Арэшак, Іжорскую зямлю з вусцем Нявы і адрэзала Расію ад марскіх гандлёвых шляхоў. Гэта стрымлівала эканамічнае і культурнае развіццё Расіі. У 1699 г. цар Пётр І заключыў саюз з Даніяй, Саксоніяй і Рэччу Паспалітай супраць Швецыі. У лютым 1700 г. саксонскія войскі ўвайшлі ў Ліфляндыю, асадзілі Рыгу. У сакавіку дацкія войскі ўварваліся на тэрыторыю герцагства Гальштэйнскага.
21 верасня 2020 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Анатоля Фёдаравіча Яцкевіча (1925–1993), філосафа, сацыёлага, прафесара
Анатоль Фёдаравіч Яцкевіч нарадзіўся 21 верасня 1925 г. у вёсцы Вуглы Лагойскага раёна Мінскай вобласці. У 1940 г. паступіў у Мінскі педагагічны тэхнікум. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, вярнуўся ў родную вёску, працаваў у сельскай гаспадарцы. Вёска была невялікая — 37 двароў (1941), акупанты знішчылі пабудовы, загубілі 5 жыхароў, 7 вывезлі ў Германію.
30 ліпеня 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Кавалевіча (1960), матэматыка, кандыдата педагагічных навук, паэта
Мікалай Іванавіч Кавалевіч нарадзіўся 30 ліпеня 1960 г. у вёсцы Чаромушкі Здзітаўскага сельсавета Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі ў час Вялікай Айчыннай вайны былі вязнямі фашызму, пасля вайны бацька працаваў шахцёрам, а затым на Бярозаўскай ГРЭС. У 1977 г. Мікалай скончыў Здзітаўскую сярэднюю школу і паступіў у Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна на спецыяльнасць «матэматыка і фізіка».
8 красавіка 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Дзмітрыевіча Удовікава (1950), генерал-маёра міліцыі
Міхаіл Дзмітрыевіч Удовікаў нарадзіўся 8 красавіка 1950 г. у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці. Бацька, Дзмітрый Карпавіч, і маці, Соф’я Маркаўна, былыя партызаны, выхоўвалі сына ў патрыятычным духу. Школьнікам Міхаіл актыўна займаўся спортам, у юнацтве быў чэмпіёнам СССР па веласпорце, атрымаў званне майстра спорту СССР па веласіпедным спорце.
27 чэрвеня 2020 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Анатоля Мікалаевіча Крэйдзіча (1965), журналіста, пісьменніка
Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч нарадзіўся 27 чэрвеня 1965 г. у вёсцы Заверша Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Завершскай васьмігадовай школе. У 1979 г. разам з маці пераехаў у в. Рудск Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, тут пайшоў у восьмы клас Рудскай школы. Праз год паступіў у Ржэўскі саўгас-тэхнікум на агранамічны факультэт, які скончыў у 1984 г.
28 чэрвеня 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Карпіцкага Аляксандра Сяргеевіча (1960), доктара медыцынскіх навук, прафесара
Аляксандр Сяргеевіч Карпіцкі нарадзіўся 28 чэрвеня 1960 г. у г. Камянцы Брэсцкай вобласці ў сям’і медыкаў. Вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце па спецыяльнасці «лячэбная справа». З другога курса пачаў займацца хірургіяй — спачатку агульнай, цікавасць да таракальнай прыйшла пазней. У складзе групы з пяці студэнтаў у канцы 1970-х – пачатку 1980-х займаўся навуковымі даследаваннямі па ўздзеянні лазерных прамянёў на гнойныя раны.