16 чэрвеня 2020 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Васіля Аляксеевіча Сцепановіча (1945), вучонага-філосафа, педагога, заслужанага работніка адукацыі Беларусі
Васіль Аляксеевіч Сцепановіч нарадзіўся 16 чэрвеня 1945 г. у вёсцы Блудзень (цяпер Першамайская) Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых. Бацькі рана не стала (у 1946 г. загінуў ад рук бандытаў); маці, Марыя Пятроўна, адна выхоўвала трох дзяцей у цяжкія пасляваенныя гады. Васіль вельмі шмат чытаў, добра закончыў мясцовую сярэднюю школу.
24 снежня 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Святланы Мікалаеўны Сямёнавай (1950), заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь, ганаровага грамадзяніна г. Брэста
Святлана Мікалаеўна Сямёнава нарадзілася 24 снежня 1950 г. у пасёлку Паўднёва-Курыльск Сахалінскай вобласці. Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна ў 1972 г. Працавала настаўніцай матэматыкі ў Пугачоўскай васьмігадовай школе, з 1975 г. — арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы СШ № 1 г. Брэста, з 1985 г. — дырэктарам СШ № 15 г. Брэста.
20 чэрвеня 2020 г. — 30 гадоў з дня стварэння ДУА «Ліцэй № 1 імя А. С. Пушкіна г. Брэста» (1990)
У галіне адукацыі ў другой палове 1980-х гг. пачаліся вялікія пераўтварэнні. У рэспубліцы пачалі стварацца навучальныя ўстановы новага тыпу — ліцэі і гімназіі. Адным з першых у Беларусі з’явіўся ліцэй у Брэсце. Створаны рашэннем выканкама Маскоўскага раённага Савета народных дэпутатаў г. Брэста ад 20 чэрвеня 1990 г. Дырэктарам ліцэя была прызначана Святлана Мікалаеўна Сямёнава.
19 мая 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Грыгор’ева (1955 - 2020), мастака ў вобласці жывапісу, графікі, сцэнаграфіі
Аляксандр Аляксандравіч Грыгор’еў нарадзіўся 19 мая 1955 г. у вёсцы Мазуркі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Да шасці гадоў пражываў у в. Мядзведзічы. У 1962 г. Грыгор’евы пераязджаюць у г. Жабінку, дзе бацькі, Аляксандр Уладзіміравіч і Ганна Данілаўна, уладкаваліся працаваць на цукровы завод, гадавалі чатырох дзяцей.
23 лютага 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Захара Ашэравіча Зімака (1920–2013), педагога, кандыдата філасофскіх навук
Захар Ашэравіч Зімак нарадзіўся 23 лютага 1920 г. у прадмесці Варшавы ў вялікай і беднай яўрэйскай сям’і. З дзяцінства праявіў здольнасці да вучобы, атрымаў падтрымку ад польскіх структур для бясплатнага навучання. Да лета 1939 г. скончыў 4 класы гімназіі і першы курс ліцэя прыродазнаўчых навук. Вучыўся старанна, засвоіў французскую, англійскую і нямецкую мовы, латынь і эсперанта.
15 кастрычніка 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Цімафеевіча Сушанава (1920–1997), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)
Мікалай Цімафеевіч Сушанаў нарадзіўся 15 кастрычніка 1920 г. у сяле Тростань Навазыбкаўскага раёна Бранскай вобласці (Расія) у сялянскай сям’і. З 1931 г. жыў у вёсцы Чырвоны Усход Шчарбакульскага раёна Омскай вобласці, куды сям’я пераехала пасля смерці бацькі. Закончыў 9 класаў, з 1936 г. працаваў у калгасе «Красный Восток» брыгадзірам, у жніўні 1940 г. назначаны сакратаром Славянскага сельсавета. 25 верасня 1940 г. прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў пагранічныя войскі. Праходзіў службу ў 55-м пагранічным атрадзе ў Чыцінскай вобласці.
13 мая 2020 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Альберта Аляксандравіча Багдасарава (1935), кандыдата геолага-мінералагічных навук, прафесара
Альберт Аляксандравіч Багдасараў нарадзіўся 13 мая 1935 г. у г. Ташкенце (Узбекская ССР) у сям’і мастакоў. Бацька ў 1941 г. добраахвотнікам пайшоў на фронт, у 1943 г. загінуў пад Курскам. У школе Альберт любіў урокі геаграфіі, гісторыі, літаратуры, шмат займаўся спортам i грамадскай работай, быў камсоргам. Мінераламі цікавіўся з дзяцінства, сабраў калекцыю камянёў, ведаў хімічны склад кожнага.
29 лістапада 2020 г. — 190 гадоў з пачатку паўстання на тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Літвы (1830)
Расійскі ўціск у палітычным, грамадскім і духоўным жыцці пасля ўзыходжання на трон імператара Мікалая І рэвалюцыянізаваў як польскае, так і беларускае грамадства. Французская рэвалюцыя, якая пачалася ў ліпені 1830 г., падштурхнула развіццё падзей у Польшчы і на Беларусі. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы Польшчы адстойвалі лозунгі буржуазна-дэмакратычных пераўтварэнняў.
4 мая 2020 г. — 125 гадоў з часу вялікага пажару ў г. Брэсце (1895)
На працягу стагоддзяў г. Брэст-Літоўск Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) цярпеў ад пажараў, бывала, што агонь знішчаў цэлыя вуліцы і кварталы. Найбольш жорсткія пажары прыпалі на 1802, 1822, 1828 і 1835 гг. Пажарная каманда пры гарадской паліцыі ўзнікла ў 1851 г., першая прафесійная пажарная служба была створана 20 чэрвеня 1879 г. Гарадскі бюджэт не дазваляў вялікіх расходаў на пажарную каманду, таму яе абсталяванне было не ў належным стане.
13 снежня 2020 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Мікалая Сцяпанавіча Фядотава (1910–1974), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Мікалай Сцяпанавіч Фядотаў нарадзіўся 13 снежня 1910 г. у вёсцы Сухова Баравіцкага павета Наўгародскай губерні (цяпер Баравіцкага раёна Наўгародскай вобласці) у сям’і селяніна. Скончыў землеўпарадкавальны тэхнікум у Пскове (1930), накіраваны на працу ў Кустанайскую вобласць (Казахстан). У 1932 г. прызваны ў Чырвоную армію.