Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Брэсцкая Свята Мікалаеўская брацкая царква

          У ходзе Руска-японскай вайны (1904–1905) у раёне вострава Цусіма 27–28 мая 1905 г. адбылася марская бітва паміж 2-й эскадрай Ціхаакіянскага флоту Расіі і Імператарскім флотам Японіі. У ходзе бітвы руская эскадра была цалкам разгромлена. Страчаны 27 баявых караблёў, загінулі больш за 5 тыс. чалавек. Большасць караблёў была патоплена праціўнікам альбо ўласнымі экіпажамі, частка капітуліравала. Некаторыя караблі былі інтэрніраваны ў нейтральных партах, толькі чатыром ўдалося дайсці да рускіх партоў.

Гісторыя Свята-Мікалаеўскай брацкай царквы пачынаецца з 1885 года, калі праваслаўным брацтвам Брэст-Літоўска была пабудавана драўляная царква, якая звалася Мікалаеўскай. Пажар 4–5 мая 1895 года знішчыў яе, і было вырашана пачаць будаўніцтва новага каменнага храма.

У 1904–1906 гадах у г. Брэст-Літоўску (цяпер Брэст) была ўзведзена царква ў гонар Свяціцеля Мікалая. Яе будаўніцтва вялося на ахвяраванні маракоў і афіцэраў – удзельнікаў Руска-японскай вайны, якія лічылі Свяціцеля Мікалая сваім пакравіцелем, і на сродкі брацтва ў гонар Свяціцеля Мікалая і Апанаса, прападобнага ігумена Брэсцкага. Па гэтай прычыне царква мае неафіцыйны дадатак у назве – брацкая.