20 верасня 2019 г. — 80 гадоў з дня фарміравання 89-га Брэст-Літоўскага пагранічнага атрада Беларускай пагранічнай акругі (1939)
Пасля вызвалення Заходняй Беларусі дзяржаўная граніца СССР была вызначана на новым месцы. Беларуская пагранічная акруга ахоўвала граніцу ў межах Прыбалтыйскай, Заходняй і Кіеўскай асобых ваенных акруг, яе працягласць складала 1 082 км. У адпаведнасці з загадам НКУС СССР ад 20 верасня 1939 г. быў сфарміраваны 89-ы Брэст-Літоўскі пагранічны атрад, які з 5 кастрычніка прыступіў да аховы граніцы з Польшчай, акупіраванай Германіяй.
1 ліпеня 2018 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Анатоля Лявонцьевіча Канановіча (1928–2017), дзяржаўнага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Анатоль Лявонцьевіч Канановіч нарадзіўся 1 ліпеня 1928 г. у вёсцы Толкава Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Быў старэйшым з шасцярых дзяцей; калі яму было дзевяць год, памёр бацька.
1 студзеня 2018 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Георгія Кірылавіча Казлова (1903–1970), ваеннага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Георгій Кірылавіч Казлоў нарадзіўся 1 студзеня 1903 г. у вёсцы Селяхі Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Тамашоўскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З трынаццаці гадоў у парабках. У сувязі з надыходзячым фронтам Першай сусветнай вайны сям’я падалася ў бежанцы ў Расію.
1 лiстапада 2018 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мiколы (Мiкалая Мiкалаевiча) Пракаповiча (1948), паэта, журналiста
Мікалай Мiкалаевiч Пракаповіч нарадзіўся 1 лістапада 1948 г. у вёсцы Пугачова Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі паэта паходзілі з сялян, але працавалі ў горадзе, прыгарадная вёска ў 1979 г. стала часткай Брэста. Бацька, Мікалай Ільіч, меў некалькі рабочых прафесій: экскаватаршчык, трактарыст, слесар, амаль усё яго жыццё было звязана з працай у Брэсцкім рачным порце. Маці, Вольга Паўлаўна, працавала прыбіральшчыцай, гардэробшчыцай, любіла кнігі і прывучала чытаць сына.
1 лістапада 2018 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Веры Якаўлеўны Ляшук (1933), літаратуразнаўца, даследчыка беларускай літаратуры і літаратурнага краязнаўства, члена-карэспандэнта Беларускай акадэміі адукацыі, заслужанага работніка вышэйшай школы БССР
Вера Якаўлеўна Ляшук нарадзiлася 1 лістапада 1933 г. у вёсцы Марозавічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Якаў Рыгоравіч, ведаў шмат казак, песень; маці, Аляксандра Васільеўна, ведала на памяць шмат вершаў рускіх і ўкраінскіх паэтаў. З-за Вялікай Айчыннай вайны Вера Ляшук пайшла ў школу пераросткам: пасля вызвалення ў 1944 г. — у другі клас. Сямігодку заканчвала ў Малых Зводах.
2018 г. — 285 гадоў з часу пабудовы Чарнаўчыцкай царквы Параскевы Пятніцы, помніка драўлянага дойлідства (Брэсцкі р-н, 1733)
Зыходзячы з запісаў архіўных дакументаў вынікае, што першая драўляная царква імя святой пакутніцы Параскевы ў мястэчку Чарнаўчыцы Берасцейскага павета (цяпер аграгарадок Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) існавала ўжо ў 1459 г. і размяшчалася ў цэнтры паселішча. Тая царква згарэла, у 1733 г. быў пабудаваны новы храм, драўляны, з разным іканастасам.
2018 г. — 500 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах в. Шэбрын (Брэсцкі р-н, 1518)
Вёска Шэбрын Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах з ХVІ ст. У 1518 г. епіскап Луцкі і Берасцейскі Юліян Фалькоўскі пакінуў у спадчыну царкве Ражджаства Багародзіцы ў Шэбрыне шэсць валкоў зямлі (128 га). Па іншых звестках, селішча Шэбрын узгадваецца ў летапісе тракайскіх князёў у 1412 г.
2018 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Фёдара Іванавіча Лысюка (1908–1944), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Фёдар Іванавіч Лысюк нарадзіўся ў 1908 г. у вёсцы Ямна Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Працаваў на зямлі ў роднай вёсцы над ракой Мухавец.
12 красавіка 2018 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Любові Лук’янаўны Нічыпарук (1923–2012), перадавіка сельскагаспадарчай вытворчасці, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Любоў Лук’янаўна Нічыпарук (у дзявоцтве Троц) нарадзілася 12 красавіка 1923 г. у вёсцы Баяры Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыла чатыры класы польскай школы ў 1936 г. З трынаццаці гадоў Люба Троц уцягнулася ў сялянскую працу.
16 красавіка 2018 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Ніны Пятроўны Дудчык (1923–2011), перадавіка сельскагаспадарчай вытворчасці, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Ніна Пятроўна Дудчык нарадзілася 16 красавіка 1923 г. у вёсцы Кошалева Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька працаваў на чыгунцы, з сям’ёй пераехаў на жыхарства ў вёску Вялікія Косічы (цяпер Брэсцкага раёна).