Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Спадчына: Варацэвічы

У в. Магільна Іванаўскага раёна Пінскай (з 1954 г. Брэсцкай) вобласці 25 чэрвеня 1949 г. 59 сялянскіх гаспадарак з агульнай колькасцю 169 чалавек на першым арганізацыйным сходзе аб’ядналіся ў сельскагаспадарчую арцель, якая 9 ліпеня рашэннем выканкама Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў працоўных была зарэгістравана пад назвай «Маладая гвардыя». Старшынёй арцелі прызначылі Платона Ігнатавіча Манюка, старого бальшавіка, члена КПЗБ. Развівацца ў няпростых умовах пасляваеннай Беларусі было вельмі складана, але працаўнікі калектыўнай гаспадаркі здолелі гэта зрабіць. У 1950 г. у калгасе былі створаны 4 фермы: буйной рагатай жывёлы, авечкагадоўчая, свінагадоўчая і птушкагадоўчая.

Мікалай Іванавіч Хвісюк нарадзіўся 16 студзеня 1934 г. у вёсцы Варацэвічы Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). З дзіцячых гадоў пазнаў няпростую сялянскую працу, да якой яго прывучалі бацькі. Вучыцца ў школу пайшоў са спазненнем, бо перашкодзіла Вялікая Айчынная вайна.

Напалеон Орда – выдатны піяніст, кампазітар, мастак, педагог, публіцыст. Вялікі грамадзянін Еўропы з Варацэвічаў сваёй нястомнай дзейнасцю, усім, што паспеў зрабіць за сваё больш чым паўвекавое творчае жыццё, выклікае гонар і павагу ў сэрцах нашчадкаў. У якім бы мастацтве ён ні тварыў, усюды ўражвае дасканаласцю і высокімі пачуццямі. Спадчына Н. Орды настолькі вялікая і значная, што сучаснікі па праву называлі яго зоркай першай велічыні еўрапейскай культуры XIX ст., творчасць, на думку многіх, належыць розным народам і культурам.