13 снежня 2020 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Мікалая Сцяпанавіча Фядотава (1910–1974), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Мікалай Сцяпанавіч Фядотаў нарадзіўся 13 снежня 1910 г. у вёсцы Сухова Баравіцкага павета Наўгародскай губерні (цяпер Баравіцкага раёна Наўгародскай вобласці) у сям’і селяніна. Скончыў землеўпарадкавальны тэхнікум у Пскове (1930), накіраваны на працу ў Кустанайскую вобласць (Казахстан). У 1932 г. прызваны ў Чырвоную армію.
1 жніўня 2020 г. — 100 гадоў з дня ўстанаўлення Савецкай улады ў г. Брэсце (1920)
Польскі ўрад на чале з Ю. Пілсудскім у 1918–1920 гг. праводзіў палітыку, накіраваную на захоп тэрыторый на ўсходзе. Польская армія, створаная і ўзброеная пры дапамозе Францыі, Англіі і ЗША, уварвалася ў межы Літвы, Беларусі і Украіны, пачаўшы Польска-савецкую вайну. 20 лютага 2019 г. польскія войскі захапілі г. Брэст-Літоўск (Брэст) Гродзенскай губерні. Да вясны 1920 г. палякі акупіравалі Мінск, Слуцк, Барысаў, Бабруйск, Жлобін, Рагачоў, Рэчыцу, дзе стваралі свае органы ўлады.
2020 г. — 115 гадоў з часу стварэння Брэсцкай ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі РСДРП (1905)
Пачатак ХХ ст. характарызуецца ростам рабочага руху, адбываўся пераход ад эканамічнай барацьбы да палітычнай, накіраванай на звяржэнне царскага самадзяржаўя. Гучным рэхам прагрымелі падзеі Крывавай нядзелі 9 студзеня 1905 г. Актыўна мітынгавалі і баставалі рабочыя і г. Брэст-Літоўска (цяпер Брэст) Гродзенскай губерні.
2 мая 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Сяргея Феадосавіча Любчука (1940), дзеяча самадзейнага мастацтва, кампазітара, заслужанага работніка культуры БССР (1978)
Сяргей Феадосавіч Любчук нарадзіўся 2 мая 1940 г. у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У сям’і ўсе любілі музыку, бацька i маці, двое старэйшых братоў і сястра спявалі і ігралі на народных інструментах. З шасці гадоў Сяргей засвоіў гармонік, пазней — акардэон, удзельнічаў у розных канцэртах, аглядах мастацкай самадзейнасці раёна і вобласці.
25 красавіка 2020 г. — 100 гадоў з пачатку Савецка-польскай вайны (1920), часткі Польска-савецкай вайны (1919–1920)
У перыяд адраджэння польскай дзяржавы (канец 1918 г.) кіруючыя кланы Польшчы выношвалі заваёўніцкія планы, імкнуліся далучыць землі былога Вялікага Княства Літоўскага ў межах 1772 г. Пры падтрымцы Англіі, Францыі і ЗША польская армія была даведзена да 545 тыс. чалавек, добра ўзброена. Польскі ўрад адмаўляўся ад перамоў з Савецкай Расіяй, не прызнаваў Беларускую ССР. У пачатку 1919 г. Польшча пачала ваенныя дзеянні супраць савецкіх рэспублік. 20 лютага польскія войскі захапілі г. Брэст-Літоўск (цяпер Брэст).
22 красавіка 2020 г. — 150 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна (1870–1924), расійскага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча, дзеяча міжнароднага рабочага і камуністычнага руху
Дзейнасць У. І. Леніна, непасрэдна звязаная з Беларуссю, з’яўлялася часткай яго велізарнай, карпатлівай работы, падпарадкаванай адзінай задачы пабудовы сацыялістычнага грамадства. У яго працах больш за 400 выказванняў, тэлеграм, запісак і іншых дакументаў, якія датычаць Беларусі. Першае ўпамінанне беларускага рэгіёна (Гродзенская губерня) з’явілася ў рабоце «Объяснение закона о штрафах, взимаемых с рабочих на фабриках и заводах» (1895). Вялікае значэнне надаваў распаўсюджванню марксізму і развіццю пралетарскага руху ў Беларусі. Выданні У. І. Леніна паліцыя знаходзіла пры вобысках у Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Полацку, Оршы і іншых гарадах і мястэчках.
3 студзеня 2020 г. — 80 гадоў з пачатку дзейнасці Брэсцкага абласнога камітэта па радыёфікацыі і радыёвяшчанні (1940)
У міжваенны перыяд у Заходняй Беларусі радыёпрыёмнікі мелі нешматлікія жыхары. З вызваленнем акупіраваных тэрыторый пачаліся работы па будаўніцтве праваднога радыёвяшчання. У Брэсце гэтымі пытаннямі ведаў інжынер З. С. Бурыштэйн. 15 кастрычніка 1939 г. быў створаны аддзел радыёфікацыі і радыёсувязі. У Баранавічах, Брэсце, Пінску і іншых гарадах зманціраваны радыёвузлы, на плошчах гарадоў устаноўлены гучнагаварыцелі. 28 кастрычніка яны трансліравалі гістарычнае пасяджэнне Народнага сходу Заходняй Беларусі.
2020 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Івана Піліпавіча Акімачкіна (1910–1941), удзельніка абароны Брэсцкай крэпасці (1941)
Іван Піліпавіч Акімачкін нарадзіўся ў чэрвені 1910 г. у вёсцы Крутое Калужскай губерні (цяпер Ігнатаўскага сельсавета Людзінаўскага раёна Калужскай вобласці) у сялянскай сям’і. Працаваў на заводзе. У Чырвоную армію прызваны ў 1931 г. Закончыў ваеннае артылерыйскае вучылішча, служыў у артылерыйскім дывізіёне ў Рэчыцы Гомельскай вобласці; у 1939 г. дывізіён пераведзены ў Брэст. Лейтэнант І. П. Акімачкін — начальнік штаба 98-га асобнага супрацьтанкавага артылерыйскага дывізіёна 6-й стралковай дывізіі, які размяшчаўся ў казематах Усходняга вала Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.
4 красавіка 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Анатоля Іванавіча Жалудко (1960), мастака, краязнаўца
Анатоль Іванавіч Жалудко нарадзіўся 4 красавіка 1960 г. у вёсцы Сабалі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Іван Антонавіч Жалудко, нарадзіўся ў Сабалях, працаваў у Расіі, двойчы ездзіў на цаліну. Маці, Ганна Антонаўна, займалася гаспадаркай, працавала ў калгасе, выхавала траіх дзяцей. Анатоль скончыў Рэвяціцкую сярэднюю школу. З дзяцінства захапляўся маляваннем.
26 снежня 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Васільевіча Арсеньева (1950–2012), архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1988)
Віктар Васільевіч Арсеньеў нарадзіўся 26 снежня 1950 г. у г. Брэсце. Закончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута (1972). Вучыўся ў В. Н. Куліна, І. Д. Белагорцава.