Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Спадчына: Брэсцкi раён

Марыя Сямёнаўна Якімук (Гарах) нарадзілася 2 студзеня 1944 г. у вёсцы Ліпінкі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла Дамачаўскую сярэднюю школу, факультэт методыкі і педагогікі пачатковага навучання Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Больш за 30 гадоў працавала настаўніцай пачатковых класаў у школах Брэсцкага раёна, большасць з тых гадоў — у Кавярдзяках, дзе жыве і цяпер.

Галіна Мікалаеўна Малажай нарадзілася 15 сакавіка 1938 года ў вёсцы Кустын Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і служачых. Бацька, Іван Сцяпанавіч Васілеўскі, меў салідную адукацыю — у 1917 годзе закончыў юрыдычны факультэт Казанскага ўніверсітэта, выкладаў матэматыку і геаграфію ў Брэсцкай гімназіі. Маці, Надзея Лукінічна Ігнацюк, вучылася ў гімназіі, але не скончыла яе.

Аляксандр Міхайлавіч Валковіч нарадзіўся 5 лістапада 1950 года ў горадзе Брэсце ў сям’і вайскоўца. Бацькі родам з вескі Асмолавічы Магілеўскай вобласці, з саслоўя сялян і салдат. Дзед па маці Максім Кудлоў – кавалер чатырох салдацкіх крыжоў Св. Георгія, у Першую сусветную ваяваў пластуном-разведчыкам у арміі генерала Брусілава.

Іван Міхайлавіч Мельнічук нарадзіўся 15 верасня 1939 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Носава, што ля горада Бяла-Падляска Люблінскага ваяводства (Польшча). У 1944 годзе, пасля вызвалення Прыбужжа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, бацька разам з вялікай сям’ёй, у якой нарадзіліся чатыры хлопчыкі і тры дзяўчынкі, пераехаў спачатку на Украіну, а затым – на Беларусь і пасяліўся на радзіме прадзедаў у вёсцы Сычы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Тут і прайшло дзяцінства Івана Міхайлавіча.

Антаніна Фёдараўна Гуршчанкова (у дзявоцтве Якімук) нарадзілася 12 мая 1948 года ў вёсцы Кабёлка Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласцi. Маляваць любіла з дзяцінства.

Галіна Мікалаеўна Малажай нарадзілася 15 сакавіка 1938 года ў вёсцы Кустын Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых.

Зданевіч Міхаіл Аляксандравіч нарадзіўся 6 красавіка 1943 года ў вёсцы Аркадзія Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1963 годзе ён скончыў Брэсцкае музычнае вучылiшча па спецыяльнасці спевы. У 1972 годзе скончыў Беларускую кансерваторыю (клас С. Асколкава).

Захар Філімонавіч Паплаўскі – адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Брэсцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Заяц Мікалай Емяльянавіч – вучоны, эканаміст, доктар эканамічных навук, заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі.

Старонка 1 з 2